Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паводзіны дзяцей і дарослых на музычных забавах.

Дата: 13 октября 2021 в 14:18

Усе любяць забавы, але асабліва іх любяць дзеці. Дзіцячыя забавы - важная частка жыцця дзіцяці, бо ўражанні ранняга дзяцінства часта застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Забавы ў дзіцячым садзе - важная частка выхаваўча-адукацыйнага працэсу, які праводзіцца ў дзіцячым садзе. Яны актыўна ўздзейнічаюць на фарміраванне асобы дашкольніка, дазваляюць яму праявіць свае навыкі, уменні, творчую ініцыятыву.

УВАГА: памылковае меркаванне тых бацькоў, якія лічаць, што можна не вадзіць дзіця на музычныя заняткі, а прывесці толькі на ранішнік. Нічога акрамя непрыемнасцяў для дзіцяці (з-за няведання матэрыялу, няўмення выканаць простыя танцавальныя рухі, няведання слоў песень, няўмення правільна і своечасова перабудавацца) не атрымаецца. Дзіця хвалюецца, блытаецца, нарвуецца, часта плача, перашкаджае астатнім дзецям.

Трэба ведаць!

· Свята ў дзіцячым садзе праводзіцца не для бацькоў, а для дзяцей.

· Падчас правядзення забавы не забывайце, калі ласка, адключаць мабільныя тэлефоны. Паважайце і педагогаў і сваіх дзяцей.

· Фота і відэаздымкі могуць быць зроблены толькі са свайго месца.

· Падчас ранішніка бацькам не пажадана пераходзіць з аднаго месца на іншае, уставаць і рабіць заўвагу свайму ці іншаму дзіцяці. Калі не цікавы момант ранішніка вам, то памятайце, што ён цікавы тым бацькам, чыё дзіця зараз выступае. Свае праблемы заўсёды можна вырашыць пасля свята. Не дазваляюцца хаджэнні бацькоў падчас ранішніка.

· Асобна хочацца закрануць пытанне аб прысутнасці маленькіх гасцей - брацікаў і сястрычак. Малыя не зусім разумеюць, куды яны прыйшлі і навошта: могуць капрызіць, спрабаваць выбегчы да браціка або сястрычкі, а гэта адцягвае ўвагу і дзяцей і дарослых ад свята.

Падтрымка і апладысменты:

Без добразычлівых, удзячных гледачоў, без апладысментаў не могуць абысціся нават прафесійныя артысты. А вашы дзеці тым больш. Не шкадуйце далоней. Маем патрэбу ў вашай падтрымцы і мы, педагогі. Нам заўсёды хочацца пачуць вашы водгукі, пажаданні, улічыць вашы заўвагі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.