Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў домік В.Таўлая

Дата: 26 февраля 2018 в 08:48, Обновлено 26 февраля 2018 в 09:59
762 просмотра

Выхаванцы групы "Вясёлка" наведалі літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея "Домік В.Таўлая".

Разам з выхавальнікам Бубен Марынай Віктараўнай дзеці пазнаёміліся з інтэр'ерам пачатку ХХ стагоддзя. Змаглі дэтальна разгледзець выставу пад назвай «Гартаючы мінулага старонкі», прысвечаную 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Асабліва ўразілі дзяцей старажытныя рэчы і прадметы адзення даваеннага перыяда. Вымпелы, сцягі, значкі, паштоўкі, фотаальбомы, кнігі - усё гэта дапамагло дзецям адчуць дух таго часу. Вельмі цікава было даведацца пра жыццё і творчасць паэта В. Таўлая, які жыў і працаваў некаторы час у Лідзе, дакрануцца да аўтэнтычных рэчаў, якімі карыстаўся ў свой час паэт. 

Фотасправаздачу можна прагледзець тут. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.