Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19

Дата: 16 июля 2021 в 15:16, Обновлено 9 октября 2021 в 16:54

У лютым 2021 года зацверджаны Нацыянальны план мерапрыемстваў па вакцынацыі супраць інфекцыі CОVID-19 у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2022 гады.
Гэтым планам вызначана тактыка правядзення вакцынацыі супраць інфекцыі CAVID-19 з паэтапным уключэннем у кампанію вакцынацыі канкрэтных кантынгентаў у адпаведнасці з наступнымі этапамі:

Этап 1. Медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі (у тым ліку, студэнты медыцынскіх устаноў адукацыі, якія прыцягваюцца да аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву). Работнікі ўстаноў адукацыі. Асобы старэйшыя за 18 гадоў, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання (пры наяўнасці магчымасці іх вакцынацыі паводле інструкцыі да вакцын) - люты-сакавік 2021 года.

Этап 2. Асобы ва ўзросце 61 год і старэй, асобы з хранічнымі захворваннямі, іншыя асобы, якія маюць рызыку цяжкай плыні захворвання - па меры паступлення вакцын.

Этап 3. Асобы, якія маюць больш высокую рызыку заражэння інфекцыяй COVID-19 у параўнанні з астатнім насельніцтвам у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю (работнікі гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, транспарту, устаноў культуры, спартыўных устаноў і інш.), работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і члены іх сем'яў, іншыя – па меры паступлення вакцын.

Этап 4. Астатняе насельніцтва (з улікам забеспячэння ахопу вакцынацыяй не менш за 60 адсоткаў насельніцтва) - на працягу 2021 года.
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь распрацоўваецца платформа для online запісу на вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 з магчымасцю яе наступнай інтэграцыі ў сістэму электроннага аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

https://centr.minsk.gov.by/svedeniya-o-rajone/novosti-i-sobytiya/10684-o-vaktsinatsii-protiv-infektsii-covid-19

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.