Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЭКПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Дата: 16 октября 2021 в 09:19, Обновлено 28 марта 2022 в 19:51

З 2021 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад №24 г. Ліда» удзельнічае ў рэалізацыі эксперыментальнага праекта "Апрабацыя рознаўзроўневага зместу адукацыі выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з улікам прынцыпу інклюзіўнасці".

Тэрміны правядзення эксперыментальнай дзейнасці: 2021/2022 і 2022/2023 нав. гг.

Навуковыя кіраўнікі:

Фяклістава Святлана Мікалаеўна, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Быліна Марына Уладзіміраўна, дацэнт кафедры лагапедыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Мэта эксперыментальнага праекта: вызначыць эфектыўнасць выкарыстання рознаўзроўневага зместу адукацыі ў адукацыйным працэсе з выхаванцамі з АПФР ва ўмовах рэалізацыі прынцыпу інклюзіі.

Задачы:

  • правесці педагагічную дыягностыку актуальнага стану і вызначыць узровень сфарміраванасці ўяўленняў і ўменняў выхаванцаў з АПФР па адукацыйных галінах "Фізічная культура"; "Дзіця і грамадства"; "Дзіця і прырода"; "Развитие речи и культура речевого общения"; "Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін", "Элементарныя матэматычныя ўяўленні"; "Музычнае мастацтва"; "Выяўленчае мастацтва"; "Мастацкая літаратура"; "Падрыхтоўка да навучання грамаце" (у адпаведнасці з узростам);
  • распрацаваць перспектыўна-каляндарнае планаванне выхавання і навучання выхаванцаў з АПФР па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі з улікам вынікаў педагагічнай дыягностыкі;
  • апрабіраваць рознаўзроўневы змест адукацыі выхаванцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця па адукацыйным галінам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі;
  • вызначыць умовы прадуктыўнай рэалізацыі рознаўзроўневага зместу з улікам прынцыпу інклюзіі ў адукацыі выхаванцаў з АПФР.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.