Аднойчы на летняй прагулцы
Лета-краіна вечнага дзяцінства, у якой нават дарослыя часам адчуваюць сябе трошкі дзецьмі. Жыццё дзяцей у нашай установе дашкольнай адукацыі ў летні перыяд напоўнена святамі, забаўкамі, гульнямі, смехам і весялосцю. Для арганізацыі эмацыйна насычанага жыцця педагогамі створаны камфортныя ўмовы, дзякуючы якім дзеці атрымліваюць незабыўныя ўражанні, радасць ад зносін з аднагодкамі і новыя адкрыцці.