Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі семінар-практыкум

Дата: 18 октября 2019 в 10:55
542 просмотра

17-18 кастрычніка на Дзятлаўшчыне праходзіць рэспубліканскі семінар-практыкум па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове: панарама вопыту”.

Удзел у ім прымаюць метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць дашкольную адукацыю, кіраўнікі ўстановаў дашкольнай адукацыі. Першы дзень семінара пачаўся са знаёмства з вопытам работы педагогаў Гезгалаўскага ясляў-сада. Тут гасцей павіталі выхаванцы ўстановы. Намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кухарэвіч і начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус расказалі пра Дзятлаўшчыну, галоўныя дасягненні, развіццё сістэмы адукацыі раёна.

Што неабходна, каб загучала родная мова? Як выявіць эфектыўны педагагічны вопыт, распаўсюдзіць яго і арганізаваць моўнае асяроддзе для стасункаў на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання? Паразважаць над гэтымі пытаннямі і падзяліцца вопытам работы ў гэтым кірунку ўдзельнікаў семінара заклікалі метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Таццяна Аляксандраўна Дзівакова і метадыст першай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Ала Аляксееўна Сільмановіч.

Удзельнікі семінара-практыкума расказалі, што арганізацыі моўнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі спрыяе павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў, асваенне сучасных арганізацыйна-метадычных асноў эфектыўнага выкарыстання беларускай мовы, пашырэнне спектра адукацыйных паслуг на беларускай мове, арганізацыя палімоўнай прасторы. Пазнаёміла з блогам “Беларуская хатка” загадчык дашкольнай установы яслей-сада №24 г.Ліда Алена Віктараўна Ярашэвіч , пагутарылі аб выкарыстанні магчымасцей анлайн-зносінаў ва ўмовах двухмоўя для арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярына Аляксандраўна Гайдук расказала калегам з іншых рэгіёнаў аб арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага раёна.

Праграму сустрэчы прадоўжыў піяр-квэст “Перакрыжаванне ідэй”. На праспекце “Прафесійны” выхавальнік Гезгалаўскага ясляў-сада Наталля Чаславаўна Кульбей запрасіла прысутных на гульню-віктарыну ў рознаўроставай групе па тэме “Мая любая старонка” (адукацыйныя вобласці “Дзіця і грамадства”, “Дзіця і прырода”). Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Таццяна Станіславаўна Мармыш з выкарыстаннем актыўных форм работы з удельнікамі семінара-практыкума расказала, як арганізоўваецца эфектыўнае ўзаемадзеянне з бацькамі па стварэнні неабходнага камунікатыўнага асяроддзя выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя ў сельскай установе дашкольнай адукацыі.

Праспект “Ініцыятыўны” запрасіў прысутных на прэзентацыю выставы гульнявых і дыдактычных дапаможнікаў па навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове. З вопытам работы педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага раёна ўдзельнікаў семінара пазнаёміла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гезгалаўскага ясляў-сада Алена  Іосіфаўна Лукіянец. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.