Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень ведаў у дзіцячым садзе

Дата: 1 сентября 2020 в 22:35, Обновлено 2 сентября 2020 в 16:49
416 просмотров

"Заціх у лузе звон пчаліны,
замоўк у лесе шум птушыны –
мінула летняя пара.

І першым ранкам вераснёвым
спяшаецца з настроем новым
у Краіну Ведаў дзетвара."

Вось і скончылася яркае, звонкае, вясёлае лета. Наступіла 1 верасня - Дзень ведаў, вельмі светлы і радасны дзень, калі прырода апранаецца ў яркія восеньскія ўборы. Гэты дзень, адкрывае новы навучальны год: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, чамусьці навучыцца, даведацца, вызначыць свае інтарэсы. Для дзяцей старшай групы – гэта апошні перад школай год – адказны, насычаны, цікавы.

Дзень ведаў, як і любое свята ў дашкольнай установе вельмі радасны, яркі, вясёлы і ўрачысты. Сёння да дзяцей у госці прыйшлі казачныя персанажы  і гулялі з дзецьмі ў вясёлыя гульні, жартавалі, танцавалі, весяліліся. Шмат дзетак пасля доўгага расстання, адпачынку з бацькамі, зноў сустракаюцца са сваімі сябрамі і са сваімі педагогамі. Навучальны год пачаўся весела і забіяцка, усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Фотасправаздача 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.