Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Служба 101 паведамляе!

Дата: 18 января 2021 в 17:26, Обновлено 18 января 2021 в 17:57
247 просмотров

За мінулы перыяд 2021 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 36 пажараў, у агні якіх загінулі 6 чалавек.
У Лідскім раёне адбылося 3 пажары.

 Паважаныя грамадзяне!

З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і зніжэння гібелі людзей ад іх з 18 студзеня па 19 лютага ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя «Бяспека – у кожны дом!».

Паважаныя грамадзяне, яшчэ раз звярніце сваю ўвагу на спраўнасць пячнога ацяплення: не перекальвайце печ - лепш тапіце яе некалькі разоў на дзень, не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя вадкасці, а за 2 гадзіны да сну спыняйце топку печы. Сачыце за электрапрыборамі, не перагружайце электрычныя сеткі. Таксама звернеце ўвагу на месцы, дзе паліце: не выкідвайце недакуркі з балкона, і не паліце ў ложку.

МНС рэкамендуе ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты прыбор зрэагуе на найменшае задымленне, што дапаможа захаваць жыццё і маёмасць! Устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Беражыце сябе!


101 або 112

 Лідскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.