Каляндар падзей дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" на 2021 год
СТУДЗЕНЬ
Напрыканцы Каляднага тыдня пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Жэлудзевіч І.Б. і Шэшка С.Г. ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло свята "Калядкі".
Калядкі — свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стваралі выхавальнікі разам з дзецьмі — гэта калядоўшчыкі, пераапранутыя рознымі татэмнымі жывеламі: казой, мядзведзем, з абавязковым атрыбутам — сімвалам Віфлеемскай зоркі. Выхаванцы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ва ўборы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць.
Калядка - гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.
Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэты вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы-дражнілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.
Вынікі раённага фестывалю "Я пазнаю свет прыроды" для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
ДУА "Яслі-сад №24 г. Ліда" узнагароджана дыпломамі 2 і 3 ступені
За якасную падрыхтоўку і творчы ўдзел у раённым фестывалі «Я пазнаю свет прыроды» для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, ДУА "Яслі-сад №24 г. Ліда" узнагароджана:
- дыпломам 2 ступені ўпраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў конкурсе «Лепшая аўтарская гульня (дапаможнік)»;
- дыпломам 3 ступені ўпраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў конкурсе «Выдавецкая прадукцыя для выхаванцаў і законных прадстаўнікоў».
Дзякуем супрацоўнікам за актыўны ўдзел у фестывалі, арыгінальнасць, творчыя ідэі, ініцыятыву, майстэрства!
ЛЮТЫ
Фізкультурная забава "Вясёлыя абручыкі"
Фізкультурныя забавы ў дзіцячым садзе - гэта заўсёды відовішчныя і радасныя падзеі. Іх заўсёды чакаюць, да іх рыхтуюцца і яны надоўга застаюцца ў памяці ў дзяцей.
У групе "Рамонкі" прайшла фізкультурная забава "Вясёлыя абручыкі". Цікавыя эстафеты ("Тунэль", "Сонейка і праменьчыкі", "Пралезь у норку", "Перанясі прадметы", "Карусель" і іншыя), практыкаванні і гульні з абручамі - гэта заўсёды станоўчыя эмоцыі, радасны настрой, вясёлыя спаборніцтвы, шчыры сардэчны смех, здзіўленне і захапленне.
Малыя зімовыя Алімпійскія гульні ў групе "Верасок"
17 лютага ў дзіцячым садзе прайшло спартыўнае свята «Малыя зімовыя Алімпійскія гульні». Гэтае свята праводзілася з мэтай далучэння дзяцей да традыцый вялікага спорту, для пашырэння ведаў аб зімовых відах спорту, выяўлення спартыўных інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей дашкольнікаў, а таксама для ўдасканалення рухальных уменняў і навыкаў, атрыманых на фізкультурных занятках і развіцця хуткасці, спрыту, сілы і цягавітасці.
21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы.
У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Выхаванцы нашага яслей-сада сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
19 лютага 2021 года ў нашай установе дашкольнай адукацыі быў прызначаны Днём роднай мовы. На працягу дня з дзецьмі праводзілася гутарка-інтэрв'ю "Раскажы, чаму ты любіш сваю мову?", конкурс чытачоў "Беларус і беларусачка", кніжная выстава "Як ты дорага мне, беларуская мова", беларускія народныя гульні "Іванка і Марылька", "Кашка", "Прэла-гарэла", "Замарожаныя", "Блiн гарыць", "Грушка", "Дзядуля-ражок" і іншыя, выстава малюнкаў "З павагай да роднай мовы", чыталі казкі на роднай мове, вершы, гучалі народныя песні. Выхаванцы старшай групы гулялі ў гульню "Перакладчыкі", пры гэтым папаўнялі слоўнікавы запас назвамі прадметаў на роднай мове.
Фізкультурная забава "Трошкі падрасцем і пойдзем у армію" у групе "Васількі"
У сярэдняй групе "Васількі" дзеці сур'ёзна рыхтаваліся да Дня абаронцаў Айчыны. Вучылі вершы, развучвалі песні, рыхтавалі сваімі рукамі святочныя падарункі. З цікавасцю разглядалі альбомы і ілюстрацыі ваеннай тэхнікі, салдат розных родаў войскаў, вучыліся маляваць ваенную тэхніку.
І вось наступіла доўгачаканае спартыўнае свята. Дзеці прынялі ўдзел у займальных спартыўных конкурсах і гульнях. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі ўвесь свай спрыт, сілу і кемлівасць. Праходзілі паласу перашкод, пераносілі снарады, называлі ваенныя прафесіі, варылі абед і спаборнічалі ў спрыту і ўменні трапляць у цэль. Усе атрымалі станоўчы эмацыйны зарад.
Масленіцу сустракаем!
У дзіцячым садку прайшло народнае свята "Масленіца", гасцямі якога было Лідскае тэлебачанне.
Адчуваеце водар бліноў у паветры? Гэта Масленіца ідзе. З гучнымі гульнямі і песнямі, спальваннем пудзіла, з Бабай Ягой, Мядзведзем, Зімой-Матухнай і Вясной-Прыгажуняй і, вядома ж, блінамі. Існуе такое павер'е: колькі бліноў з'ясі ў апошні тыдзень перад Вялікім постам, столькі шчаслівых дзён будзе ў гэтым годзе.
САКАВІК
Ранішнікі да 8 сакавіка
З 2 па 5 сакавіка ў нашай дашкольнай установе прайшлі святочныя ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка. Віншаванні, песні, танцы і вершы гучалі для Вас, нашы дарагія жанчыны. Свята прайшло ў цёплай, душэўнай атмасферы.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/N-0ZEh8uIgE" width="650"></iframe>
група "Каласок"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/SM_dMwxOHR0" width="650"></iframe>
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/AVJ9LWlpeqQ" width="650"></iframe>
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/h607cwnrEI0" width="650"></iframe>
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/PSLXrZm2wnw" width="650"></iframe>
група "Крынічка"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/Q3RwIrkJHOQ" width="650"></iframe>
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/dz6PEdTyJOA" width="650"></iframe>
група "Званочкі"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/Vm-m9aUccAA" width="650"></iframe>
група "Сланечнік"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/nDYAHwgbUGc" width="650"></iframe>
КРАСАВІК
Метадычнае аб'яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі
28.04.2021 адбылося метадычнае аб'яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме: "Фарміраванне ў выхаванцаў навыкаў выразных спеваў, самавыяўленне ў музычных імправізацыях"
З мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці музычных кіраўнікоў у пытаннях фарміравання ў выхаванцаў выразных спеваў, самавыяўленне ў музычных імправізацыях у яслях-садзе № 24 г. Ліда адбылося метадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў. Падчас правядзення музычнага занятка “Чароўныя гукі музыкі”, фальклорнага свята “Гуканне вясны” музычныя кіраўнікі Жэлудзевіч І.Б., Шэшка С.Г. падзяліліся эфектыўнымі метадамі і формамі работы з выхаванцамі па фарміраванню у дзяцей уменняў выразна выконваць песні, самастойна імправізаваць кампазіцыі з выкарыстаннем даступных сродкаў музычнай выразнасці ў розных відах музычнай дзейнасці.
Фотасправаздача:
Музычны занятак "Чароўныя гукі музыкі"
МАЙ
Святкуем Вялікдзень у яслях-садзе
Вялікдзень - гэта свята, якое сімвалізуе перамогу дабра над злом.
У яслях-садзе стала добрай традыцыяй праводзіць свята Светлага Вялікадня. Выхаванцы з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Вялікадня, народнымі абрадамі і сімваламі свята – фарбаванымі яйкамі і кулічом. Дзеці гулялі ў народныя гульні “Качанне яек”, “Яйка пад шапкай”, а таксама гулялі ў “біткі”, загадваючы пры гэтым жаданне. На працягу свята гучалі вялікодныя вершы і песні, што садзейнічала далучэнню выхаванцаў да народных традыцый.
Музычна-спартыўнае свята “Дзякуем за мірнае неба!”
Напярэдадні Дня Перамогі ў яслях-садзе садзе прайшло музычна-спартыўнае свята “Дзякуем за мірнае неба!”
У час мерапрыемства выхаванцы сярэдняй групы чыталі вершы, спявалі песню “Мірнае неба”, танцавалі з флажкамі, стужкамі, кветкамі, “галубамі”. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях-эстафетах “Пераправа”, “Адважныя капітаны”, “Перанясі снарады”, “Дастаў данясенне ў штаб”, “Знішчыць цэль”, “Абясшкодзім снарады”, “Снайпер”, “Святочны салют”.
Да пабачэння, дзіцячы сад!
Напрыканцы мая ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі выпускныя ранішнікі. Прыгожыя, прыбраныя і шчаслівыя хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся ў музычнай зале разам з бацькамі і выхавальнікамі, каб назаўсёды развітацца з дзіцячым садам. Гэты дзень, несумненна, радасны і сумны адначасова, бо гэта канец чарговага этапу ў жыцці – бесклапотнага дзяцінства. Наперадзе іх чакаюць школа, новыя сябры, настаўнікі, новыя дасягненні і адкрыцці.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/9cTxpk6XUpg" title="YouTube video player" width="650"></iframe>
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/ZkcvNjUgVdA" title="YouTube video player" width="650"></iframe>
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/5aWdSh6caGQ" title="YouTube video player" width="650"></iframe>
ЧЭРВЕНЬ
"Фарбы дзяцінства" да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло свята “Фарбы дзяцінства”, прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Да дзяцей завіталі ў госці Адзінарожка, Хітруга-забіяка і Лета, з якімі выхаванцы з задавальненнем гулялі ў розныя гульні: “Кенгуру”, “Самы лоўкі”, “Пасадзі кветкі”, “Не згубі мяч”, “Самы меткі”, “Складзі партрэт Адзінарожкі”, танцавалі “Танец-зарадка”, “Дружбакі”, “Чыка-рыка”, “Свеціць сонейка для ўсіх” і інш.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/-nKqfP6tAZc" title="YouTube video player" width="650"></iframe>
3 чэрвеня - Сусветны дзень веласіпеда
У Сусветны дзень веласіпеда ў яслі-сад № 24 г.завітала “Маленькая компания” КУП “Лідскага тэлерадыёаб’яднання”. Выхаванцы старшай групы з задавальненнем прадэманстравалі ўменні катацца на веласіпедзе, прынялі ўдзел у велагонцы, выконвалі эстафеты. Бо язда на веласіпедзе - гэта не толькі весела і займальна, але і вельмі карысна, якая развівае ў дзяцей спрыт, уменне захоўваць раўнавагу, выхоўвае смеласць, спрыяе развіццю арыенціроўцы ў прасторы.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/K5CMliVyvAY" title="YouTube video player" width="650"></iframe>
Фізкультурная забава з фітболамі
Кіраўнік фізічнага выхавання Дзедуль Л.Р. з выхаванцамі сярэдняй групы на свежым паветры правяла забаву “Чароўныя фітболы”, падчас якой у дзяцей узбагачаўся і назапашваўся рухальны вопыт, развівалася хуткасць, лоўкасць, спрыт, вынослівасць.
Выхаванцы прынялі ўдзел у такіх практыкаваннях, як “Знайдзі свой мяч”, “Чапля і жабы”, “Адгадай, хто сядзіць на мячы”, “Пустое месца”, “Не прапусці мяч”, “Качкі і паляўнічы”. Спартыўная забава дзецям вельмі спадабалася, счаслівыя і крыху стомленыя яны мараць, што лета і далей будзе радаваць іх цёплымі днямі.
Cпартыўная забава “Вясёлыя атракцыёны з абручамі”
Весела і цікава праходзіць летняе аздараўленне выхаванцаў у яслях-садзе. Кіраўнік фізічнага выхавання Дзедуль Л.Р. з выхаванцамі старшай групы на свежым паветры правяла спартыўную забаву “Вясёлыя атракцыёны з абручамі”, падчас якой у дзяцей узбагачаўся і назапашваўся рухальны вопыт, развівалася раўнавага, хуткасць, лоўкасць, спрытнасць, вынослівасць, гібкасць. Выхаванцы прынялі ўдзел у такіх практыкаваннях, як “Знайдзі свой абруч”, “Пападзі ў цэль”, “Закаці паветраны шарык у абруч”, “Паласа перашкод”, “Класікі”, “Скокні вышэй”, “Пакатаем шарыкі”.
ЛІПЕНЬ
Тэатральная дзейнасць
Выхаванцы старшых груп ясляў-сада паказалі малодшым дзецям тэатралізаваную пастаноўку “Пад грыбам” паводле казкі У.Г.Суцеева. Акцёры шукалі шляхі пераадолення цяжкасцяў, дапамагалі знайсці правільныя рашэнні, вучыліся правілам паводзін.
Павучальная казка дае дзецям дашкольнага ўзросту жыццёвы вопыт, дазваляе зразумець жыццёвую мудрасць у простай і зразумелай форме, дазваляе сфарміраваць гарманічную асобу, яны прымушаюць думаць і разважаць, развіваюць фантазію, уяўленне, інтуіцыю і логіку. Пабываўшы на тэатралізаванай пастаноўцы, самыя маленькія гледачы і акцёры змаглі акунуцца ў свет прыгажосці.
Купалле
У яслях-садзе прайшло музычна-спартыўнае свята Купалле, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды.
У госці да дзяцей прыйшлі Купалінка, Марская царыца і Кікімара. Дзеці з задавальненнем гулялі з імі ў гульні “Ваданосы”, “Прайдзі праз балота”, “Выратуй рыбак”, “Блытанка”, “Перапрыгні праз вогнішча”, спявалі песні, танцавалі з вяночкамі “Танец русалак”, “Ой, рана на Івана”, “Купалінка”. Дзяцей на шляху чакалі цяжкія выпрабаванні, пераадолець якія ім дапамагалі сяброўства і ўзаемадапамога. Яны перабіраліся па тоненькім мосце праз раку і дапамагалі перайсці свайму сябру; ратавалі жамчужыны, спрытна вылоўліваючы іх з вады; асушвалі балота, акуратна пераносячы ваду чарпакамі. Падчас свята выхаванцы даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць кветка і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. Педагогі ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да культуры і старадаўніх звычаяў. Можна сказаць, з поўнай упэўненасцю: выхаванцы дзіцячага сада правялі час цікава, актыўна і весела!
«Водная фіерыя»
Выхаванцы ясляў-сада пад кіраўніцтвам кіраўніка фізічнага выхавання Дзедуль Людмілай Рамуальдаўнай прынялі ўдзел у фізкультурным вольным часе «Водная фіерыя».
Лета – гэта выдатная пара, каб дзеці змаглі набрацца сіл, энергіі і ўмацаваць сваё здароўе. Дзеці з вялікім задавальненнем: паўдзельнічалі ў захапляльных эстафетах «Каромысел», «Рыбалоў-спартовец», «Збяры дажджынкі», «Чый караблік далей заплыве», «Вадакачка», «Паласа перашкод», «Напоўні басейн», «Не расплюхай», «Водныя бітвы», «Вадзяны калідор»; прадэманстравалі свае фізічныя якасці: шпаркасць, спрыт, цягавітасць; атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.
Конкурс касцюмаў з непрыдатнага матэрыялу “Чароўныя пераўтварэнні”
Выхаванцы прадэманстравалі касцюмы, зробленыя з палімерных і папяровых адходаў, а таксама расказалі пра тое, што садзейнічае забруджванню нашай планеты і як беражліва ставіцца да прыроды. Сумесна з музычным кіраўніком Жэлудзевіч Інэсай Баляславаўнай дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў дэфіле і творча прадставілі касцюмы “Ліпеньская гербера”, “Папяровая фея”, “Вясёлая пчала Жу-жу”, “Летняя фантазія”, “Фіялачка”, танцавалі захапляльны танец “Васількі і рамонкі”, спявалі песні “Каляровы луг”, “Вясёлка”, гулялі ў музычную гульню “Музычная скарбонка”, вадзілі харавод “Чароўная кветка”.
"Юныя выратавальнікі”
Для фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб паводзінах пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, развіцця ўменняў прымяняць веды на практыцы, выхавання смеласці, мужнасці і адказнасці на тэматычнай пляцоўцы ясляў-сада выхавальнікі і музычны кіраўнік Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна арганізавалі для дзяцей музычную квэст-гульню “Юныя выратавальнікі”.
Дзеці адправіліся ў сапраўднае пазнавальнае падарожжа. Пераязджаючы ад станцыі да станцыі, яны замацоўвалі правілы пажарнай бяспекі. Квэст-гульня ўключала ў сябе рухомыя гульні і эстафеты “Хто хутчэй збіраецца на пажар”, “Юны выратавальнік”, “Затушы вогнішча”, музычныя нумары “Агеньчыкі і кропелькі”, “Вада і вогнішча”, развіваючую гульню “Можна – нельга”, элементы тэатральнай гульні “Цілі-бом”, якія спрыялі вясёламу настрою выхаванцаў, замацаванню правілаў бяспекі і фарміраванню ўяўленняў аб прафесіі выратавальніка.
ЖНІВЕНЬ
Выхаванцы ясляў-сада стварылі сапраўднае шоў мыльных пузыроў. Спачатку гэта быў маленькі эксперымент па падрыхтоўцы мыльнага раствора, а затым дзеці спрабавалі: выдзімаць пузыры адзін на аднаго і на далонькі, будаваць з іх фігуры, датыкацца пузырамі адзін да аднаго так, каб яны не лопнулі; пускалі пузыры на ваду. А яшчэ выхаванцы наладзілі сапраўдныя спаборніцтвы па выдзіманнюсамага вялікага пузыра. Шоў мыльных пузыроў прынесла дзецям не толькі шмат радасці, але і шмат карысці, бо спрыяе развіццю зрокава-маторнай каардынацыі, увагі, назіральнасці.
Музычнае свята "Да пабачэння, Лета!"
Вось і адшумела лета. Крыху сумна, але ў нас шмат яркіх уражанняў аб цёплых летніх дзяньках, калі дзеці маглі ўдосталь гуляць, бегаць і скакаць, плёскацца ў вадзе, катацца на веласіпедзе ці самакаце. Сёння выхаванцы дзіцячага сада сабраліся на музычным свяце, каб сказаць: “Да пабачэння, Лета!”. У госці да дзяцей прыходзілі прыгажуні Лета і Сонейка і забаўлялі дзяцей гульнямі “Знайдзі пару”, “Дапамажы сонейку ўсміхнуцца”, “Матылькі і кветкі”, танцавалі са стужкамі і “Сонечнымі праменьчыкамі”. Свята стала яркім завяршэннем летняга перыяду ў дзіцячым садзе. Дзецям было вельмі шкада расставацца з летам, але наперадзе ўсіх чакаюць не менш займальныя святы і забавы.
ВЕРАСЕНЬ
Музычнае свята "Як Коржык і Карамелька ў школу збіраліся"
1 верасня - Дзень ведаў, вельмі светлы і радасны дзень, які адкрывае новы навучальны год: гульні-заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, чамусьці навучыцца, даведацца, вызначыць свае інтарэсы. Хтосьці ў гэты дзень упершыню прыйшоў у садок, а ў дзяцей старшай групы – гэта апошні перад школай год – адказны, насычаны, складаны.
Дзень ведаў, як і любое свята ў дашкольнай установе, вельмі радасны, яркі, вясёлы і ўрачысты. Сёння да выхаванцаў у госці прыйшлі Коржык і Карамелька. Дзеці распавялі героям, як трэба сябе паводзіць і што трэба ўмець, каб пайсці ў школу. Коржык з Карамелькай гулялі з дзецьмі ў гульні "Прывітанне, садзік! Гэта я!", "Палічы шарыкі", "Музычны Чупа-чупс", "Піцца для Коржыка", весяліліся, танцавалі "Танец з хустачкамі", танец з лісточкамі "Асенні вальс" і танец з султанчыкамі "Прывітанне, садзік!". Навучальны год пачаўся весела і забіяцка, усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Музычная забава “Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!”
На напярэдадні Дня народнага адзінства музычнымі кіраўнікамі Жэлудзевіч І.Б. і Шэшка С.Г. праведзена музычная забава “Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!”.
Выхаванцы старшай групы з задавальненнем гулялі ў гульню “Складзi сiмволiку”, музычную гульню “Знайдзi сябра”, праявілі творчасць у танцах “Беларусь сiнявокая”, “Усё мы сябры”, “Васiльковая краiна”. На прыканцы забавы выхаванцы з захапленнем прынялі ўдзел у флэшмобе “Мая радзiма”.
Дзень народнага адзінства ў яслях-садзе
У яслях-садзе прайшло мноства займальных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, падчас якіх выхаванцы: разглядалі нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, гаварылі аб традыцыях беларускага народа, абмяркоўвалі, што такое патрыятызм і Радзіма.
Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі былі праведзены інтэграваныя заняткі “Свет вакол нас”, “Усе людзі на планеце - краін маёй суседзі!”, гутаркі “Разам мы сіла!”, “Розныя – роўныя”, арганізаваны выставы сямейных творчых работ “Мары спраўджваюцца, фотавыставы “Мая сям’я-мой дом-мая Радзіма”. Але самыя яркія эмоцыі дзеці атрымалі падчас беларускіх народных гульняў “Вянок гульняў”, спартыўнай забавы “Разам мы такая сіла!”.
Фізкультурная забава «Самыя цікавыя – гульні беларускія».
Выхаванцы ясляў-сада пад кіраўніцтвам кіраўніка фізічнага выхавання Дзедуль Людмілы Рамуальдаўны прынялі ўдзел у фізкультурнай забаве «Самыя цікавыя – гульні беларускія».
Падчас забавы да выхаванцаў завітаў Васіль і дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні: “Два агні”, “Пераскоч гару”. “Лясь, лясь, уцякай”, “Не сыдзі з цуркі”, “Дзядуля-ражок”, “Клубок”, “Вяроўка-змейка”, “Кошка і мышкі”. Разнастайнасць беларускіх рухомых гульняў дазваляе: развіваць рухальныя навыкі і ўменні; актывізаваць увагу, памяць, мысленне; выхоўваць маральныя якасці.
КАСТРЫЧНІК
"Адзінай маме на свеце"
Выхаванцы груп "Вясёлка" і "Сланечнік" яслей-сада далучыліся да акцыі "Адзінай маме на свеце"
"Мая мама лепшая на свеце" група "Вясёлка"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/q8Iyf2lHjh8" title="YouTube video player" width="500"></iframe>
"Мая мама лепшая на свеце" група "Званочкі"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/ULSfylqtUyk" title="YouTube video player" width="500"></iframe>
"Мая мама лепшая на свеце" група "Сунічкі"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/d_EemvsihEg" title="YouTube video player" width="500"></iframe>
"Скрозь прызму пакаленняў" група "Сланечнік"
Восеньскія забавы
У яслях-садзе прайшлі яркія, радасныя і запамінальныя восененьскія забавы, якія дапамаглі выхаванцам замацаваць уяўленні аб восені як пары года.
Дзеці з нецярпеннем чакалі восеньскую забаву, і нездарма, бо яна прайшла ярка, весела і цікава. У госці да дзяцей прыходзіла прыгажуня Восень. Для яе дзеці чыталі вершы, спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў вясёлыя гульні. Па завяршэнні свята самым прыемным момантам стаў сюрпрыз-кошык з наліўнымі яблычкамі для ўсіх выхаванцаў. Граматна падабраны музычны рэпертуар, цікавая сюжэтная лінія, гульня герояў забавы не пакінулі абыякавымі ні аднаго з удзельнікаў.
"Падарожжа ў краіну дарожных знакаў"
У гасцях у выхаванцаў ясляў-сада пабывала Лідскае тэлебачанне праграма "Для маленькой компании".
Дзеці падзяліліся сваімі ведамі аб дарожных знаках, іх прызначэнні і важнасці.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/6eDOCOUBAdE" title="YouTube video player" width="500"></iframe>
ЛІСТАПАД
Святкуем Дажынкі
Каб дзеці маглі з ранняга дзяцінства ведаць аб сваёй краіне, аб яе працавітым народзе, умелі разумець пявучую і меладычную беларускую мову ў яслях-садзе з вясёлымі песнямі, танцамі і караваем правялі фальклорнае свята “Дажынкі”.
Выхаванцы ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра збожжа, пагулялі ў беларускія народныя гульні “Лянок”, “Рэдзька”, “Дудачка”, “Гарлачык”, “Бульбачка”, праспявалі беларускія прыпеўкі і песню “Госцікі”, танцавалі “Карагод агародніны”, “Дажынкі”, “Жніво”, упрыгожвалі “казу” рознакаляровымі стужкамі, гулялі на музычных інструментах. Свята атрымалася на славу. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прышчапляюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай зямлі.
Дзень здароўя
З мэтай замацавання і ўдасканалення рухальных уменняў і навыкаў, забеспячэння ўмоў для атрымання станоўчых эмацыйных уражанняў кіраўніком фізічнага выхавання Дзедуль Л.Р. з выхаванцамі старшай групы “Васількі” у яслях-садзе быў праведзены Дзень здароўя.
Выхаванцы выконвалі гульнявыя заданні “Сарві арэшак для вавёрачкі”, “Прайдзі пад прорвай”, “Не згубі мяшочак”, “Рознакаляровыя сцежкі”, “Пралезь у норку”, “Цудоўны прас, “Моцныя ручкі”, пабудаваныя на рухомых гульнях, гульнях-эстафетах, якія дазволілі зрабіць фізкультурна-гульнявую дзейнасць прывабнай.
СНЕЖАНЬ
Семінар для загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі
22 снежня 2021 года на базе ДУА "Яслі-сад 24 г. Ліда" праведзены семінар для загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі "Реализация воспитательной составляющей образовательного процесса".
У рамках мерапрыемства метадыст кіравання метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Абрамчык Святлана Анатольеўна правяла кансультацыю па арганізацыі кантрольна-аналітычнай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Навагоднія ранішнікі
З 23.12.2021 па 30.12.2021 прайшлі навагоднія ранішнікі.