Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чароўныя пераўтварэнні вады

Дата: 20 января 2021 в 20:09, Обновлено 20 января 2021 в 20:54
277 просмотров

Доследы і эксперыменты з вадой на прагулцы

Дзеці пазнаюць свет у працэсе любой сваёй дзейнасці, але менавіта ў пазнавальна-даследчай дзейнасці яны атрымліваюць магчымасць на прамую задаволіць ўласцівую ім дапытлівасць.

Пры згадванні даследчай дзейнасці перад намі ўзнікае вобраз вучонага ў белым халаце і пальчатках ў сваёй лабараторыі. Але мы, дарослыя, забываемся, што правесці эксперымент можна з аб'ектамі, якія знаходзяцца ў найбліжэйшым асяроддзі без спецыяльных прыбораў.

У працэсе эксперыментавання ідзе ўзбагачэнне памяці дзіцяці, актывізуюцца яго разумовыя працэсы, бо пастаянна ўзнікае неабходнасць здзяйсняць аперацыі аналізу і сінтэзу, класіфікацыі, параўнання і абагульнення.

Зіма - самы час заняцца вывучэннем уласцівасцяў лёду!

Сёння нашы выхаванцы даведаліся адказы на пытанні: 

- ці сапраўды вада пры замярзанні пашыраецца? 

- ці плавае лёд?

- ад чаго залежыць колер лёду?

- навошта на лёд сыплюць соль?

- ці ўсе вадкасці замярзаюць?

- як хутчэй астудзіць гарачы чай?

- як зрабіць ледзяное ўпрыгожванне?

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.