-
-
-
-
- Маршруты выхаднога дня
- Пералік асноўных тавараў, рэкамендуемых для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) з мэтай наведвання навучэнцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі
- Аб прапускным рэжыме ва ўстанове дашкольнай адукацыі
- Форма заявы аб прыёме дзіцяці ў дзіцячы сад
- Увазе шматдзетных сем'яў!
- Катэгорыі ільгот для аплаты за дзіцячы сад
- Інфармацыя аб недапушчальнасці пакідання непаўналетніх дзяцей без нагляду дарослых
-
-
-
-
-
-
-
-
- Аб вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19
- Вакцынацыя супраць COVID-19 - лепшая абарона!
- Памятка для бацькоў. Прафілактыка грыпу і ВРВІ
- Што трэба ведаць аб вакцыне і вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі
- ПАМЯТКА! Вакцынацыя ад COVID-19 "Гам-КОВИД-Вак"!
- Прафілактыка грыпу і каронавіруснай інфекцыі
- Прафілактыка распаўсюджвання інфекцыйнага віруснага захворвання
- Аб вакцынацыі насельніцтва
- Асабістая гігіена – залог здароўя
- Памятка для бацькоў па прафілактыцы сальманелёзу
- Прафілактыка энтэрабіёзу
- Прэс-рэліз па энтэрабіёзу
- Сусветны дзень здароўя поласці рота
- Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам
- Сусветны дзень захворванняў шчытападобнай залозы
- Дзень прафілактыкі меланомы
- Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства
- Сусветны Дзень псіхічнага здароўя
- Міжнародны Дзень пажылых людзей
Праз гульню да сацыяльнай рэчаіснасці
Сюжэтна-ролевую гульню можна смела назваць школай сацыяльных адносін.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 24 г. Ліда прапанавалі дзецям сюжэтна-ролевыя гульні, робячы акцэнт на іх сучаснасць і актуальнасць, якія садзейнічаюць фарміраванню ўяўленняў у дзяцей аб прафесіях людзей, прыладах іх працы, матэрыялах, неабходных для стварэння прадметаў. Гуляючы ў сюжэтна-ролевую гульню “Салон прыгажосці”, выхаванцы знаёмяцца з работай візажыста, стыліста, цырульніка. У сюжэтна-ролевай гульні “Ветэрынарная лячэбніца “Айбаліт” дзеці вучацца дзейнічаць з мікраскопам, медыцынскімі карткамі жывёл, рэцэптамі.
Не застаецца без увагі дзяцей сюжэтна-ролевая гульня “Турагенства”, у якой прапануюцца пуцёўкі не толькі ў іншыя краіны, але і па старонках Беларусі, роднага горада Ліды: “Ліда – гістарычная”. Трапіўшы ў банк, выхаванцы знаёмяцца з работай кансультанта, інкасатара, кіраўніка, касіра. Гуляючы ў сюжэтна-ролевую гульню “Атэлье”, дзеці могуць быць і мадэльерам, і закройшчыкам, і швачкай, а наведвальнікі аформіць заказ на пашыў прыгожай вячэрняй сукенкі, спадніцы, штаноў, ім прапануюцца розныя віды і колеры тканіны, таксама ў міні-кутку ёсць гардэробная, дзе ўжо вельмі шмат пашыта рэчаў для лялек.
Праз гульню дзеці паглыбляюць і сістэматызуюць уяўленні пра сучасныя прафесіі, абавязкі работнікаў розных сфер і, увогуле, пра акаляючую рэчаіснасць. Сюжэтна-ролевыя гульні даюць магчымасць дашкольнікам удзельнічаць у сацыяльным жыцці, вырашаць канфлікты і ўмець дамаўляцца, выражаць свае эмоцыі і адэкватна ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі.
Телефоны: 80154-652697, 80154-652698
Email: detsad24-lida@mail.lida.by