Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Заняткі з настаўнікам-дэфектолагам

Дата: 14 мая 2021 в 19:06
250 просмотров

У спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы штодзённа праводзяцца карэкцыйныя заняткі з настаўнікам-дэфектолагам, на якіх вядзецца крапатлівая работа па пераадоленню гукавымаўленчых парушэнняў, развіццю звязнай мовы, фанематычнага слыху, граматычнага ладу маўлення, папаўненню і актывізацыі слоўнікавага запасу.

Вялікая ўвага надаецца фарміраванню правільнага дыхання, развіццю памяці, мыслення, увагі, а таксама дробнай маторыкі пальцаў дзяцей. На занятках прадугледжваецца частая змена відаў дзейнасці, выкарыстоўваюцца разнастайныя дыдактычныя і развіваючыя гульні. Найбольш цікавымі гульнямі для дзяцей з’яўляюцца “Што параблытаў мастак?“, “Чый хвост, чые лапы?”, “Ляціць, едзе, плыве”, “Хто дзе жыве?”, “Што спачатку, а што потым?”, “Чароўныя шнурочкі“.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.