Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Служба 101 паведамляе

Дата: 6 июля 2021 в 16:27, Обновлено 6 июля 2021 в 16:36
196 просмотров

Рэспубліканская акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»

З пачатку года ў Лідскім раёне адбылося 60 пажараў, у агні якіх загінулі 10 чалавек
З клопатам аб бяспецы малой Радзімы

    На Лідчыне стартавала рэспубліканская акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы». Яе мэта папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту. 
Паважаныя грамадзяне! Лідскі РАНС заклікае вас выконваць правілы пажарнай бяспекі: 
- Не эксплуатуйце няспраўную, а таксама старую электрычную праводку, выходзячы з хаты, пераканайцеся ў тым, што ўсе электрапрыборы выключаныя, не перагружайце электрасетку;
- Ні ў якім разе не кідайце непагашаныя цыгарэты на падлогу і не паліце ў ложку. Недакуркі ж складайце ў попельніцу або металічную банку, лепш за ўсё напоўненую вадой.
- Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду!
- Усталюйце ў кожным жылым пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты прыбор зрэагуе на найменшае задымленне, што дапаможа захаваць жыццё і маёмасць! 
- Падрыхтуйце да ацяпляльнага сезона печ. 
 Настойліва раім надаць увагу сваім сваякам, асабліва тым, хто ў сілу ўзросту або фізічных асаблівасцяў не ў стане паклапаціцца аб уласнай бяспекі. Па магчымасці Ствары камфортныя і бяспечныя ўмовы для іх пражывання або забярыце ў свае сем'і.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Па інфармацыю звяртайцеся ў Лідскі раённы
аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах

101 або 112
Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.