Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да ўвагі бацькоў. Навіны Ліды.

Дата: 7 сентября 2021 в 20:17, Обновлено 9 сентября 2021 в 20:28
221 просмотр

Плаўны ўздым захворвання кавідам адзначаецца на Лідчыне.

Сёння на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы знаходзіцца 221 чалавек з пнеўманіяй, з іх 70% - жыхары Ліды і Лідскага раёна, астатнія - Воранаўскага, Іўеўскага і Навагрудскага. Нагадаем: з другой паловы лютага бальніца ў Лідзе працуе як міжраённы спецыялізаваны цэнтр кавіднага профілю. Кіраўніцтва медустановы канстатуе: сярод пацыентаў з каронавіруснай пнеўманіяй, у якіх захворванне працякае ў цяжкай форме альбо якія знаходзяцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, прышчэпленых супраць COVID-19 няма. Медыкі просяць усвядоміць, што сёння самы эфектыўны спосаб абароны ад інфекцыі-вакцынацыя, а таксама яны просяць не забываць аб правілах прафілактыкі інфекцыі: насіць маскі, апрацоўваць рукі антысептыкам і выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.