Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запрашэнне на галоўную елку краіны

Дата: 28 октября 2021 в 21:32
179 просмотров

Палац Рэспублікі сумесна з тэатральным праектам "ТрыТфармаТ" запрашаюць на галоўную ёлку краіны.

Вас чакае навагодняе прадстаўленне для ўсёй сям'і, якое адбудзецца ў Вялікай зале Палаца па п'есе Ганны Багачовай "Чароўная сіла". У ролях вядомыя акцёры тэатра і кіно: Вера Палякова, Уладзімір Радзівілаў, Уладзімір Іваноў, Юрый Баранаў, Дзмітрый Клімовіч, Маргарыта Кісяліце, Таццяна Фёдарава, Наталля Халадовіч, Яна Хадановіч-Лапаніцына і іншыя.

Несумненна, у Новы год заўсёды адбываецца нешта дзіўнае. І ў нашай навагодняй гісторыі дабро абавязкова пераможа зло. Сапраўдная сіла - сіла кахання. Яна творыць цуды! Няма такой бяды, няма такой напасці, якую б сапраўдная любоў не адолела.

Маленькія гледачы і іх бацькі пагрузяцца ў атмасферу чароўнага гуку Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, атрымаюць задавальненне ад непаўторнай і яркай гульні таленавітых акцёраў, неверагоднай прыгажосці касцюмаў і маляўнічых дэкарацый на сцэне.

Паказ казкі адбудзецца ў перыяд навагодніх і калядных святаў з 23.12.2021 па 04.01.2022. Кошт квіткоў складае ад 10 да 27 рублёў. Інфармацыйная падтрымка ажыццяўляецца па тэлефоне: 229 91 66 (канцэртны аддзел), 229 92 85 (касы).

На тэрыторыі Палаца Рэспублікі прыняты ўсе меры па супрацьдзеянні распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.