Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа па краіне “Электрычнасць”

Дата: 25 ноября 2021 в 21:12
180 просмотров

З мэтай фарміравання ў выхаванцаў рацыянальнага ўжывання рэсурсаў, патрэбных чалавеку, а таксама выхавання беражлівасці, працавітасці, эканомнасці ў яслях-садзе праводзіцца работа па асновах эканамічнай культуры.

Выхаванцы старшай групы “Васількі” пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Дзянісавай К.В. адправіліся ў падарожжа па краіне “Электрычнасць”. У падарожжы з лямпачкай успомнілі аб правілах эканоміі электраэнергіі, даведаліся як з’явілася электрычнасць у доме, пагулялі ў развіваючыя гульні “Знайдзі пару”, “Хто дапаможа электратоку?”, “Што спачатку, а што потым?”. Дзеці вельмі любяць даследаваць, эксперыментаваць і з вялікім задавальненнем правялі займальны вопыт “Цудоўная электрычнасць”, у выніку якога даведаліся: калі працерці кавалачкам тканіны пластмасавы шарык, то шарык стане электрычным і матылькі з фальгі будуць рухацца, а калі кавалачак тканіны намачыць, то электрычнасць знікне.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.