Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія аднаго дня "Ружаны-Косава-Жыровічы"

Дата: 5 декабря 2021 в 20:37
285 просмотров

4 снежня адбылася экскурсія калектыва ясляў-сада па Беларусі: "Ружаны-Косава-Жыровічы"

Калектыў ясляў-сада  наведаў музей «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў», убачыў Ружанскі палац - помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі позняга класіцызму, які часта называюць "Беларускім Версалем", таму што ён быў пабудаваны паводле падабенства гэтага знакамітага на ўвесь свет палаца.

Изображение

Изображение

Наведалі мемарыяльны музей-сядзібу імя Тадэвуша Касцюшкі. У мемарыяльнай часцы сядзібы пазнаёміліся з побытам сярэдняй шляхты, выхадцам з якой быў Тадэвуш, а ў гістарычнай часцы аб жыцці і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі.

Изображение

Не застаўся незаўважаным Косаўскі замак (Палац Пуслоўскіх у Косава) – гэта вельмі прыгожы і ўнікальны будынак для Беларусі. Мястэчкам Косава, што знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на працягу доўгага часу валодалі знакамітыя шляхецкія роды.

Изображение

Заехалі і ў Жыровічы - знакамітае на ўсю краіну мястэчка, дзе знаходзіцца старажытны манастыр і цудатворны абраз, які шануюць як праваслаўныя, так і каталікі.

Экскурсія пакінула незгладжальнае ўражанне і прыемны настрой у кампаніі калег і сяброў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.