Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляндар падзей дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" на 2022 год

Дата: 5 января 2022 в 21:24, Обновлено 3 июля 2022 в 09:20
324 просмотра

Студзень

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

Изображение

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Гэтыя словы Якуба Коласа сення набываюць асаблівы сэнс для беларусаў: 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

З нагоды Дня роднай мовы ў дзіцячым садзе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="400" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/RA-cbbZtnQo" title="YouTube video player" width="700"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/keXESFVzR3Q" title="YouTube video player" width="700"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/5M8haLKc0jM" title="YouTube video player" width="700"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/G628SgINE1M" title="YouTube video player" width="700"></iframe>

Люты

Дзень Святога Валянціна ў дзіцячым садзе

Дзень Святога Валянціна ў Изображениедзіцячым садзе - выдатная магчымасць пагаварыць з дзецьмі аб дружбе, таварыстве, любві.

У гэты дзень можна выказаць сваю любоў да мамы, таты, блізкім і родным людзям. Дзень Святога Валянціна - гэта Дзень дружбы і любові. Усе людзі дораць адзін аднаму свае ўсмешкі, пажаданні, абменьваюцца словамі любові. У гэты дзень выхаванцы групы "Сланечнік" зрабілі для сваіх родных віншавальныя паштоўкі.

Спартыўнае свята «Будучыя абаронцы Айчыны»

Изображение

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі яслі-сад № 24 г. Ліды з нагоды свята 23 лютага прайшло спартыўнае свята «Будучыя абаронцы Айчыны» з выхаванцамі сярэдняй групы “Званочкі”.

 Падчас свята дзеці праявілі не толькі фізічныя якасці, але і кемлівасць, знаходлівасць, здольнасць арыентавацца ў любой сітуацыі. З задавальненнем выхаванцы ўдзельнічалі ў эстафетах: “Выратуй параненага”, “Нарад на кухню”, “Санчасць”, “Ваенная трэніроўка”, “Абясшкодзь міны”, “Караблі плывуць”, “Ваенная тэхніка ідзе”. Усе атрымалі эмацыйны зарад і добры настрой.

Лідскае тэлебачанне ў гасцях у дзіцячым садку

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/qTgzzb8alBw" title="YouTube video player" width="700"></iframe>

Масленіцу сустракаем!

Изображение

Выхаванцы ясляў-сада вельмі любяць Масленіцу. Педагогі зладзілі для дзяцей свята з вясёлымі песнямі і прыпеўкамі, з традыцыйнымі забавамі і гульнямі: дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, сіле і цягавітасці.

У госці да выхаванцаў прыйшлі казачныя героі Баба-Яга і Воўк, і ўсе разам яны развітваліся з Зімой і сустракалі Вясну-красну. Дзеці вельмі чакалі гэтага свята, рыхтаваліся да яго: развучвалі карагоды “Прыйдзі, Вясна”, “Масленіца”, гульні “Катанне на мётлах”, “Залатыя вароты”, “Перацягні канат”, “Пападзі ў цэль”, “Напячы бліноў у печы”, “Музычны блін”, прыпеўкі, песні і вершы! Спальванне пудзіла Масленіцы - кульмінацыйны момант свята, сімвал развітання з зімой і сустрэча вясны. А смачныя гарачыя бліны запомняцца дзецям надоўга!

ИзображениеРаённае свята "Провады зімы"

26.02.2022 прайшло раённае Изображениесвята "Провады зімы".

Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму масавым і разнастайным. Жыхарам і гасцям горада была прапанавана шырокая праграма, якая прадугледжвала магчымасць культурнага правядзення вольнага часу для ўсіх узростаў.

У рамках мерапрыемства адбыўся конкурс тэматычных пляцовак-фотазон "Бывай, зімачка!". Па выніках конкурсу дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда" узнагароджана дыпломам 3 ступені.  

Изображение

Сакавік

Ранішнікі да 8 сакавіка ў дзіцячым садзе

Изображение

З 1 па 4 сакавіка ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі святочныя ранішнікі, прасвечаныя Міжнароднаму дню жанчын.

Дзеці павіншавалі сваіх матуль і бабуль: сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі, падрыхтавалі для іх канцэртныя нумары, падарыўшы праз вершы, песні і танцы ўсю сваю любоў і цеплыню дзіцячых сэрцаў. Казачны сюжэт і казачныя персанажы - усё гэта было на кожным свяце. Ну а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў, не сталі выключэннем і гэтыя ранішнікі. Забаўныя і цікавыя конкурсы з мамамі і бабулямі не пакінулі абыякавым нікога. Радасць, забіяцкі смех, маса станоўчых эмоцый суправаджалі кожны ранішнік.

ФОТАСПРАВАЗДАЧЫ з месца падзей:

група "Каласок"  група "Вясёлка"
група "Бусляня" група "Рамонкі"
група "Званочкі" група "Лянок"
група "Сланечнік" група "Крынічка"
група "Васілёк" група "Верасок"

Красавік

Камаедзіца

Свята абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцей.

Выхаванцы ясляў-сада адсвяткавалі Камаедзіцу. Педагогі зладзілі для дзяцей свята з вясёлымі песнямі і прыпеўкамі, з традыцыйнымі забавамі і гульнямі, дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, сіле і цягавітасці: гулялі ў гульні Изображение"Шышкі для мядзведзя", "Звары гарохавы камяк", "Ручаёк", "Пабудзі мядзведзя" і "Збяры гарох", танцавалі "Польку для мядзведзя", музычны аркестр выканаў "Весялуху". У госці да выхаванцаў прыходзілі  Заяц і Мядзведзь, і ўсе разам яны сустракалі Вясну.

Свята атрымалася на славу. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прывіваюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай прыроды.

Падарожжа па родным гарадзе

Выхаванцы старшых груп "Верасок" і "Лянок" наведалі галоўную славутасць горада - Лідскі замак.Изображение

Дзякуючы адноўленым інтэр’ерам і выдатнаму экскурсаводу выхаванцы змаглі літаральна пабываць у гасцях у княжацкага роду Гедымінаў, які некалі пабудаваў замак, пазнаёміліся з гісторыяй заснавання замка, пранікнуліся таямніцамі і легендамі.
Аглядная экскурсія па Лідскім замку ў дзяцей выклікала шмат пазітыўных уражанняў і цудоўны настрой.

Вясну гукалі і з бліном гулялі.

Выхаванцы групы "Рамонкі" наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей.

Ад Масленіцы да Дабравешчання… Азнаёміць юных наведвальнікаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея з вясновымі святамі, якія адзначалі нашы далёкія продкі, закліканы новы інтэрактыўны занятак “Вясна-красна на ўвесь свет”, які праводзіцца на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”. 

Экскурсія ў Цэнтр бяспекі МНС г. Ліда

Выхаванцы старшых груп "Васілёк" і "Верасок" наведалі Цэнтр бяспекі МНС

Дзейнасць Цэнтра бяспекіИзображение арыентавана на навучанне асновам бяспекі жыцця, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і сучаснага абсталявання.

У аснову навучання пакладзена віртуальнае апусканне ў асяроддзе, якое імітуе надзвычайныя сітуацыі, і паглыбленае вывучэнне матэрыялу за кошт павышэння эмацыйнага ўспрымання мадэляванай абстаноўкі (выхаванцам было прапанавана апынуцца ў асяроддзі НС, праўда віртуальна). Дзеці не толькі пазнаёміліся з правіламі паводзін у экстрэмальных сітуацыях, але і адпрацавалі атрыманыя веды на практыцы.

Выставы сумесных работ "Светлае свята Вялікдзень"

Напярэдадні Вялікадня ў нашай установе дашкольнай адукацыі праводзяцца выставы велікодных вырабаў.

Рукамі дзяцей, бацькоў, педагогаў з душой выраблена вялікая колькасць вырабаў ручной працы. Экспанаты выставы выкананы ў розных тэхніках і з выкарыстаннем розных матэрыялаў.        Бацькі выхаванцаў праяўляюць незвычайную фантазію і выдумку, а таксама паказваюць сваё майстэрства і творчасць.

ИзображениеИзображениеИзображение

Май 

Экскурсія па родным горадзе

Выхаванцы сярэдніх груп ясляў-сада здзейснілі экскурсію да памятных месцаў горада.

Дзеці наведалі помнік Изображениегероям-авіятарам, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызан, ”Вечны агонь”, курган Неўміручасці з магілай невядомага салдата. Педагогі з выхаванцамі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія спрыяла выхаванню павагі да мінулага народа і цікавасці да гісторыі роднага краю, садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за воінаў-абаронцаў, якія перамаглі, за вялікі подзвіг нашага народа.

Изображение

Абласная акцыя "Кветка Перамогі ў кожным акне!"

Гады праходзяць, але памяць аб подзвігу нашых герояў не цьмянее. Напярэдадні свята Дня Перамогі выхаванцы і педагогі ясляў-сада далучыліся да абласной акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне!"

Изображение

8 мая Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у нашай краіне

Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з выхаванцамі ясляў-сада праведзены заняткі "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: герб, сцяг і гімн», «Сімвалы маёй Радзімы», «Мая Радзіма - Беларусь», гульня-фантазіраванне «На паветраным шары па родным краі», віктарына «У краіне сімволікі», калектыўная аплікацыя "Сцяг перамогі - радасці сцяг", накіраваныя на развіццё цікавасці і паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў.

Да Дня Вялікай Перамогі

У рамках тэматычнага тыдня напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі сумесныя выставы дзяцей і бацькоў, заняткі, гульні, гутаркі, музычнае свята.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="410" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/sUJ5kONIa_M" title="YouTube video player" width="620"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="410" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/sFX-ia7jbxM" title="YouTube video player" width="620"></iframe>

​ФОТАСПРАВАЗДАЧЫ:

Сумесная выстава дзяцей і бацькоў да Дня Перамогі

Дзень Перамогі ў фарбах

Лідскае тэлебачанне ў гасцях у дзіцячым садку

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/r7YDWw59AQU" title="YouTube video player" width="620"></iframe>

Выпускныя ранішнікі прайшлі ў дзіцячым садзе

Дзіцячы выпускны - гэта першае самастойнае падвядзенне вынікаў, усведамленне дасягненняў і хвалюючае чаканне маючых адбыцца падзей.

Незвычайная мітусня панавала перад пачаткам свята: бацькі дрыгатліва папраўлялі пышныя ўборы юных прынцэс. Хлапчукі ж захоўвалі маўклівую дзелавітасць... і вось пад урачыстую музыку выхаванцы выйшлі на сцэну. У гэты дзень для сваіх блізкіх яны падрыхтавалі сапраўдны канцэрт - спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы. А дарослыя падтрымлівалі выпускнікоў бурнымі апладысментамі і не хавалі радасці, ганарачыся поспехамі сваіх дзяцей.

Справаздача:

група "Лянок"

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/1fiOkykv8NQ" title="YouTube video player" width="600"></iframe>

група "Рамонкі"

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/kVk9LsZfmxM" title="YouTube video player" width="600"></iframe>

група "Верасок"

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/GzzWZvmoLmM" title="YouTube video player" width="600"></iframe>

група "Васілёк"

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/trTveiH218k" title="YouTube video player" width="600"></iframe>

Дабрачынная акцыя "Вялікая дапамога маленькаму сябру"

Изображение

Выхаванцы ясляў-сада ўпэўнены, што бяздомныя сабакі і кошкі не злачынцы, а няшчасныя жывыя істоты, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі па віне чалавека, і ў нашых сілах дапамагчы ім - выратаваць, даць прытулак, накарміць, абараніць!

https://www.instagram.com/tv/CeBSWunIIEX/?igshid=YmMy..

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/kz2g0HzQJWs" title="YouTube video player" width="600"></iframe>

Чэрвень

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей

Изображение

У яслях-садзе № 24 г. Ліда прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абароны дзяцей.

Выхаванцы разам з Весялінкай і адзінарожкай Вясёлкай здзейснілі падарожжа па родным горадзе, гулялі ў гульні “Свет дзяцінства”, “Мае правы”, “Зачараваны горад”, “Сцяг і герб”, “Вясёлка”, “Упрыгож горад”, “Аркестр”, танцавалі “Сонца над маёй краінай”, “Дзе жывуць усмешкі”, “Галубы свету”, спявалі “Мой любы гарад”, пускалі мыльныя бурбалкі. Дзеці атрымалі пазітыўны настрой, станоўчыя эмоцыі.

Фізкультарнае свята “На манежы дашкаляты!”Изображение

Дзеці разам з клоўнам Клепам і клаўнэсай Кнопай пераўтварыліся ў артыстаў цырка. Паміж камандамі былі праведзены эстафеты: “Дрэсіраваныя тыгры”, “Канатаходцы”, "Бананы для малпачкі", "Асілкі", "Мішкі на самакатах", "На арэне каўбоі", "Жанглёры". Выхаванцы з задавальненнем гулялі з клоўнамі, танцавалі, выконвалі заданні, падчас якіх замацоўвалі рухальныя уменні і навыкі, праяўлялі фізічныя, валявыя якасці. Выхаванцы атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.

Музычная забава “Мыльная казка”

Изображение

Дзецi разам з Кропелькай даведалiся як з’яўляюцца бурбалкi i аб чароўных уласцiвасцях вады.

Выхаванцы гулялi ў музычныя гульнi “Домiк для бурбалкi”, “Зачараваныя бурбалкi”, выконвалі практыкаванні “Чыя бурбалка больш”, “Цуда-пена”, спявалi песнi “Якога колеру лета”, “Вяселка”, танцавалi танец “Сябры” і танец з парашутам, праводзiлi эксперыменты з вадой “Вада малюе вяселку”, “Чараўнiца-вада”. Свята скончылася бурбалкавай дыскатэкай, што спрыяла добраму настрою і станоўчым эмоцыям.

“Бяспечнае дзяцінства”

Изображение

У яслях-садзе прайшоў тэматычны дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам “Бяспечнае дзяцінства”.

У час рухомых гульняў, тэатралізаванай дзейнасці, рашэнняў праблемных пытанняў і сітуацый выхаванцы замацавалі правілы паводзін пешахода і пасажыра на вуліцы, у транспарце, бяспечных паводзін на веласіпедзе, самакаце. Дзеці атрымалі пазітыўны настрой, станоўчыя эмоцыі, замацавалі веды.

 Ліпень 

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Изображение

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Яслi-сад №24 г.Ліда" праходзіў тэматычны тыдзень "Я ганаруся табой, Беларусь!"

На працягу тыдня была праведзена творчая майстэрня "Я люблю Беларусь", дзеці рабілі калектыўную аплікацыю, разглядалі альбом "Мая Радзіма - Беларусь", плялі вяночкі, спявалі беларускія народныя песні, чыталі вершы.
Напрыканцы тыдня з выхаванцамі былі праведзены ўрачыстая лінейка і флэшмоб "Я люблю Беларусь!"

<iframe frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/gSj4NuDso38" title="Флэшмоб " width="520"></iframe>

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/IlGBQatjwyk" title="Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у яслях-садзе №24 г. Ліда" width="520"></iframe>

Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.