Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект “Храм цудоўнага свету дзіцяці- народны фальклор”

Дата: 6 мая 2016 в 09:29, Обновлено 11 мая 2016 в 00:33
804 просмотра

Праект “Храм цудоўнага свету дзіцяці- народны фальклор”

      Мэтай праекта з’яўляецца далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі вуснай народнай творчасці.

     Рэалізацыя праекта праходзіла паэтапна. Падрыхтоўчы этап уключаў у сабе падборку  неабходнага матэрыялу, развучванне твораў беларускага дзіцячага  фальклору, наведванне Лідскага гісторыка-мастацкага музея, Раеннага цэнтра раместваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”, гутаркі па змесце забаўлянак, калыханак, казак, чытанне твораў вуснай народнай творчасці, выраб кніжак-малышак “Беларускі дзіцячы фальклор”,  выраб розных відаў тэатраў .

      На асноўным этапе драматызавалі з дзецьмі літаратурныя творы, пераказвалі казкі, апавяданні, чыталі на памяць вершы, спявалі калыханкі, расказвалі забаўлянкі па мадэлях-схемах. Былі арганізаваны экскурсіі дзяцей ў этнаграфічны пакой установы  дашкольнай адукацыі. Выхаванцы маей  групы прынялі  ўдзел у народных святах “Калядкі”, “Масленіца”, “Вялікдзень”.

     У ходзе рэалізацыі праекта ў дзяцей  сфарміраваліся ўяўленні пра фальклорныя літаратурныя  творы розных жанраў. Выхаванцы ўжо самастойна прыдумваюць казкі, загадкі, забаўлянкі. Павысілася пазнавальная актыўнасць дзяцей да вывучэння беларускіх традыцый, духоўных каштоўнасцей беларускага народа. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.