-
-
-
-
- Маршруты выхаднога дня
- Пералік асноўных тавараў, рэкамендуемых для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) з мэтай наведвання навучэнцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі
- Аб прапускным рэжыме ва ўстанове дашкольнай адукацыі
- Форма заявы аб прыёме дзіцяці ў дзіцячы сад
- Увазе шматдзетных сем'яў!
- Катэгорыі ільгот для аплаты за дзіцячы сад
- Інфармацыя аб недапушчальнасці пакідання непаўналетніх дзяцей без нагляду дарослых
-
-
-
-
-
-
-
-
- Аб вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19
- Вакцынацыя супраць COVID-19 - лепшая абарона!
- Памятка для бацькоў. Прафілактыка грыпу і ВРВІ
- Што трэба ведаць аб вакцыне і вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі
- ПАМЯТКА! Вакцынацыя ад COVID-19 "Гам-КОВИД-Вак"!
- Прафілактыка грыпу і каронавіруснай інфекцыі
- Прафілактыка распаўсюджвання інфекцыйнага віруснага захворвання
- Аб вакцынацыі насельніцтва
- Асабістая гігіена – залог здароўя
- Памятка для бацькоў па прафілактыцы сальманелёзу
- Прафілактыка энтэрабіёзу
- Прэс-рэліз па энтэрабіёзу
- Сусветны дзень здароўя поласці рота
- Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам
- Сусветны дзень захворванняў шчытападобнай залозы
- Дзень прафілактыкі меланомы
- Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства
- Сусветны Дзень псіхічнага здароўя
- Міжнародны Дзень пажылых людзей
Тыдзень беларускай культуры "Жывёльны свет Беларусі"
З 23.10.2017 па 27.10.2017 у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускай культуры на тэму: "Жывёльны свет Беларусі".
На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся з разнайнасцю жывёльнага свету Беларусі. Пазнаёміліся з цікавымі жывёламі, асаблівасцямі іх знешняга выгляду, паводзінамі ў прыродзе. Вельмі пазнавальна і эмацыяна насычана прайшлі экскурсіі ў старшых групах у гісторыка-мастацкі музей нашага горада, дзе яны змаглі разгледзець дэтальна жывёл, даведацца аб іх жыцці. Свае веды выхаванцы замацоўвалі ў прадуктыўных відах дзейнасці. Так выхаванцы групы "Лянок" вырабілі сумесны калаж "Прырода - наш дом". Найбольш цікавымі для дашкольнікаў з'яўляюцца гульні-драматызацыі. Дзеці групы "Рамонкі" падрыхтавалі для сваіх аднагрупнікаў тэатр па беларускай народнай казцы "Зайкава хатка", а ў групе "Вясёлка" прайшла энсцэніроўка па казцы "Ліса і журавель". У групе "Крынічка" выхавальнікам Місарэвіч Людмілай Мікалаеўнай была арганізавана ручная праца на тэму: "Беражы родную прыроду". Выхаванцы прадэманстравалі, якія прыгожыя цацкі можна зрабіць з непрыдатнага матэрыяла. Пад час гутаркі на тэму: "Жыхары Белавежскай пушчы" выхаванцы групы "Каласок" пашыралі свае веды аб жывёлах роднага краю, жывёлах, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. А вось дзяўчынкі, якія наведваюць адукацыйную паслугу "Дзіцячае ручное ткацтва" прадэманстравалі свае ўменні ў вырабе жывёл з нітак і тканіны. Не абышлося і без гульняў. Гулялі ў такія гульні, як "Каза", гульня-карагод "Заінька", "Хто, дзе жыве", "Чый хвост" і інш.
Нагадваем, што тыдень беларускай культуры ў нашай установе дашкольнай адукацыі праходзіць кожны апошні тыдзень месяца. Да новых сустрэч, сачыце за нашымі навінамі.
Справаздачу можна прагледзець тут.
Телефоны: 80154-652697, 80154-652698
Email: detsad24-lida@mail.lida.by