Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Семінар-практыкум у ДзУА "Яслі-сад № 24 г. Ліда"

Дата: 10 ноября 2017 в 18:09
645 просмотров

На мінулым тыдні педагогі нашай установы дзяржаўнай адукацыі сталі ўдзельнікамі семінара-практыкума на тэму: "Азнаямленне выхаванцаў са сваей Радзімай, як сродак маральна-патрыятычнага выхавання".

Мэта семінара: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па азнаямленню выхаванцаў са сваёй малой Радзімай як сродак маральна-патрыятычнага выхавання. 

У час семінара педагогі змаглі не толькі пашырыць, узбагаціць і сістэматызаваць свае веды па дадзенаму пытанню, але і прадэманстраваць свае веды і ўменні ў час практычных заданняў.

Увогуле на семинары панавала станоўчая атмасфера, якая неверагодна спрыяла рэалізацыі творчага патэнцыяла і крэатыўнасці мыслення нашых педагогаў. Вялікі дзякуй усім за актыўны ўдзел!.

Фотасправаздачу можна прагледзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.