Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Служба 101 паведамляе!

Дата: 5 сентября 2018 в 13:29
504 просмотра

За бягучы перыяд 2018 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 600 пажараў, загінулі 35 чалавек. У Лідскім раёне адбылося 75 пажараў, на якіх загінула 5 чалавек. У Рэспубліцы загінула з пачатку года 7 дзяцей!!!

 У мінулым годзе ў нашай вобласці адбылося 11 пажараў па прычыне свавольства дзяцей з агнём. За 8 месяцаў бягучага года-5 пажараў.
З 20 жніўня на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя МНС 
"У цэнтры ўвагі-дзеці!", прымеркаваная да Дня ведаў. Ратавальнікі сустрэнуцца з навучэнцамі на агульнашкольных лінейках, пры правядзенні аперацыі «эвакуацыя», а таксама з бацькамі на бацькоўскіх сходах.

 Паважаныя грамадзяне! Пажары часта адбываюцца ноччу. У сне чалавек не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць загаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель людзей і матэрыяльны ўрон можна, устанавіўшы ў кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Усталёўваецца ён самастойна, у кожнай жылым пакоі на столі і працуе ад адной батарэйкі тыпу "Крона".  Гэтаму недарагому прыбору ў бягучым годзе абавязаны жыццём ужо 11 жыхароў нашай вобласці, 2 з якіх-дзеці.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў раённы (гарадскі) аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах
101 або 112
Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.