Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Служба 101 паведамляе!

Дата: 3 октября 2018 в 10:30
597 просмотров

За дзевяць месяцаў 2018 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 660 пажараў, загінулі 38 чалавек. У Лідскім раёне адбылося 82 пажары, на якіх загінула 5 чалавек.

    Дваццаць чацвёртага верасня ў 21.59 смаргонскія ратавальнікі прынялі паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Кушляны. Першыя прыбыўшыя падраздзяленні МНС выявілі адкрытае гарэнне даху цаглянага жылога дома. Высветлілася, што тут пражывае сям'я з шасцю дзецьмі. Як распавялі самі гаспадары, бліжэй да вечара яны растапілі кацёл. Каля васьмі
гадзін топку спынілі і адправіліся спаць.
     Разбудзіў іх гук спрацаванага пажарнага апавяшчальніка. Крыху больш за паўгадзіны сышло ў байцоў МНС на барацьбу з полымем. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Пацярпелых людзей няма.
      Паважаныя грамадзяне! Пажары часта адбываюцца ноччу. У сне чалавек не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць загаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель людзей і матэрыяльны ўрон можна, устанавіўшы ў кватэры ці доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Усталёўваецца ён самастойна, у кожнай жылым пакоі на столі і працуе ад адной батарэйкі тыпу "Крона". Гэтаму недарагому прыбору ў бягучым годзе абавязаныя жыццём ужо 17 жыхароў нашай вобласці, 6 з якіх-дзеці.
      C 24 верасня па 12 кастрычніка ў Рэспубліцы праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам". Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў раённы (гарадскі) аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах 101 або 112.


Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.