Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі

Дата: 29 октября 2018 в 15:41, Обновлено 30 октября 2018 в 14:42
1 042 просмотра

Фестываль педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі

    25-26 кастрычніка 2018г. праводзіўся фестываль педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі "Дашкольная адукацыя: інвестыцыі ў будучыню", арганізаваны Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з ДзУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

    Мэтай фестывалю з'яўляецца садзейнічанне павышэнню прафесійнага майстэрства і развіццю творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі. Асноўныя мерапрыемствы фестывалю:

 - конкурс метадычных распрацовак па тэме "Мая малая радзіма" (для маладых і пачаткоўцаў педагагічных работнікаў);

 - "Кірмаш педагагічных ідэй "(інтэрактыўная выстава творчых праектаў па тэме «Каб мова родная гучала…»);

 - праца секцый (для ўсіх катэгорый педагагічных работнікаў).

Тэматыка праектаў была разнастайная. Гэта і "Выкарыстанне блога "Беларуская хатка" ў адукацыйным працэсе", і "Беларускія народныя казкі з бабульскага куфэрка", “Праз тэатр да роднай мовы " і інш. Работа секцый дазволіла трансляваць эфектыўны педагагічны вопыт працы розных катэгорый педагагічных работнікаў з дапамогай такіх формаў прадстаўлення як творчыя майстэрні, майстар-класы, стэндавыя даклады і г.д.

     25 кастрычніка 2018 года ўстанова дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №24 г. Ліда” прыняла  ўдзел у інтэрактыўнай выставе творчых праектаў "Кірмаш педагагічных ідэй ". 

     26 кастрычніка 2018 года выхавальнік дашкольнай адукацыі Варошка В.С. правяла майстар-клас "Саракі".

Фотасправаздачу можна праглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.