Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 11 декабря 2018 в 18:11, Обновлено 17 декабря 2018 в 20:18
727 просмотров

Метадычнае аб’яднанне намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці

Сёння ў нашай установе дашкольнай адукацыі было праведзена метадычнае аб’яднанне намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці па тэме “Забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”

Былі прапанаваны прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці з выхаванцамі па рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі:

  • занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у старшай групе “Вандроўка з ліхтарыкам” Місарэвіч Л.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі яслей-сада №24 г.Ліда;
  • занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы “У госці да гаспадыні Васіліны” Вялічка Г.У., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі яслей-сада №24 г.Ліда

Арганізаваны міні-экскурс па ўстанове дашкольнай адукацыі "Прадметна-прасторавае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі, як забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове".

"Сістэма работы забеспячэння якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове" была прадстаўлена Вайткевіч А.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці яслей-сада №24 г.Ліда. 

Рэфлексію “Чароўная елка” прапанавала Свораб М.С., педагог-псіхолаг яслей-сада №24 г.Ліда

Фотасправаздачу можна паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.