Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень здароўя ў дзяцячым садзе

Дата: 13 января 2019 в 16:30
474 просмотра

Тыдзень здароўя для дзяцей дашкольнага ўзросту "Ведаць павінны і дарослыя, і дзеці, што здароўе - галоўнае на свеце!".

З 04.01.2019 па 11.01.2019г. у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіўся тыдзень здароўя пад дэвізам "Ведаць павінны і дарослыя, і дзеці, што здароўе - галоўнае на свеце!"

Кожны дзень тыдня здароўя меў сваю назву:

04.01.2019г. - Дзень чысцюль.

08.01.2019г. - Дзень здаровага харчавання.

09.11.2019г. - Дзень добрага настрою.

10.01.2019г. - Дзень фізкультуры і спорту.

11.01.2019г. -  Дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Пра важнасць правільнага ладу жыцця і заняткаў спортам гаворыцца дзецям часта, карысныя звычкі прапагандуюцца пастаянна, але мацней за ўсё матывуе дзяцей да руху ў кірунку здаровага ладу жыцця незвычайная форма мерапрыемстваў.

На тыдні здароўя праводзіліся гульнявыя і пазнавальныя заняткі, выставы малюнкаў і сценгазет, гульні-падарожжы, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і іншыя віды дзіцячай дзейнасці – усё, што падабаецца дзецям. Вялікае задавальненне дзеці  атрымалі на спартыўным свяце “Для здароўя нам патрэбна чысціня”. Героямі свята былі і Доктар Айбаліт, і Гігіена, якая вучыла дзяцей спосабам захавання здароўе , і Гразільда. Яны гулялі з дзецьмі ў гульні “Лазня”, “Клякса”, “Пыласос”, “Вялікае мыццё”, правялі эстафеты “Збяры памочнікаў гігіены” і “Знайдзі вітаміны”, загадвалі загадкі, танцавалі з мяцелачкамі.

Нашы выхаванцы ўпэўнены:

“Мы ўмеем думаць,

Мы ўмеем разважаць,

Што карысна для здароўя,

То і будзем выбіраць!

Фотасправаздачу можна паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.