Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віктарына "Знаўцы беларускай мовы"

Дата: 8 февраля 2019 в 18:57, Обновлено 8 февраля 2019 в 20:09
1 002 просмотра

Свае веды ў беларускай мове правяралі выхавальнікі дашкольнай адукацыі нашага дзіцячага сада.

Сёння віктарына "Знаўцы беларускай мовы" запрасіла выхавальнікаў дашкольнай адукацыі праверыць  свае веды ў беларускай мове. Удзел прымалі 2 каманды: "Рамонкі" і "Пралескі". Удзельнікі адказвалі на складаныя пытанні на веданне беларускай мовы і літаратуры, мастацтва. Віктарына складалася з 4 гульнявых эпізодаў: «Прыгадай» (прыгадвалі прадмет і называлі яго па-беларуску), «Перакладчык» (перакладалі словы, словазлучэнні і сказы з рускай мовы на беларускую), «Раслумач» (тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, беларускіх слоў і выразаў) і «Цытуем» (працягвалі цытату з вядомага верша і песні). У жалежнасці ад узроўню складанасці пытання, за правільныя адказы налічвалі балы ад 1 да 3, колькасць якіх складалася. Усе ўдзельнікі гульні-віктарыны ўпэўнены, што беларуская мова адна с самых мілагучных, меладычных і багатых у свеце.

Фотасправаздачу глядзіце тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.