Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Абласная творчая лабараторыя выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

Дата: 20 февраля 2019 в 21:21, Обновлено 28 февраля 2019 в 19:00
744 просмотра

“Стварэнне эфектыўнага камунікатыўнага асяроддзя для дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму”

20 лютага 2019 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда» была арганізавана работа абласной творчай лабараторыі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме «Стварэнне эфектыўнага камунікатыўнага асяроддзя для дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму».

Ярка і палымяна удзельнікаў сустрэчы павіталі выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Ліда - фіналісты раённага фестывалю дзіцячага музычнага творчасці «Домисолька» у намінацыі "Цудоўны свет беларускай музычнай культуры".

Вынікамі ўласнага педагагічнага пошуку сучасных эфектыўных метадаў і прыёмаў  арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове падзяліліся педагогі з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці.

З сістэмай метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў установе дашкольнай адукацыі пазнаёміла Вайткевіч Е.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі  "Яслі-сад № 24 г. Ліда". Педагогі дадзенай установы запрасілі слухачоў на адкрытыя прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці выхаванцаў старэйшай групы (5-6 гадоў) па адукацыйнай вобласці "Дзіця І грамадства" у беларускамоўных групах, паказалі прадметна-развіваючае асяроддзе, якое садзейнічае авалоданню дзецьмі розных узроставых груп беларускай мовай, прадставілі выставу гульнявых і дыдактычных матэрыялаў "Гуляем і размаўляем па-беларуску".

Магчымасці тэатральна-гульнявой дзейнасці ў азнаямленні дзяцей з беларускім фальклорам прадэманстравала Сарокіна В.А., музычны кіраўнік Дзяржаўнай установы адукацыі  «Яслі-сад № 19 г. Ліда» у музычнай пастаноўцы "Разумная дачка" з выкарыстаннем тэатра батлейка ў сумесным выкананні выхаванцаў і педагогаў.

У рамках арганізаваных майстар-класаў ўдзельнікі творчай лабараторыі змаглі навучыцца асновам лялькавядзення ў тэатры батлейка (майстар-клас Сарокінай В.А.), даведаліся, як можна эфектыўна навучыць дзяцей гаварыць па-беларуску ў працэсе вырабу народнай лялькі (майстар-клас Бубен М. В., выхавальніка дашкольнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі  «Яслі-сад № 24 г. Ліда»), а таксама пазнаёміліся з адукацыйнай ініцыятывай "Цікава вывучае родную мову" (майстар-клас Сцепаненка Р.Ф., выхавальніка дашкольнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі  «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Ліда»).

Змястоўнымі і глыбокімі былі выступы з вопыту работы педагогаў Смаргонскага раёна, Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

У заключнай частцы творчай лабараторыі слухачы сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны "Смак беларускай мовы".

Па агульным меркаванні, творчая лабараторыя прайшла прадуктыўна і творча. Удзельнікі сустрэчы зарадзіліся новымі ідэямі, павысілі сваю прафесійнай кампетэнтнасць ў галіне арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, асвоілі новыя сучасныя метады працы.

Фотасправаздачу глядзіце тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.