Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Служба 101 паведамляе

Дата: 21 февраля 2019 в 12:52, Обновлено 21 февраля 2019 в 13:14
479 просмотров

«Адзіны дзень бяспекі»

З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года ў рамках «Адзінага дня бяспекі» ў рэспубліцы праходзіць комплекс мерапрыемстваў з мэтай максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэння інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару.

 Мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі праходзяць пры ўдзеле органаў улады ўсіх узроўняў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, розных міністэрстваў і ведамстваў. Запланаваны вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі насельніцтва праводзіцца адпрацоўка розных варыянтаў абвесткі насельніцтва - у эфіры радыёстанцый і тэлеканалаў, праз SMS-паведамленні і Інтэрнэт-рэсурсы, правядзенне тэматычных канцэртных праграм і тэатралізаваных прадстаўленняў. У структурных падраздзяленнях МНС, МУС, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, таварыства Чырвонага Крыжа, добраахвотнага пажарнага таварыства, ОСВОД пройдуць дні адчыненых дзвярэй. Таксама запланавана правядзенне кіраўнікамі «Гарачых ліній" па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.

101 або 112
Лідскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.