-
-
-
-
- Маршруты выхаднога дня
- Пералік асноўных тавараў, рэкамендуемых для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) з мэтай наведвання навучэнцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі
- Аб прапускным рэжыме ва ўстанове дашкольнай адукацыі
- Форма заявы аб прыёме дзіцяці ў дзіцячы сад
- Увазе шматдзетных сем'яў!
- Катэгорыі ільгот для аплаты за дзіцячы сад
- Інфармацыя аб недапушчальнасці пакідання непаўналетніх дзяцей без нагляду дарослых
-
-
-
-
-
-
-
-
- Аб вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19
- Вакцынацыя супраць COVID-19 - лепшая абарона!
- Памятка для бацькоў. Прафілактыка грыпу і ВРВІ
- Што трэба ведаць аб вакцыне і вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі
- ПАМЯТКА! Вакцынацыя ад COVID-19 "Гам-КОВИД-Вак"!
- Прафілактыка грыпу і каронавіруснай інфекцыі
- Прафілактыка распаўсюджвання інфекцыйнага віруснага захворвання
- Аб вакцынацыі насельніцтва
- Асабістая гігіена – залог здароўя
- Памятка для бацькоў па прафілактыцы сальманелёзу
- Прафілактыка энтэрабіёзу
- Прэс-рэліз па энтэрабіёзу
- Сусветны дзень здароўя поласці рота
- Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам
- Сусветны дзень захворванняў шчытападобнай залозы
- Дзень прафілактыкі меланомы
- Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства
- Сусветны Дзень псіхічнага здароўя
- Міжнародны Дзень пажылых людзей
Служба 101 паведамляе
За тры месяцы 2019 года ў Лідскім раёне адбылося 32 пажары.
Служба 101 паведамляе
У прошлым годзе на тэрыторыі нашай вобласці зарэгістравана 119 прыродных пажары на агульнай плошчы 30 гектараў, у тым ліку лясныя пажары, загаранне кустарнікаў і сухой расліннасці.
Паважаныя грамадзяне! Ні ў якім выпадку не паліце траву. Не пакідайце агонь без нагляду. Калі трава толькі пачынае гарэць, то яе можна патушыць збіваючы полымя галінкамі або засыпаць край пажару пяском. Калі самастойна пагасіць полымя складана, паведаміце пра здарэнне па тэлефоне 101 або 112 і хутчэй пакіньце месца пажару.
У адпаведнасці з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў — прадугледжана накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а арт. 15.58 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. Таксама заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.
Распальванне вогнішчаў дазволена пры выкананні шэрагу ўмоў-акапаць месца, назапасіцца вёдрамі з вадой або вогнетушыцелямі, рыдлёўкамі, а таксама ўлічыць сілу ветру. Да будынкаў павінна быць не менш за 10 метраў, да лесу – 20 метраў, да скірд сена або саломы-30 метраў. Пастаянна назірайце за вогнішчам.
За інфармацыяй звяртайцеся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах
101 або 112
Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Телефоны: 80154-652697, 80154-652698
Email: detsad24-lida@mail.lida.by