Памятка для бацькоў
<article>- Для развіцця разумовых аперацый: аналізу, сінтэзу, абагульнення, класіфікацыі можна выкарыстоўваць дыдактычныя гульні, практыкаванні. Напрыклад: "4 лішні" - вылажыце малюнкі з прадметамі (чайнік, лыжка, ножык, мішка) – спытайце дзіця, што лішняе і як можна назваць астатнія прадметы адным словам.
- Для развіцця слыхавой памяці можна выкарыстоўваць гульні, практыкаванні, заданні: праіграванне прачытанага, запамінанне вершаў.
- Для развіцця зрокавай памяці выкарыстоўвайце гульні ў якіх трэба запамінаць паслядоўнасць прадметаў. Напрыклад: вылажыце ў рад 5-8 картак у любым парадку. Дайце дзіцяці паглядзець 5-8 секунд. Закрыйце іх лістом паперы. Паспрабуйце дзецям расказаць, што было намалявана на малюнках.
- З мэтай развіцця ўласцівасцяў і відаў увагі можна разглядаць карціны, малюнкі разам з дзецьмі, пераказваючы, якія прадметы на іх намаляваныя; дыдактычныя гульні, а таксама практыкаванні.
- Станоўчае эмацыянальнае стаўленне да школы можна сфарміраваць праз маўленне, прагляд фільмаў аб школе, разглядванне карцін аб школе, гульня "Раскажы пра школу". Пагаварыце з дзіцем пра тое, чаму трэба ісці ў школу (вучыцца чытаць і пісаць, каб шмат ведаць, у будучыні знайсці добрую працу і г.д.), што дзеці бяруць у школу. А галоўнае, растлумачце дзіцяці, што калі яно чамусьці яшчэ не навучылася, то ў школе ў яго абавязкова ўсё атрымаецца, таму што ў школе дзяцей вучаць, і неабавязкова ўсё ўмець загадзя (чытаць, пісаць, лічыць).
- Падабраць практыкаванні, заданні, накіраваныя на развіццё ўменняў падпарадкоўваць свае дзеянні пэўным правілам.
- Для развіцця дробнай маторыкі падыдуць графічныя дыктоўкі, карцінкі, дзе трэба абводзіць контур прадметаў, штрыхаваць, размалёўваць у пэўнай паслядоўнасці.