Памятайце: большасць няшчасных выпадкаў можна папярэдзіць!
Для гэтага Вам прыйдзецца набыць "звычку да бяспекі". Вось некалькі парадаў:
- Ніколі не пакідайце чапялы на патэльні, калі не карыстаецеся ёю; калі ж чапала нездымальная, заўсёды адварочвайце тронкі (дзяржальня) патэльні ўбок ад памяшкання, да сценкі, каб дзіця не магло дацягнуцца і выліць на сябе, напрыклад, гарачы алей.
- Заўсёды абкарочвайце драты электрычнага імбрыка – таксама, каб дзіця не дацягнулася да яго.
- Заўсёды сачыце за тым, каб рондалі (каструлі) з гарачым змесцівам не стаялі на краі стала, на падваконні.
- Заўсёды надзейна запакоўвайце лекі і ўсё, што можа аказацца атрутным для дзіцяці.
- Заўсёды прыбірайце чым далей небяспечнае для дзіцяці абсталяванне, рамантуйце няспраўныя штэпселі, разеткі і драты.
- Заўсёды сачыце за тым, каб сярод цацак не было дробных прадметаў.
- Заўсёды ўстаўляйце блакатары ў электраразеткі, каб дзіця не магло засунуць у іх шпільку, шрубакрут, пальчык.
Гэтыя загады дапамогуць вам менш турбавацца за дзіця, калі яно не знаходзіцца ў вас на вачах.
Не забывайцеся, што небяспека можа чакаць не толькі ў сваёй хаце, але і ў іншых дамах, асабліва ў сяброў ці ў бабулі з дзядулем. Варта памятаць, што іх дамы не прыстасаваныя для побыту малых дзяцей: напрыклад, няма шпінгалетаў на вокнах або на шафе з хімікатамі. Пастарайцеся тактоўна абмеркаваць гэтыя важныя для вас пытанні, каб зрабіць дамы вашых блізкіх і знаёмых бяспечнымі для гасцявання вашых дзяцей.
Ахоўваць жыццё дзяцей – гэта прадбачыць небяспечныя сітуацыі. Вельмі важна, каб вы заўсёды на крок апярэджвалі дзіця, тады здолееце пазбегчы непрыемнасцяў.
Дапамажыце дзіцяці задаволіць яго пазнаваўчую цікавасць да навакольнага свету, стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы бяспечнай жыццядзейнасці!
Падрыхтавала
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дзянісава К.В.