Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

7 крокаў па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі

Дата: 27 апреля 2022 в 19:23

Сімптомы захворвання новай каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) падобныя да сімптомаў звычайнага (сезоннага) грыпу.

Гэта высокая тэмпература цела, галаўны боль, слабасць, кашаль, абцяжаранае дыханне, болі ў мышцах, млоснасць, ваніты, дыярэя.

Зрабіце сем простых крокаў да прафілактыкі захворвання.

1. Устрымайцеся ад наведвання грамадскіх месцаў: гандлёвых цэнтраў, спартыўных і відовішчных мерапрыемстваў, транспарту ў гадзіну пік.

2. Выкарыстоўвайце аднаразовую медыцынскую маску (рэспіратар) у грамадскіх месцах, змяняючы яе кожныя 2-3 гадзіны.

3. Пазбягайце блізкіх кантактаў і знаходжання ў адным памяшканні з людзьмі, якія маюць бачныя прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, чханне, выдзяленні з носа).

4. Мыйце рукі з мылам і вадой старанна пасля вяртання з вуліцы, кантактаў з іншымі людзьмі.

5. Дэзінфікуйце гаджэты, аргтэхніку і паверхні, да якіх дакранаецеся.

6. Абмяжуйце па магчымасці пры прывітанні цесныя абдымкі і поціскі рукі.

7. Карыстайцеся толькі індывідуальнымі прадметамі асабістай гігіены (ручнік, зубная шчотка).

Пры падазрэнні на каранавірусную інфекцыю:

1. Заставайцеся дома. Пры пагаршэнні самаадчування выклічце доктара, праінфармуйце яго аб месцах свайго знаходжання за апошнія два тыдні, магчымых кантактах. Строга прытрымлівайцеся рэкамендацый доктара.

2. Мінімізуйце кантакты са здаровымі людзьмі, асабліва з пажылымі і асобамі з хранічнымі захворваннямі. Даглядаць за хворым лепш аднаму чалавеку.

3. Карыстайцеся пры кашлі або чханні аднаразовай сурвэткай або хусцінкай, прыкрываючы рот. Пры іх адсутнасці чхайце ў сагнуты локаць.

4. Карыстайцеся індывідуальнымі прадметамі асабістай гігіены і аднаразовым посудам.

5. Забяспечце ў памяшканні вільготнае прыбіранне з дапамогай сродкаў дэзінфекцыі і частае праветрыванне.

Крыніца: http://diatlovonews.by/2020/05/7-kroka-pa-prafilaktycy-covid-19/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.