Пры знаёмстве з навакольным светам дзеці спрабуюць адлюстраваць свае уражанні ў розных відах дзейнасці, у тым ліку i ў лепцы, якая носіць пераўтваральны i стваральны характар. Даследчыкі (Р.Г. Казакова, Н.П. Сакуліна, Н.Б. Халезава, А.Я. Флёрына i інш.) сцвярджаюць, што ў дзіцячай лепцы ёсць актыўны мастацка-творчы пачатак, носьбітам i паказчыкам якога з'яўляецца выразны вобраз. Дзіця чароўную сілу мастацтва імкнецца выказаць ва ўласным «творчым прадукце» праз лепку. Пры гэтым яно раскрывае сябе, спасцігае ўласныя магчымасці.
У працэсе самастойнай лепкі бсларускіх народных цацак дзеці маюць магчымасць рэалізаваць сваю творчасць i фантазію. Задача педагога ў дадзеным выпадку - прапанаваць найбольш даступныя сродкі i матэрыялы для дасягнення станоўчага выніку, а таксама нябачна падштурхнуць развіццё творчасці. Галоўным момантам тут будзе выступаць зацікаўленасць выхаванцаў. Дзiця, задаволенае атрыманым вынікам, імкнецца зноў i зноў праявіць сябе, паказаць свае здольнасці.
У працэсе стварэння самастойнага вобраза па матывах народнай цацкі дзеці стараюцца перадаваць яе характэрныя прыкметы, выразна, правільна адлюстроўваць яе аб'ёмную форму, дакладней выконваць прапорцыі, трывала змацоўваць часткі цацкі, выцягваць яе дробныя часткі з асноўнага кавалка гліны. Яны самастойна вызначаюць змест лепкі, перадаюць у працэсе стварэння вобраза правільную паставу, суадносіць па велічыне i форме асобных частак цела.
Неабходна адзначыць, што для выразнай лепкі цацак жывёл i птушак дзецям трэба ведаць ix звычкі, змяненні, якія адбываюцца ў паставе і форме частак тулава ў залежнасці ад руху. З гэтай нагоды ў працэсе назіранняў, разглядванне ілюстрацый педагог накіроўвае ўвагу дзяцей на тое, як выцягнуў пеўнік шыю і падняў галаву падчас спеваў, як выглядае галава ў курыцы, якая п’е ваду. Усе гэтыя веды павінны дапамагчы дзецям зрабіць вобраз выразным.
Для лепшага азнаямлення дзяцей з народнай цацкай праводзяцца дыдактычныя гульні: “Крама цацак”, (дзе дзіця адгадвае цацку па апісанні іншых дзяцей) або “Знайдзі беларускую народную цацку” (з мноства цацак, выстаўленых на стале, дзеці выбіраюць толькі тыя, якія патрэбныя для выставы).
У працэсе самастойнага стварэння вобраза беларускай народнай цацкі з гліны дзеці самі плануюць сваю працу, вызначаюць неабходныя спосабы лепкі. Педагог толькі назірае за працэсам лепкі і, калі трэба, задае выхаванцам пытанні, дае парады. Напрыклад, прапаноўвае успоміць, якой таўшчьні ногі ў коніка, падумаць, цi такой даўжыніш дзю- ба у пеўніка. Пытаннямі педагог накіроўвае дзяцей на правільную выяву характэрнай выразнай формы i дынамікі ствараемага вобраза. Напрыклад, ён звяртаецца да дзіцяці i прапануе: «Прыпомні, як выглядае ў пеўніка шыя i галава, калі ён спявае?» Задача педагога - зразумець задуму дзіцяці i дапамагчы яму, калі гэта неабходна, у яе ажыццяўленнi. Важна, каб дзеці з мноства магчымых спосабаў лепкі навучыліся выбіраць найбольш эфектыўны, які дазволіць стварыць выразны вобраз. Так, баранчыка або коніка можна вылепіць з цэлага кавалка гліны спосабам выцягвання або з асобных частак. Лепка з асобных частак больш працяглая i ў вьніку дзіцячага выканання дае ў асноўным статычны вобраз, а лепка з цэлага кавалка дае магчымасць адразу намеціць асноўныя дэталі, усталяваць ix у патрэбным становішчы. Цяжкасць выцягвання формы з цэлага кавалка для дзіцяці заключаецца ў тым, што трэба на вока вызначыць колькасць гліны для той цi іншай часткі.
Для творчага ўвасаблення вобраза ў лепцы педагог напярэдадні чытае дзецям цікавыя апавяданні, казкі, вершы, у якіх ярка раскрываецца той ці іншы вобраз. Часам выкарыстоўваюцца загадкі, але трэба так падабраць тэксты, каб апісанне прадмета больш тычылася пера- лічэння частак, формы, памераў, дзеянняў.
Kaлі лепка калекгыўная, то дзяцей падзяляюць на групы i кожнай даецца заданне. У канцы заняткаў усе абмяркоўваюць вылепленыя фігуркі, параўноўваюць ix з тымі, якія калісь недзе бачылі.
У працэсе арганізацыі заняткаў па самастойнай лепцы народных цацак дзецімі педагог удзяляе ўвагу стварэнню творчай атмасферы i матывацыі дзяцей да самастойнай працы.
Падчас лепкі педагог звяртае ўвагу дзяцей на беларускія народныя цацкі, вырабленыя народнымі майстрамі; прапаноўвае выхаванцам самастойна вылепіць цацкі з гліны; просішь падказаць, якімі спосабамі лепш вылепіць з гліны коціка, птушку, баранчыка i інш. Kaлі трэба, педагог дае параду ў дачыненні да ўстаноўкі фігуры, выявы формы, прапорцый.
Лепка цацак- свiстулек. Дэманстрацыя цацак-свістулек. Размова. Разглядванне ў форме гульні. Алгарытм выканання свістулек. Ужыванне алгарытму ў ленцы цацак-свiстулек: птушачка, сава i г.д. Самастойная праца. Аналіз выкананых работ.
Лепка птушак. Гутарка-паказ (размова пра вырабы). Дэманстрацыя ілюстрацый народных цацак беларускіх майстроў. Асаблівасці лепкі. Алгарытм выканання птушак. Самастойная распрацоўка эскіза для лепкі птушкі. Лепка птушкі рознага выразнага вобраза. Упрыгожванне птушкі адмысловымі дэталямі на галаве, шыя, крылах, спіне. Самастойная праца. Выстава-конкурс.
Лепка цацак у народным стылі. Гутарка аб народных промыслах. Самастойная распрацоўка эскізаў цацак у народным стылі. Лепка цацак у стылі беларускіх майстроў. Стварэнне ўласных цацак, праяўленне творчасці. Выстава народных цацак. Самастойная праца. Аналіз выставачных работ.
Творчы этап прадугледжвае таксама навучанне дзяцей складанню апісальных апавяданняў пра народную цацку. Методыка развмцця aпісальнага маўлення дзяцей старшага дашкольнага ўзросту з дапамогай беларускай народнай цацкі ўключае тры ўзаемазвязаныя этапы: кагнітыўна-інфармацыйны, сітуацыйна-творчы, праектыўна-творчы (С. Ласунова).
Маўленчая дзейнасць выхаванцаў старшай групы на кагнітыўна-інфармацыйным этапе прадугледжвае ўзбагачэнне i ўдакладненне ведаў пра беларускую народную цацку, навучанне такім разнавіднасцям апісання, як апісанне-каментаванне, апісанне-канатацыя, апісанне- мадэляванне, апісанне-ілюстраванне.
На сітуацыйна-творчым i праектыўна-творчьм этапах методыкі адбываецца навучанне дзяцей такім разнавіднасцям апісання, як апісанне-камбінаванне, апісанне-варыяцыя і апісанне – праектаванне. Пры гэтым новы вобраз цацкі ствараецца шляхам далейшага пе- раўтварэння ўжо набытага дзіцём вопыту знаёмства з народнай цацкай i народнай творчасцю ў цэлым.
Пэўную эфектыўнасць развіцця апісальнага маўлення дзяцей надае сістэма «кадзіравання» тэкстаў-апісанняў у выглядзе шэрагу задач, пададзеных у пэўнай паслядоўнасці.
Так, у працэсе работы па фарміраванні творчых разнавіднасцей aпісальных тэкстаў пачатковы этап «каднроўка» апавядання-апісання - мае на мэце вызначэнне дзіцём-апавядальнікам на аснове ўласных эмацыйных уражанняў уяўнага вобраза той або іншай цацкі.
Наступны этап «кадзіроўкі» зместу апісальна-творчага апавядання дзіцяці абумоўліваецца разважаннямі над «дзеяннямі» цацкі i ix паслядоўнасцю, тымі пераменамі цацкі-выявы, якія адбываліся з ёю ў часе i прасторы. У дзяцей развіваюцца ўменні групаваць тэматычныя элементы такога «кадзіравання» у мікратэме i ствараць адпаведную мадальнасць апісання.
Напрыклад, «Сустрэча» (Якую народную цацку вы магдлі б сустрэць на пляцоўцы? ... на сонечнай палянцы?), «Падарожжа» (Цапка падарожнічае. Якая яна?), «Падарожжа разам з цацкай» (Разам з якой цацкай вы хацелі б адправіцца ў падарожжа?), «Падарунак» (Цацка ў падарунак. Якую народную цацку вы падарылі б ...?), «Падарунак для цацкі» (Які б падарунак снадабаўся цаццы «Баранчык» («Лялька»)? Чаму? Апішыце такія цацкі.) i да т.п.
У даленейшай рабоце развіваецца ўменне дзяцей сумяшчаць магчымыя мікратэмы апісання з сучасным уяўленнем аб ролі i месцы народнай цацкі ў культуры i побыце. На гэтым этапе вырашаюцца наступныя задачы: павелічэнне аб'ёму апісальнага апавядання, колькасці ў iм складаназалежных i складаназлучаных канструкцый, слоўнікавай разнастайнасці.
Такім чынам, можна вылучыць наступныя этапы паслядоўнага фарміравання навыкаў апісальнага звязнага маўлення ў дзяцей на падставе народных цацак:
- узбагачэнне, дапаўненне i удакладненне ведаў дзяцей пра беларускую народную цацку;
- рэпрадуктыўнае апісанне (апісанне-каментаванне), якое прадугледжвае адлюстраванне задумы;
- мастацка-рэпрадуктыўнае anicaнне (апісанне-канатацыя), якое прадугледжвае мастацкую інтэрпрэтацыю аўтарскай задумы;
- індывідуалізавана-інтэрпрэтаванае aпісанне, змест якога складаюць aпісаннi, абумоўленыя ўнутранымі прычынамі, што характарызуюць індывідуальнасць дзіцяці-апавядальніка (апісанне-мадэляванне);
- інтэрпрэтаванае мастацкае апісанне, у якім дзіця раскрывае патэнцыяльныя магчымасці сваей індывідуальнасці сродкамі пабудовы ў мастацкай інтэрпрэтацыі мадэляў унутраных мэт уласнай асобы (апісанне-ілюстраванне);
- творчыя разнавіднасці апісання, у якіх новы мастацкі вобраз ствараецца шляхам сінтэзавання або пасуповым назапашваннем новых элементаў, пашырэннем сюжета цацкі (апісанне-камбінаванне);
- творчыя разнавіднасці апісальна-маўленчай дзейнасці, у якіх новы мастацкі вобраз цацкі фарміруецца як мадыфікацыя цац-папярэдніка, цацкі-ўзору (апісанне-варыяцыя);
- праектаванне ўяўленага вобраза сродкамі аб'ектывацыі эмацыйных уражанняў у эмацыйныя вобразы з настунным навучаннем вербалізацыі мадэляў эмацыйных паказаў у выглядзе тэкстаў-апісанняў (апісання-праектавання).
У шэрагу педагагічных умоў эфектыўнага фарміравання ў дзяцей умення складаць апісальныя апавяданні пра беларускую народную цацку можна назваць:
- yлік эмацыягеннага патэнцыялу беларускай народнай цацкі;
- рознабаковыя веды дзяцей пра беларускую народную цацку;
- максімальны улік асобасных характарыстык выхаванцаў пры размеркаванні апісальна-прадукцыйных i апісальна-творчых задач;
- актыўную пазнавальна-творчую накіраванасць любых відаў маўленча-апісальнай працы з народнай цацкай.
Дзейсным сродкам навучання дзяцей мастацкаму ўспрыманню з'яўляецца наведванне мастацкіх музеяў i выстаў твораў мастацтва, да якіх належыць i народная цацка.
Эфектыўнасць наведвання музея ці выставы шмат у чым залежыць ад падрыхтоўчага i заключнага этапаў працы. Падрыхтоўчы этап прызначаны падрыхтаваць дзяцей да візуальнага ўспрымання экспанатаў музея. 3 гэтай мэтай праводзіцца папярэдняя гутарка, падчас якой педагог пытаецца ў дзяцей, яккія народныя цацкі тыя ведаюць, з якімі любяць гуляць, нагадвае, ім i як вырабляюцца цацкі Заключны этап, які можа быць арганізаваны непасрэдна ў музеі або пазней у групе, дазволіць замацаваць вынікі экскурсіі з наступным прымяненнем новых ведаў, уражанняў, звестак у разнастайнай i творчай дзейнасці. На заключным этапе экскурсіі карысныя такія віды творчай дзейнасці, як складанне вусных апавяданняў («Што я бачыў у музеі, «Мае уражанне ад экскурсіі», «Аб чым я даведаўся»), маляванне цацак па памяці з ужываннем папярэдніх замалёвак, правядзенне ролевых гульняў, выстава дзіцячых работ («У музie народнай цацкі”, «Экспазіцыя беларускай народнай цацкі, створанай нашымі рукамі»).
Такія выставы прыносяць радасць i малым, i бацькам. Кожная выстава гэта магчымасць не талькі паглядзець нешта новае, палюбавацца прыгожым, але i наладзіць сумесную дзейнасць педагогаў i бацькоў. Бацькі з задавальненнем удзельнічаюць у падрыхтоўцы выставы: прапануюць тэмы, прыносяць экспанаты, дапамагаюць у афармленні стэндаў.
Мэтазгодна выставы народных цацак размяшчаць у спецыяльна адведзеным памяшканні або кутку групавога пакою. Расстаўляць экспанаты выставы можна ў сюжэтнай кампазіцыі, што будзе прывабліваць дзяцей. На выставе могуць быць прадстаўлены розныя групы цацак.
Выстава па тэму «Народная цацка» мае на мэце развіццё ў дзяцей (i дарослых наведвальнікаў) эстэтычнага ўспрымання народнага мастацтва, фарміраванне разумення таго, што народныя майстры з'яўляюцца носьбітамі традыцый мастацкага светаўспрымання народа, захавальнікамі яго густу; выхаванне любві i ашчадных адносін да народнай цацкі, пачуцця ўдзячнасці да яе стваральнікаў.
У ходзе падрыхтоўцы да выставы для педагогаў праводзяцца кансультацыі накшталт: «Народная цацка i дыдактычная гульня», «Выкарыстанне народнай цацкі ў выяўленчай дзейнасці дзяцей», «Выкарыстанне народнай цацкі у развіцці маўлення дзяцей». Магчымы сумесны выраб пано з гліны або саломы па матывах народных цацак для выкарыстання ў інтэр'еры дзіцячага сада.
Што да бацькоў, то не ўсе яны гатовы да супрацоўніцтва, але галоўнае, каб яны праявілі зацікаўленасць у эстэтычным развіцці свайго дзіцяці. Для бацькоў перад выставай мэтазгодна правесці семінар- практыкум «Народная цацка з гліны», у ходзе якога бацькі сумесна з дзсцьмі могуць вылепіць цацкі з гліны (або іншых пластычных матэрыялаў) i размаляваць ix. На семінары можна паказаць адпаведныя відэафільмы («Скарбніца народнага мастацтва», «Народная цацка» i інш.).
Пасля заканчэння выставы неабходна падзякаваць тым бацькам, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні (уручыць дыпломы на бацькоўскім сходе, вывесіць прыгажа аформленую падзяку на віным месцы i да т.п.).
Наладжваючы выставу, трэба памятаць пра галоўнае - сапрауднасць народных цацак. Па назначэнні навукоўцаў, недапушчальна выстаўляць у якасці экспанатаў работы педагогаў, зробленыя «пад народныя», па матывах народных цацак. Належыць адбіраць матэрыялы, якія вам падабаюцца. Толькі ў гэтым выпадку вы зможаце расказаць пра ix з любоую i будзеце мець права разлічваць на тoe, што паўплывалі сваімі эмоцыямі на дзяцей.
Народная цацка - адна з многіх складальнікаў духоўнага жыцця народа. Педагог павінен у даступнай для дзяцей форме расказаць пра гісторыю i этнаграфію. Беларусі каб дзіця магло ўявіць асяроддзе, у якім нарадзілася цацка, зразумець думкі i пачуцці яе стваральнікаў, спацігнуць сэнс, які жыве ў вобразе цацкі. Тэматыка народнай цацкі ідзе ад выяўлення рэальнага жыцця, прыроды жывельнага і расліннага свету. Цацкі могуць расказаць пра хатнія справы чалавека, пра ста- ражытныя паданні, народныя гулянні, вяселлі. Сучасныя народныя цацкі наполнены новым жыццёвым зместам, майстры-мастакі не капіруюць старыя цацкі, а ствараюць новыя, захоўваючы традыцыі у перадачы формаў i асаблівасцей poспіcy.
Падрыхтоўка да выставы ўключае розныя віды дзіцячай дзейнасці.
Акрамя заняткаў інфармацыйнай накіраванасці (прагляд відэафільмаў па тэме і расказы педагога) дзеці займаюцца прадукцыйнай дзейнасцю: лепяць i размалёўваюць уласныя цацкі з гліны, расфарбоўваюць плоскія сілуэты з паперы, выкарыстоўваючы характэрныя арнаменты.
Педагогі наладжваюць гульні з цацкамі якія рухаюцца (каталкі, «механічныя» цацкі і інш.), праводзяць дыдактычныя гульні (напрыклад, «Складзі ўзор» з выкарыстаннем элементаў poспісу цацкі).
Народныя цацкі ўжываюць у тэатралізаваных гульнях, а свістулькі - пры выкананні некаторых твораў дзіцячага музычнага аркестра.
Перад наведваннем выставы дзеці разам з педагогам разглядваюць цацкі, што выстаўлены на палічках, у групе.
Затым педагог праводзіць дзяцей па выставе i дае iм магчымасць самастойна знаёміцца з экспанатамі. Пасля пытаецца, шго iм больш за ўсё спадабалася, цікавіца, што ведаюць дзеці пра матэрыял, з якога зроблены цацкі. Просіць паказаць гліняныя цацкі, драўляныя, саламяныя, анучныя i іншi. Пытаецца, ці ведаюць дзеці, як называецца тая цi іншая цацка i чаму.
Педагог расказвае, што цацкі з'явіліся вельмі даўно, як тoлькi людзі навучыліся рабіць посуд з гліны, шыць адзенне, будаваць жыллё. У цацках людзі адлюстроўвалі тое, што было для ix важна: расліны, жывёл, сонейка. Спачатку такія цацкі, як бразготкі, cвістулькi, служылі для абароны ад злых духаў. Людзі верылі што калі пабразгатаць або пасвісцець, то можно адагнаць злых духаў, a такімі цацкамі, як баранчык, конiк, прыцягнуць духаў добрых, якія дапамогуць атрымаць багаты ўраджай.
Педагог знаёміць выхаванцаў з цацкамі лялькамі, што асабліва вабяць дзяўчынак. Паказвае «Крупенічку», «Дзесяціручку», «Кувадку», «Золінік» i інш. Расказвае, якую, па меркаванні нашых продкаў, магічную сілу мела кожная з лялек. Нагадвае, што дзеці самі рабілі ляльку- скруташ.
Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам. Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання : з электрон. Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.