Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ ДЛЯ МАЛЯТ

Дата: 1 февраля 2022 в 17:34

Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей. Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. З маленства люддзі захапляюцца светам народнай песні, казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў у час якіх выкарыстоўваюць, лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.

Што вабіць дзяцей? Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць: кот, сабачка, верабейка, сарока, якім падаюцца чалавечыя здольнасці. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых у жывёлах і у людзях, у розных пачварах, страшылках чарадзейных казак

Цяжка знайсці больш каштошны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычай ны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уплывам фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі

Захапленне народнай творчасцю стварае умовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Яны адлюстроўваюць сваё ўражанні ў розных малюнках, аплікацыях, вырабах, інсцэніруюць беларускія народныя казкi.

І цяжка аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Важны яны ўсе. Пры гэтым трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі. Якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сёняшнім эстэтычным патрабаванням.менавіта гэта павінна ўлічваць пры адборы фальклорнага матэрыялу для дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а нештучна ўвайсці ў іх жыццё. Неацэнная роль у гэтым працэсеналежыць вам, бацькам. Сапраўды, калі вы не адчуваеце прыгажосці народнай песні, велічнасці казачнага вобраза, дык вы, зразумела, не зацікавіце дзяцей.

Знаёмства з фальклорам трэба пачынаць з першых дзён дзіцяці.

Цяжка заўважыць, калі ў самых маленькіх дзяцей выпрацоўваецца пачуцці да сваёй Айчыны. Але ж не выклікае сумненняў, што абліча ў маленстве ўзнікае ўжо пры першым знаёмстве з народнай творчасцю, асабліва з фальклорнымі песнямі.кожны народ мае песні, якія створаны для дзяцей.

Ёсць яны і ў беларускага народа. Засыпае дзіця, а над ім чуецца ласкавы голас маці:

Баю-баю-баенькi

Люлі-люлі – маленькi

Прыляцелі гуленькi

Селі яны ў маменькi

Сталі яны гуркатаць,

Дзіцятка калыхаць.

Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці і ёсць калыханкі – найбольш распаўсюджаны жанр дзіцячага фальклору.

Калыханкі – гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. У гэтых маленькіх псеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў.

Слухаючы або выконваючы просты напеў, які складаецца з адной, дзвух нот, дзеці развіваюць пачуццё рытму, вучацца ўзмацняць гучанне на моцных долях такта, разумець і адчуваць характар музычных твораў.

Першыя музычныя ўражанні таксама спрыяюць далучэнню дзяцей да беларускай народнай культуры, з маленства выхоўваюць любоў да Радзімы. Дзіцячыя песенныя жанры – калыханкі і забаўлянкі вельмі ўзаемазвязаны паміж сабою.

Нярэдка калыханкі пераходзяць у забаўлянкі і прадоўжваюць тэматыку першых. Найбольш устойлівымі ў жанравых адносінах з’яўляюцца лічылкі і дражнілкі. Гэтыя творы нястолькі спяваюцца, колькі прагаворваюцца ў іх наглядаюцца толькі асобныя элементц вакалізацыі. Дзіцячыя песні значна адрозніваюцца ад калыханкі сваімі музычнымі і выразнымі сродкамі. Усе гэтыя творы прасягнуты аптымізмам, бадзёрасцю, светлым настроем.

Дзіцячыя песні даюць магчымасць адлюстроўваць у дзяйннях персанажы – зайкі, сарокі, чыжыка, камара і г.д. Поспех песні залежыць ад таго, наколькі яна зразумела дзецям. Пры гэтым важна, каб дзеці выконвалі ролі адпаведных персанажаў песні, суправаджалі песні мімікай, рукамі, хараграфічнымі драматычнымі дзеяннямі. Ужо у першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці рысу характара, якія звязваюць яго са сваім народам. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмічыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з’яўляюццца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.

Свет казак, песень, гульняў зразумела дзецям з маленства, таму што адпавядае іх светауспрымальнанню, мысленню. Вобразы гэтых твораў выхоўваюць у іх дабрыню, высокароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і іншыя якасці.

З інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест прымавак, дражнілак, казак, калыханак. Іх мова становіцца больш выразнай, рухі свабоднымі, арыентацыя ў прасторы ўпэўненай.

Разам з вамі, паважаныя дарослыя, дзеці могуць спяваць калыханку, укладваючы спаць сваю ляльку. Па характару музыкі здагадвацца аб асноўных рысах паводзін ваўка, зайчыка, козліка, верабейчыка. Можна таксама правесці дзіцячую народную гульню, або намаляваць малюнак да вясёлай беларускай песні, або казкi.

Фальклорны матэрыял трэба выкарыстоўваць па прынцыпу ад простага да складанага.

Падрыхтавала

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Шырма М.Т.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.