Бяспечнае катанне на горках
- Раскажыце дзіцяці, што на горках трэба паводзіць сябе акуратна і дысцыплінавана, выконваць чаргу.
- Пераканайцеся ў бяспецы горкі самі, перад катаннем ўважліва вывучыце мясцовасць.
- Прасачыце за тым, каб горку не перакрывалі дрэвы, кусты, слупы вулічнага асвятлення або платы.
- Катайце дзіця з маленькіх спадзістых горак.
- Забараніце дзіцяці катацца з горкі стоячы.
- Забараніце дзіцяці катацца з горак, якія размешчаны побач з дарогай, вадаёмам.
- Навучыце маляня правільна падаць: падчас падзення трэба старацца перавярнуцца на бок, сагнуўшы і падціснуўшы калені.
- Лепш за ўсё катаць дзіця з горак на цюбінгах, надзіманых ватрушках, лядзянках.