Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

БЯСПЕКА Ў ВАШЫМ ДОМЕ

Дата: 24 октября 2020 в 19:25, Обновлено 4 апреля 2022 в 19:17

          Памятайце: большасць няшчасных выпадкаў можна перадухіліць! Для гэтага Вам прыйдзецца набыць "звычку да бяспекі". Вось некалькі парадаў: 

  • Ніколі не пакідайце чапялы на патэльні, калі не карыстаецеся ёю; калі ж чапяла нездымальная, заўсёды адварочвайце ручку патэльні ўбок ад памяшкання, да сцяны, каб дзіця не магло дацягнуцца і выліць на сябе, напрыклад, гарачы алей.
  • Заўсёды абкарочвайце драты электрычнага імбрыка – таксама, каб дзіця не дацягнулася да яго.
  • Заўсёды сачыце за тым, каб каструлі з гарачым змесцівам не стаялі на краі стала.
  • Заўсёды надзейна запакоўвайце лекі і ўсё, што можа аказацца атрутным для дзіцяці.
  • Заўсёды прыбірайце чым далей небяспечнае для дзіцяці абсталяванне, рамантуйце няспраўныя штэпселі, разеткі і драты.
  • Заўсёды сачыце за тым, каб сярод цацак не было дробных прадметаў.
  • Заўсёды ўстаўляйце блакатары ў электраразеткі, каб дзіця не магло засунуць у іх шпільку, шрубакрут, пальчык.

 Гэтыя дзеянні дапамогуць вам менш турбавацца за дзіця, калі яно не знаходзіцца ў вас на вачах. 

          Не забывайцеся, што небяспека можа чакаць не толькі ў сваёй хаце, але і ў іншых дамах, асабліва ў сяброў ці ў бабулі з дзядулем. Варта памятаць, што іх дамы не прыстасаваныя для побыту малых дзяцей: напрыклад, няма шпінгалетаў на вокнах або на шафе з хімікатамі. Пастарайцеся тактоўна абмеркаваць гэтыя важныя для вас пытанні, каб зрабіць дамы вашых блізкіх і знаёмых бяспечнымі для гасцявання вашых дзяцей.

          Ахоўваць жыццё дзяцей – гэта прадбачыць небяспечныя сітуацыі. Вельмі важна, каб вы заўсёды на крок апярэджвалі дзіця, тады здолееце пазбегчы непрыемнасцяў. 

       Не забывайцеся, што са сталеннем вашага дзіцяці клопатаў і адказнасці за яго жыццё ды здароўе не менее. 

      Дапамажыце дзіцяці задаволіць яго пазнаваўчую цікавасць да навакольнага свету, стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы бяспечнай жыццядзейнасці! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.