Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЧЫМ ЗАЙМАЦЬ ДЗЯЦЕЙ НА ПРЫРОДЗЕ ВЯСНОЙ

Дата: 6 апреля 2022 в 19:13, Обновлено 6 апреля 2022 в 19:42

Вясновае надвор’е - капрызнае. Лёгка застудзіцца, хаця, здавалася б, свеціць сонца, і вецер не такі халодны, як зімой. Аднак менавіта вясной дзеці часта хварэюць на прастудныя захворванні. Досыць прамачыць ногі ці дрэнна зашпіліць куртачку - і бранхіт забяспечаны, таму, збіраючыся на вясновую прагулку, дзеці павінны апранацца старанна. Выхавальнікі павінны прасачыць за тым, як дзеці апрануліся і абуліся, ці не забыліся пальчаткі або рукавіцы, ці шчыльна прылягае да вушэй галаўны ўбор.

Вось некаторыя ідэі, якія дапамогуць зрабіць вашу прагулку не толькі цікавай і вясёлай, але і развіваючай.

Назіранне за прыродай.

Адпраўляючыся з дзецьмі на прагулку, можна распавесці ім аб вясне: аб прычынах раставання снега, аб прычыне з’яўлення ручаёў, аб тым, што сонейка стала ярчэй, а неба набыло блакітны колер. Можна разам паслухаць «вясновыя» гукі: як звініць капель, як цурчаць раўчукі, як спяваюць птушкі.

Можна расказаць дзецям, што адбываецца вясной пасля раставання снегу: аб вяртанні з цёплых краін пералётных птушак, аб набраканні пупышак на дрэвах, аб часе з’яўлення першай траўкі, аб тым, калі распускаюцца пралескі, вярба. Сарвіце галінку вярбы, дайце ім разглядзець яе, раскажыце, што гэта першае дрэва, якое распускаецца вясной. Можаце ўзяць пару галінак у групу і паставіць галіны ў вазу з вадой і пачаць назіраць - як будуць змяняцца галінкі, як на іх будуць з’яўляцца першыя лісточкі.

Назіраем капель.

Знайсці ледзяшы, якія вісяць на бяспечнай адлегласці над зямлёй (напрыклад, на горцы або на галінцы). Можна падставіць лапатку і набраць воды, якая капае з ледзяша.

Дапамагаем птушкам.

Вы з дзецьмі можаце дапамагчы птушкам, забяспечыўшы іх дадатковымі матэрыяламі для пабудовы жылля. Складзіце ў сетку з-пад лука кавалачкі ваты, саломы, пухнатых нітак, пер’я і іншае (пазбягайце сінтэтычных і вострых матэрыялаў). Зрабіце ў сетцы некалькі дзірак і падвесьце побач з кармушкай. Цяпер вы можаце назіраць, якія птушкі, яе наведваюць і які будаўнічы матэрыял карыстаецца ў іх папулярнасцю.

Каб прагулка была прыемнай і бяспечнай, трэба выконваць правілы:

1. Не бегаць па слізкай паверхні - можна зваліцца і атрымаць удары.

2. Дзецям нельга гуляць у небяспечных месцах пад дахамі, дзе ёсць ледзяшы. Гэтыя месцы трэба абыходзіць бокам.

3. Не хадзіць па тонкім лёдзе, гэта небяспечна для жыцця.

4. У пачатку вясны, калі гурбы друзлыя, дзецям гуляць у іх забаронена.

5. Забараняецца вымяраць глыбіню лужын і ручаёў. Можна не толькі прамачыць ногі, але і патрапіць у яму.

6. Нельга здымаць шапку, нават калі, здаецца горача. Вясновае паветра яшчэ не прагрэлася, можна захварэць ад пераахалоджвання.

Прагулка - адзін з лепшых відаў вольнага часу, падчас якога актывізуюцца ахоўныя функцыі арганізма, адбываецца гартаванне.

Падрыхтавала

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Барэйша Ю.А.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.