Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Далучэнне дашкольнікаў да жывога слова фальклору

Дата: 5 апреля 2022 в 21:25

Мастацка-маўленчая дзейнасць - асноватворная дзейнасць ў працэсе выхавання ў дзяцей любасці да роднай мовы, фарміравання ў іх чуйнасці да выразна-выяўленчых моўных сродкаў, развіцця адпаведнай моўнай здольнасці. Паўнацэннае маўленчае развіццѐ дзіцяці без апоры на жывое слованарода немагчыма. Развіццѐ ў дзяцей дашкольнага ўзросту чуцця даўспрымання вобразнага ладу фальклорных твораў фарміруе іх уменневыкарыстоўваць выразна-выяўленчыя сродкі ў сваім маўленні з першыхгадоў жыцця. Старэйшыя дашкольнікі, што выхоўваюцца ва ўстановедашкольнай адукацыі з рускім моўным рэжымам імкнуцца навучыццаразмаўляць на беларускай мове не толькі правільна, але і па-мастацкупрыгожа, вобразна. Выхаванне ў дашкольнікаў успрымання твораўфальклору спрыяе авалодванню выхаванцамі вобразнасцю звязнагамаўлення. Мова твораў фальклору - гэта і змест, і сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове, яе выразнасці. Моўны матэрыял для развіцця выразнасці беларускага маўлення павінен вызначацца пэўным багаццем як з лінгвістычнага, так і з педагагічнага пункту гледжання. Найлепшым яго узорам з'яўляюцца творы вуснай народнай творчасці, якія выступаюць не толькі як універсальная педагагічная сістэма навучання дашкольнікаў выразнасці маўлення, але і найбольш даступная для дзіцяці форма духоўнасці, праз якую яно дачыняецца да мастацкіх вытокаў беларускай мовы. Мастацтва слова ѐсць мастацка-вобразная форма пазнання. Менавіта шляхам азнаямлення дзяцей з беларускім фальклорам можна найбольш лѐгка і хутка далучыць іх да паглыбленага разумення вобразнага багацця роднай мовы, неабходнага для самавыражэння асобы; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету кожнага выхаванца. Крыніцай фарміравання мастацка-маўленчай здольнасці з'яўляюцца творы беларускага і рускага фальклору, эмацыянальна-вобразныя зносіны, арганізаваныя на аснове параўнання фальклорных твораў. Засваенню дзецьмі на ўзроўні чуцця выразнага багацця беларускай мовы спрыяе наяўнасць блізкароднасных паралелей фальклорных твораў рускага і беларускага народаў. Разуменне тэксту звязана з фанетычным афармленнем, граматычнай пабудовай выказвання, але ў асноўным вызначаецца ступенню авалодвання лексікай, якой напоўнены гэты тэкст. Супастаўленне сюжэтаў блізкароднасных твораў дапамагае звярнуць увагу дзіцяці на адметнасць мастацкіх сродкаў кожнага з іх, параўнаць вобразныя словы і трапныя выразы ў паралельных мастацкіх тэкстах. Важнай умовай авалодання выразнасцю беларускага маўлення з'яўляецца параўнанне выразна-выяўленчых сродкаў рускай і беларускай мовы, што садзейнічае асэнсаванню і выкараненню памылак інтэрферэнцыі.

Педагогі дашкольнай установы з'яўляюцца для дзіцяці праваднікамі ў цудоўны свет фальклору. У сувязі з гэтым ім пажадана добра ведаць творы вусна-паэтычнай творчасці для дзяцей, у кожнай узроставай групе дашкольнай установы неабходна стварыць цэнтры маўленчай актыўнасці, у якія ўваходзяць кніжныя куткі, дзе выстаўлены для дзяцей лепшыя ўзоры вусна-паэтычнай творчасці двух братніх народаў. Разам з тым каб данесці да дзіцяці жывое і гаваркое народнае слова, маўленне педагога павінна вызначацца такімі камунікатыўнымі якасцямі, як правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, багацце (разнастайнасць), слушнасць.

Эмацыянальна-вобразныя зносіны педагога з дзецьмі і дзяцей паміж сабой. Паколькі важнай задачай у фарміраванні выразнасці беларускага маўлення выступае адпрацоўка навыкаў і ўменняў слухаць і разумець беларускае маўленне, заўважаць тыя асаблівасці, што надаюць яму выразнасць і вобразнасць, асноўным сродкам першапачатковага азнаямлення дзяцей з багаццем беларускай мовы з'яўляюцца эстэтычна-вобразныя зносіны падчас азнаямлення з творамі слоўнага мастацтва. У працэсе гэтых зносін дзеці авалодваюць уменнем выразна і вобразна размаўляць па-беларуску.Эстэтычна-вобразныя зносіны паводле зместу вусна- паэтычных твораў уплываюць на культуру маўлення як прамоўцы, так і слухача. Наладжванне беларускамоўных эмацыянальна-вобразных зносін дашкольнікаў з выкарыстаннем фальклорных твораў у час іх назіранняў за з'явамі прыроды і навакольнага асяроддзя, у працэсе беларускіх народных гульняў, мастайка-маўленчай дзейнасці дае магчымасць стварыць жывую свабодную атмасферу, якая спрыяе не толькі развіццю мастацкага ўспрымання навакольнага свету, але і фарміраванню на яго аснове вобразнасці беларускага маўлення.

Асаблівасці зместу і методыкі тэхналогіі

Далучэнне дашкольнікаў да жывога слова фальклору, фарміраванне выразнасці іх беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага руска- беларускага двухмоўя адбываецца ў працэсе іх эстэтычна-вобразных зносін у час мастацка-маўленчай дзейнасці. Кожны мастацкі твор, з якім знаѐмяцца дашкольнікі, вызначасцца сваѐй мастацкай мовай, сваімі выразна- выяўленчымі сродкамі. Змест тэхналогіі фарміравання выразнасці беларускага маўлення дзяцей ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя прадугледжвае: усведамленне дашкольнікамі элементарных уяўленняў аб асаблівасцях жанраў фальклору, прызначэнні кожнага жанру і яго мастацкіх сродках; адметнасці выразна-выяўленчай сістэмы кожнага з жанраў фальклору; удасканаленне ўмення дзяцей вызначаць жанравыя прыкметы і асаблівасці фальклорных твораў; падвядзенне дзяцей дашкольнага ўзросту да правядзсння паралеляў паміж творамі рускага і беларускага фальклору, вызначэння іх агульных уласцівасцей і адметных нацыянальных асаблівасцей; авалодванне выхаванцамі пэўнымі ўяўленнямі аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці і вобразнасці рэпрадуктыўнага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя;развіццё ўмення дакладна і слушна выкарыстоўваць розныя сродкі мастацкай выразнасці пры пераказе твораў беларускага фальклору, у час гульняў-драматызацый на аснове казачнай творчасці, народных гульняў- драматызацый; спрыянне развіццю ўмення адэкватнага выкарыстання сродкаў маўленчай выразнасці ў розных формах эстэтычна-вобразных зносін.

Тэхналагічная схема сістэмы мастацка-маўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўключае: мастацтвазнаўчы, функцыянальны і нацыянальна-культурны напрамкі. Мастацвазнаўчы напрамак уключае ўспрыманне мастацкага твора, засваенне дзецьмі элементарных уяўленняў аб жанрах фальклору, іх прызначэнні і мастацкіх сродках выразнасці. Засваенне вобразных слоў і выразаў. Функцыянальны напрамак скіраваны на паглыбленне уяўленняў дзяцей аб мастацкіх сродках розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў выхаванцаў пэўных уяўленняў аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці рэпрадуктыўнага маўлення, наладжванне эмацыянальна-вобразных зносін па творах беларускага фальклору. Нацыянальна-культурны напрамак уключае пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, засваенне дзецьмі адметных асаблівасцей вусна- паэтычнай творчасці рускага і беларускага народаў (параўнанне мастацкіх выразна-выяўленчых сродкаў у творах фальклору рускага і беларускага народаў).

Методыка тэхналогіі фарміравання выразнасці маўлення дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму ўключае методыку азнаямлення дашкольнікаў з творамі беларускага і рускага фальклору і ўласна методыку развіцця вобразнага беларускага маўлення старэйшых дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму. Фарміраванне выразнасці беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму адбываецца паэтапна. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалѐння мастацка-маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Першы этап навучання ўключае эстэтычна-вобразныя зносіны на аснове твораў беларускага фальклору. Асноўная ўвага ў працэсе іх правядзення звяртаецца на авалодванне старэйшымі дашкольнікамі пэўным мінімумам уяўленняў аб розных жанрах фальклору, сродках іх мастацкай выразнасці. Пры правядзенні эстэтычна-вобразных зносін деці спачатку знаѐмяцца з пэўным фальклорным творам, а потым выконваюць гульнявыя творчыя практыкаванні і заданні па яго змесце. Іх увага накіроўваецца на ўспрыманне выразна-выяўленчых сродкаў розных фальклорных жанраў і засваенне элементарных ведаў аб іх асаблівасцях, што спрыяе найбольш глыбокаму літаратурна-пазнавальнаму развіццю старэйшых дашкольнікаў. Галоўнае тут – даць магчымасць дзіцяці адчуць прыгажосць мастацкага слова і вобраза, які ствараецца пад яго ўплывам. Увага дашкольнікаў звяртаецца як на змест і асаблівасці розных фальклорных жанраў, так і на асэнсаванае засваенне дашкольнікамі ведаў аб мастацтве слова наогул. Каб дзеці маглі лепей усвядоміць выразна-выяўленчыя сродкі фальклорных твораў, іх увазе прапаноўваюцца тыя жанры, у якіх гэтыя сродкі сустракаюцца часцей за астатнія. Так, знаѐмства з мастацкім гукапісам адбываецца з дапамогай такіх жанраў, як песенькі, забаўлянкі, лічылкі. Са стылістычнымі сродкамі выразнасці дзеці знаѐмяцца ў час работы з прыказкамі, загадкамі, жартоўнымі, лірычнымі песнямі, гульнямі, казкамі, апавяданнямі, паданнямі. Зразумела, што сцэнарыі актывізуючых зносін на першым этане навучання, якія знаѐмяць дзяцей з рознымі жанрамі, маюць сваю спецыфіку, але асноўныя іх часткі не змяняюцца: 1)расказванне твора; 2)"Сакрэты Чараўніцы мовы" (знаѐмства з лексічнымі выразнымі сродкамі); 3)пагуляем - адгадаем (знаѐмства з кампазіцыйнымі выразнымі сродкамі); 4)тэатральная хвілінка (знаѐмства з інтанацыйнымі выразнымі сродкамі).

Калі творы беларускага фальклору, якія падбіраюцца для азнаямлення дашкольнікаў з вусна-паэтычнай творчасцю, маюць блізкароднасныя паралелі ў рускім фальклоры, то азнаямленне з імі ідзе ў іншым напрамку: 1) расказванне твора; 2) параўнанне двух фальклорных твораў наміж сабой, вызначэнне іх асаблівасцей і ўласцівасцей; 3) творчыя гульнявыя заданні па змесце твора. Авалодванне вусным маўленнем прадугледжвае знаемства дзяцей са стылістычнымі сродкамі выразнасці. Каб дашколыіікі маглі іх хутчэй заўважыць у мастацкім творы, ім прапаноўваюцца заданні. якія ўваходзяць у частку сцэнарыя "Сакрэты Чараўніцы мовы". Гэта гульнявыя практыкаванні:

  • назаві словы, якія робяць мастацкі твор прыгожым;

  • назаві словы. якія сустракаюцца толькі ў казцы;

  • знайдзі ў казцы прыказкі, трапныя выразы, прыгожыя параўнанні;

  • падбяры прыгожыя словы да той ці іншай рэчы, з'явы, казачнага вобразу;

  • знайдзі, якога прыгожага слова не хапае;

  • знайдзі словы, якія надаюць твору пяшчотнасць, замілаванасць;

  • знайдзі прыгожае параўнанне;

  • знайлзі незвычайнае параўнанне.

Значная ўвага надаецца практыкаванням па ўспрыманні і ўсведамленні сэнсавага складу слова. Пры іх правядзенні абавязкова ўлічваецца, штовырашэнне гэтай задачы залежыць ад жыццѐвага вопыту дзіцяці, ад запасу ягоўяўленняў, ад вобразнай памяці і эмацыянальнай ацэнкі. У працэсе работы змастацкім тэкстам дзецям даецца заданне знайсці ў творы словы, падобныя(супрацьлеглыя) па значэнні. Для гэтага праводзіцца гульня "Якія словы выпачулі". Калі ў творах сустракаюцца трапныя выразы, то ў дашколыіікаў нетолькі пытаюцца, як яны іх разумеюць, але і прапаноўваюць растлумачыць іхсэнс словамі, падобнымі па значэнні {гульня "Як сказаць інакш"). Некаторыязаданні накіроўваюцца на тое, каб расказаць пра казачную рэч, з'яву, персанажсловамі, падобнымі па значэнні (гульня "Хто раскажа інакш"). Цікаўнасцьвызывае ў дзяцей практыкаванне, дзе неабходна падабраць і ўставіць у тэкстслова, якое найбольш падыходзіць па сэнсе (варыянты слоў аднаго сінанімічнагараду прапаноўваюцца педагогам) - гульня "Падбяры найбольш прыдатнаеслова". Такая работа праводзіцца як с празаічным, так і з вершаваным(паэтычным) тэкстам, дзе рыфма падказвае дзецям найбольш прыдатнае словаз пэўнага сінанімічнага раду, падкрэслівае значнасць яго выбару для прыгожайгукавой афарбоўкі верша. Кампазіцыйныя сродкі выразнасці казачнай творчасці дзеці спасцігаюць на прыкладзе кампазіцыйнай пабудовы казак пра жывѐл. Для гэтага ім даюцца такія заданні, як "Пачні казку", "Вызначы казачны канчатак", "Знайдзі ў казцы паўторы", "Колькі разоў паўтараецца ў казцы дзеянне?", "Колькі разоў сустракаецца герой з рознымі казачнымі персанажамі?", "Ці ѐсць у казцьг прыказкі, прьгмаўкі, песенькі, заклічкі?". Гэтыя заданні ўключаюцца ў частку сцзнарыя "Пагуляем -адгадаем". Сюды ж уваходзяць гульнявыя практыкаванні па вызначэнні рыфмаванай пабудовы вершаванага твора. Дзеці практьткуюцца ў вызначэнні аднолькавых "хвосцікаў" (канчаткаў слоў), падбіраюць словы, падобньгя па гучанні, знаходзяць неабходную рыфму. У змест сцэнарыяў актывізуючых зносін на першым этапе навучання ўключаецца "Тэатральная хвілінка", якая садзейнічае засваенню выразнага вымаўлення гукаў і гукаперайманняў, адпрацоўцьг інтанацыйнай выразнасці маўлення. Маўленчым матэрыялам для гэтай работы служаць творы малых фальклорных жанраў, якія ў большай ступені насычаны мастацкімі сродкамі выразнасці. Значнасць такіх практыкаванняў заключаецца ў наступным:

  • па-першае, невялікія па памерьг творы дазваляюць пры мінімуме часу сканцэнтраваць максімум увагі на пэўньгх выразных сродках маўлення;

  • па-другое, выкарыстанне гэтых твораў пашырае лексіку выхаванцаў, актывізуе слоўнікавы запас, знаѐміць з лексічнымі выразнымі сродкамі, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, яе інтанацыйнымі адценнямі;

  • па-трэцяе, знаѐмства з прыказкамі і прымаўкамі, трапнымі выразамі набліжае дзіця да духоўных вытокаў беларускага маўлення, яго вобразнасці;

  • па-чацвёртае, болыпасць твораў маюць вершаваную форму, таму што менавіта вершаваны матэрыял успрымаецца дзецьмі з вялікім задавальненнем і дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу дзіцяці на выразнасць маўлення.

Тэатральная хвілінка прызначаецца для развіцця ўсіх кампанентаў інтанацыйнай выразнасці маўлення выхаванцаў. Інтанацыйныя якасці голасу адпрацоўваюцца з дапамогай мастацкіх твораў, якія маюць розны тон гучання. Дзеці знаѐмяцца з пяшчотным,замілаваным тонам калыханак, радасным — заклічак, загадак, забаўлянак,жартоўных песень. Пасля праслухоўвання педагог пытаецца: "Як гучыцьтвор?" Разам з тым што дзеці вызначаюць асноўны тон гучання кожнагаразглядаемага фальклорнага твора, іх знаѐмяць з яго зменлівасцю (нават напрацягу выканання аднаго твора). Так як асноўны тон гучання падкрэслівае сілуі вышыню голасу, яго выразнасць, то пасля азнаямлення з пэўныміфальклорнымі жанрамі (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, песенькі) і завучванняіх на памяць, дашкольнікам раяць расказаць іх з той гучнасцю, якая адпавядае іхпрызначэнню. Тэмп маўлення ў дзяцей можна адпрацоўваць з дапамогай лічылак, скорагаворак, казак. Пры гэтым таксама пажадана падкрэсліваць, што мяняць тэмп у маўленні можна ў залежнасці ад зместу апавядання ці выказвання і яго прызначэння. У калыханках тэмп маўлення павольны, у скорагаворках і лічылках -хуткі, у казках, апавяданнях, паданнях тэмп маўлення мяняецца ад змены сітуацыі. Знаѐмства выхаванцаў з тэмбрам маўлення адбываецца на матэрыялебеларускіх народных казак і апавяданняў. Пасля іх расказвання дзецямпрапаноўваюцца заданні: "Адгадай, хто гаворыць", "Хто жыве ў рукавічцы","Які казачны герой да цябе звярнуўся?", "Казачныя загадкі". Даюцца заданні па змяненні тэмбру маўлення і ў час выканання іншых фальклорных жанраў. 3 гэтай мэтай праводзіцца практыкаванне "Раскажы твор ад імя...".

Спачатку з кожным жанрам фальклору дашкольнікаў знаѐмяць паасобку. Так, з дапамогай народных песень дзеці спасцігаюць багатую гукавую афарбоўку твора, прыгожыя гукаперайманні. Знаѐмства выхаванцаў з загадкамі ўключае заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці. Гэта дасягаецца з дапамогай наступных пытанняў:

  • Якія прыкметы (якасці, уласцівасці, дзеянні) рэчы ці з'явы падказваюць нам адгадку?

  • Якімі прыгожымі словамі апісваецца прадмет у загадцы?

  • Як бы вы апісалі яе?

  • Ці ѐсць параўнанне ў загадцы?

  • Назавіце параўноўваемыя рэчы. 3 чым бы вы параўналі рэч, пра якую гаворыцца ў загадцы? Чаму?

Пры азнаямленні з забаўлянкамі дзеці вызначаюць асноўны тон іх гучання, памяншальна-ласкальныя суфіксы, эпітэты. 3 гэтай мэтай ім прапаноўваюць скласці ланцужок прыгожых слоў, слоўнае маляванне пэўнага персанажа. Даюцца заданні і на ўсведамленне дзецьмі гукарытмічнай пабудовы забаўлянкі: "Даскажы слова, каб гучала прыгожа", "Памяняй слова, каб гучала прыгожа". У працэсе работы з жартоўнымі песнямі дашкольнікі вызначаюць асноўны тон іх гучання, выконваюць заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці ("Знайдзіце перабольшванні ці памяншэнні ў змесце твора").

Знаѐмства з прыказкамі суправаджаецца вызначэннем прыгожых параўнанняў - "Знайдзі прыгожае параўнанне", эпітэтаў - "Ланцужок прыгожых слоў", сінонімаў - "Знайдзі падобныя словы, якімі расказваецца пра рэч ці з'яву", антонімаў -"Знайдзі словы наадварот". На матэрыялепрыказак увагу дзяцей звяртаюць і на сінтаксічныя сродкі мастацкавыразнасці. Для гэтага выхаванцам прапаноўваецца памяняць месцамі словыў прыказках, сказаць прыказку з пытальнай, клічнай, апавядальнайінтанацыяй.

Найбольш наглядна адбываецца вызначэнне асаблівасцей розных жанраў фальклору, іх сродкаў мастацкай выразнасці пры правядзенні актывізуючых зносін другога тыпу, дзе робяцца супастаўленні, параўнанні двух блізкароднасных твораў, іх сюжэтаў і вобразаў. Часцей гэтыя паралелі вызначаюцца ў працэсе азнаямлення з такімі фальклорнымі жанрамі, як казка і прыказка. У працэсе знаѐмства дзеці назіраюць за нацыянальнымі жанравымі асаблівасцямі аднаго і другога фальклорнага тэксту. Вызначаюцца тэмы, сюжэт фальклорных твораў, падкрэсліваюцца іх сродкі мастацкай выразнасці.

Знаѐмства дзяцей з рускімі варыянтамі казак пра жывѐл адбываецца значна раней, чым з іх беларускімі паралелямі. Вызначальным прынцыпам пазнавальных эстэтычна-вобразных гутарак выступае правядзенне паралеляў сюжэтаў і вобразаў, іх мастацкага апісання ў блізкароднасных творах двух братніх народаў. Увага звяртаецца на рысы іх падабенства і адрознення. Пры наяўнасці песенак, заклічак дзеці ўзнаўляюць іх, падкрэсліваюць, як расказваецца ў кожнай з іх пра пэўныя рэчы і дзеянні. Параўноўваюцца прыгожыя апісанні, мянушкі казачных персанажаў, іх рэчаў, месцы дзеяння. Дзеці лепей заўважаюць нацыянальны каларыт казачнага твора, яго мастацкія моўныя асаблівасці. Такая ж работа праводзіцца па вызначэнні падабенства паміж прыказкамі. Дзецям спачатку расказваецца на рускай мове пэўная сітуацыя, якая заканчваецца адпаведнай прыказкай. Пасля ў дашкольнікаў пытаюцца, пра што гаворыцца ў прыказцы, як пра гэта расказваецца (вызначаюцца сродкі мастацкай выразнасці). Потым педагог прапаноўвае ўзор беларускай прыказкі, падобнай па сваім сюжэце да рускай прыказкі, і дзеці вызначаюць, як расказваецца ў ѐй пра адпаведную рэч ці з'яву. Гэтая работа спрыяе ўзбагачэнню вобразнага маўлення дзяцей як на беларускай, так і на рускай мове, знаѐміць з вобразнай мовай беларускіх народных прыказак Пасля таго як выхаванцы пазнаѐмяцца з усімі фальклорнымі жанрамі, на адных занятках выконваецца работа па вызначэнні аднолькавых сродкаў мастацкай выразнасці ў розных жанрах фальклору. Пры ўспрыманні жанраў дзеці адчуваюць пэўную розніцу паміж імі. Другі этап навучання пачынаецца пасля таго, як дзеці атрымаюць першыя элементарныя веды аб асаблівасцях розных фальклорных жанраў і іх сродках мастацкай выразнасці. Асноўнай работай на другім этапе з'яўляецца паглыбленне ведаў дзяцей аб сродках мастацкай выразнасці розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў іх пэўных уяўленняў аб асноў ных сродках і спосабах дасягнення выразнасці маўлення. У працэсе навучання не толькі замацоўваюцца і ўдасканальваюцца веды старэйшых дашкольнікаў аб пэўных сродках выразнасці, але і развіваецца іх уменне дакладна і слушна выкарыстоўваць гэтыя сродкі ў працэсе ўласнага выразнага рэпрадуктыўнага маўлення.

Пры вызначэнні методыкі работы на другім этапе навучання мы зыходзім з агульнага метадычнага прынцыпу развіцця выразнасці маўлення, які накіраваны на развіццѐ ў дзяцей здольнасці да адчування эмацыянальных адценняў маўлення. Таму прыѐмы навучання на другім этапе падабраны з такім разлікам, каб забяспечыць перш засваенне дзецьмі навыкаў выразнага маўлення, а ў далейшым і функцыянальных стыляў мовы. Сцэнарыі актывізуючых зносін на другім этапе навучання ўключаюць гульнявыя практыкаванні і камунікатыўныя гульнявыя сітуацыі па авалодванні дзецьмі "сакрэтамі мастацкага маўлення" і будуюцца як цікавае падарожжа ў краіну Чараўніцы мовы на матывах вуснай народнай творчасці. Пры гэтым дзеці знаѐмяцца са сродкамі мастацкай выразнасці як аднаго, так і розных мастацкіх жанраў. Важным прынцыпам работы на гэтым этапе мы лічым фарміраванне ўдзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту асэнсаванага падыходу да выбарусродкаў мастацкай выразнасці. У адпаведнасці з мэтамі структурная пабудова сцэнарыяў на другім этапе навучання вызначаецца сваімі асаблівасцямі» Першая палова сцэнарыя ўключае такія часткі: "Сакрэты Чараўніцы мовы", "Маленькі тэатр", "Сустрэча з казкай*, "Пагуляем -адгадаем".

Спынімся на характарыстыцы частак, якія ўваходзяць у сцэнарыі актывізуючых зносін гэтага накірунку, больш падрабязна. Так, у частцы "Сакрэты Чараўніцы мовы " дзеці далей працягваюць знаѐміцца са сродкамі мастацкай выразнасці загадак. 3 гэтай мэтай яны выконваюць такія гульнявыя нрактыкаванні, як "Намалюй словамі адгадку", "Ланцужок прыгожых слоў", "Ланцужок падобных слоў", "Скажы інакш", "Знайдзі прыгожае параўнанне". Найбольшую цікавасць прадстаўляе для дзяцей частка "Маленькі тэатр". Тут выхаванцы спасцігаюць сродкі мастацкай выразнасці песенак, забаўлянак, адпрацоўваюць інтанацыйную выразнасць маўлення. Асноўны змест наступнай часткі "Сустрэча з казкай" складае азнаямленне дзяцей з казкай, дзе асноўнымі персанажамі з'яўляюцца тыя звяры, пра якіх дзеці разгадвалі загадкі, спявалі песенькі, расказвалі забаўлянкі, лічылкі. Пасля расказвання казкі дзецям прапаноўваюцца заданні на вызначэнне сродкаў мастацкай выразнасці: "Назаві паўторы ў казцы, "Пачні, працягвай, закончы...", "Раскажы казку ад імя...", "Закончы прыгожае словазлучэнне".

Апошняя частка сцэнарыя "Пагуляем - адгадаем" у асноўным уключае такія практыкаванні, як "Падбяры прыказку", "Пазнай па інтанацыі", "Працягвай казку", "Складзі прыказку з тых частак, што згубіліся". Другая палова сцэнарыяў на гэтым этапе навучання вызначаецца іншай структурнай будовай: "Расказванне казкі", "Сакрэты казкі", "Разгляд ілюстрацый да казкі", "Гульні-дыялогі", "Тлумачэнне зместу прыказкі па зместу казкі" ці розныя віды яе пераказу. Асноўнае месца тут займаюць гульні-дыялогі. Дзеці спачатку знаѐмяцца з казкай, а потым у змест актывізуючых зносін ўключаецца работа па разыгрыванні пэўных маўленчых сітуацый па матывах беларускай казачнай творчасці, гульні-дыялогі. Зыходзячы з камунікатыўнай функцыі мовы, дыялагічнае маўленне лічыцца асноўным і першасным. 3 гэтай формы маўлення неабходна пачынаць вучыць дзяцей беларускай мове. Такі падыход дыктуецца сфарміраванасцю дыялагічных уменняў і навыкаў у дзяцей на роднай мове. Пэўную значнасць для нас набывае і той факт, што для дыялагічнага працэсу камунікацый характэрна хуткае чаргаванне рэплік, кампазіцыйная прастата, выкарыстанне разнастайных маўленчых штампаў, зваротаў, воклічаў для надання маўленню эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, наяўнасць адпаведнай інтанацыі, мімікі, жэстаў.

Дыялог, як ніякі іншы від дзейнасці, вельмі блізкі да натуральных зносін. Не завучванне рэплік на памяць, а толькі разуменне іх зместу і запамінанне пэўнай паслядоўнасці патрабавалася нам ад дашкольнікаў. (На памяць дзеці запамінаюць толькі вершаваныя дыялогі.) Вельмі важна, каб у навучанні дыялагічнаму маўленню была пэўная паслядоўнасць, якая складаецца з наступнага чаргавання работы: слуханне і разуменне дыялагічнага ўзору, узнаўленне дыялогу па памяці шляхам імітацыі, мадыфікацыі ўнутры сітуацыі, свабоднае дыялагічнае маўленне на беларускай мове. У нашым выпадку дыялогі складаюцца на аснове праслуханых казак здапамогай ілюстрацый да іх, якія тут выконваюць асноўную ролю. Спачатку дзеці разглядаюць разам з педагогам ілюстрацыю да пэўнай казкі, а потым "ажыўляюць", пераўвасобіўшыся ў яе персанажаў. Безумоўна, зацікавіўшыся зместам выказвання, на пачатковым этапе выхаванцы імкнуцца выразіць думку з выкарыстаннем рускіх моўных сродкаў. Станоўчае ўздзеянне аказвае ўвядзенне ў гульню-дыялог любімага казачнага героя. Ён мае магчымасць у любы час уключыцца ў дыялог і выправіць памылку дзяцей. Гэты персанаж разумее толькі беларускую мову і ўступае ў зносіны з дзецьмі толькі на ѐй. Для адпрацоўкі навыкаў звязнага рэпрадуктыўнага маўлення дашкольнікам прапаноўваецца прыгожа пераказаць тпвор. Часта гэтае заданне прадугледжвае варыянты: пераказ у скарочанай форме, нераказ часткі твора, пераказ таго, што больш спа-дабалася ці больш уразіла, пераказ ад імя аднаго з казачных герояў, пераказ па ўяўляемых ілюстрацыях. Падчас пераказаў звяртаецца ўвага на выкарыстанне дзецьмі ва ўласным маўленні трапных выразаў і вобразных слоў з мастацкага тэксту, складаных і простых. Названае заданне дапамагае дашкольнікам запомніць рэплікі герояў. Замацоўваючы іх у памяці, дзеці тым самым актывізуюць лексіку, што палягчае яе актыўнае засваенне. Разам з тым яны адпрацоўваюць правільнае вымаўленне і засваенне граматычных мадэляў беларускай мовы.

На трэцім этапе асноўная ўвага надаецца паглыбленню ведаў дзяцей аб тым, што кожная моўная з'ява ў фальклорным творы можа набываць паэтычны характар, што выразнае маўленне вызначаецца не толькі на ўзроўні лексічных значэнняў, але і на ўзроўні граматычных і словаўтваральных значэнняў на аснове іх гукавога выражэння.

Акрэсленыя задачы здзяйсняюцца ў тэатральна-гульнявой дзейнасці. У працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці дзецям даюцца заданні, якія пабуджаюць іх да самастойнага пошуку спосабаў выражэння сваіх адносін да падзей і з'яў, што апісаны ў фальклорных творах. Пры гэтым улічваецца, што яго выкананне набудзе натуральны характар, а маўленне стане выразным і вобразным толькі тады, калі дзіця ўявіць сябе ў адпаведнай сітуацыі. Асноўнай формай работы на развіцці выразнага маўлення ў працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці з'яўляецца гульня-драматызацыя, якая разам з гульнявой матывацыяй вызначаецца і сваѐй камунікатыўнай накіраванасцю. Менавіта ў такой гульні з рэпрадуктыўным маўленнем (запазычанне моўных узораў літаратурнага тэксту) спалучаецца прадуктыўнае. Акрамя таго, у час яе правядзення з найболыпай дакладнасцю праяўляецца патэнцыял успрымання дзецьмі мастацкага твора, які потым пры ўзнаўленні яны раскрываюць з дапамогай прыѐмаў літаратурнай тэхнікі і сродкаў мастацкай выразнасці. Пры гэтым мы ўлічвалі, што варыятыўнасць маўленчых паводзін дзяцей у гульні- драматызацыі залежыць і ад індывідуальных магчымасцей, тым больш што сацыяльныя ролі, якія выконваюць маленькія ўдзельнікі гульні, патрабуюць ад іх пэўнай выразнасці і вобразнасці маўлення. У якасці літаратурнага матэрыялу для гульні-драматызацыі бяруцца беларускія народныя казкі пра жывѐл, якія лічацца сапраўднымі жамчужынамі ўсходнеславянскага казачнага эпасу. Па-першае, яны вызначаюцца невялікім аб'ѐмам і тыповымі казачнымі формуламі, па-другое, іх мова вельмі простая і дакладная. Самыя звычайныя, напершы погляд, словы ў тэксце казак набываюць выразнасць, трапнасць іпрыгажосць. Па-трэцяе, гэтыя казкі маюць шматлікія паралелі ва ўсходнеславянскімфальклоры. Неабходна адзначыць, што падобныя сюжэты і вобразы вуснайнароднай творчасці рускага і беларускага народаў не прывялі да іх змешвання, а,наадварот, выявілі адметнасць і своеасаблівасць нацыянальнай мовы, яевыразнасць і вобразнасць. Улічваючы той факт, што з рускай народнай творчасцюў двухмоўным народным асяроддзі дзеці знаѐмяцца значна раней, чым збеларускім фальклорам, у працэсе азнаямлення з апошнім увага выхаванцаўскіроўваецца на падабенства сюжэтаў і вобразаў двух роднасных казачных твораў. Гэта значна паглыбляе мастацкае ўспрыманне зместу казкі дзецьмі і станоўча адбіваецца на яе творчым узнаўленні ў працэсе гульні-драматызацыі. Дакладнае веданне дзецьмі сюжэта казак, што вызначаюцца сваімі блізкароднаснымі паралелямі, дазваляе звярнуць большую іх увагу на нацыянальныя асаблівасці беларускай мовы. Спачатку старэйшыя дашкольнікі ўспамінаюць рускія народныя казкі, вызначаюць іх тэму, сюжэт, сродкі мастацкай выразнасці, потым узнаўляюць іх у працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці. Праз тыдзень увазедзяцей прапаноўваецца беларуская народная казка, якая па сюжэту і мастацкіхвобразах сходная з рускай. Успрыманне фальклорнага твора з узнаўленнем яго ў гульні-драматызацыі спрыяе мастацкаму развіццю дзіцяці. Дыялектычнае ўзаемадзеянне разумення ўмоўнасці вобразу і адначасовае прызнанне яго як бы рэальным, сапраўдным з'яўляецца сапраўднай асновай для дынамічнага развіцця ўяўлення, фантазіі і на іх аснове развіцця звязнага вобразнага беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Разам з тым знаѐмыя сюжэты і вобразы спрыяюць больш дакладнаму ўзнаўленню дзецьмі тэк-сту на беларускай мове. Перад узнаўленнемзместу педагог звяртае ўвагу выхаванцаў на асаблівасці мовы персанажаў убеларускай народнай казцы.

Падрыхтавала

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Снапко Г.Я.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.