Дзіцячы траўматызм і гібель дзяцей зімой - гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, якому варта надаць нямала ўвагі. Зімовы вадаём вельмі небяспечны, асабліва там, дзе ёсць плынь і таўшчыня лёду ў многіх месцах яшчэ не здольная вытрымаць не толькі вагу дарослага чалавека, але і дзіцяці. Тым не менш гэта не спыняе аматараў зімовай рыбалкі, дзяцей, якім не трываецца пакатацца на каньках або санках. Там, дзе людзі грэбуюць мерамі бяспекі, здараюцца трагедыі.
Так, адна з іх адбылася 30 лістапада 2018 года ў Добрушскім раёне на рацэ Іпуць. Два 14-гадовых брата-блізнюка, катаючыся на санках, праваліліся пад лёд. Адзін з іх змог самастойна выбрацца з палонкі, другога знесла цячэннем. Яшчэ адна трагедыя здарылася трыма днямі раней у Мсціслаўскім раёне, дзе праваліўся ў палонку і патануў 59-гадовы рыбак-жыхар Оршы.
Няшчасны выпадак адбыўся 2 снежня ў Драгічыне. На возеры хлопчык 10 гадоў разам з 13-гадовым братам каталіся на каньках. Малодшы трапіў у прамоіну і праваліўся пад лёд. Яго дасталі з вады, своечасова падаспелі рыбакі. Дапамогу дзіцяці аказалі супрацоўнікі МНС і медыкі, з агульным пераахаладжэннем яго шпіталізавалі. На жаль, з кожным днём колькасць ахвяр расце.
Паважаныя бацькі, памятаеце пра тое, што вашыя дзеці бяруць прыклад менавіта з Вас, дык няхай жа яны ўбяруць самае лепшае, што мы можам ім даць, а дапаможа Вам у гэтым навучальны мультфільм ад МНС «Чароўная кніга» на інтэрнэт-партале Youtube, у якім апавядаюцца гісторыі пра тое, як не патрапіць у надзвычайную сітуацыю, ці ж як правільна дзейнічаць у выпадку яе ўзнікнення.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="480" src="https://www.youtube.com/embed/cl5CxbxYxSE?list=PL6UfMc07JDjYGdh8ltwb_Is6BkMsKXyFd" width="854"></iframe>