Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Эканоміка і дзеці

Дата: 6 апреля 2022 в 16:32

Эканоміка і дзіця на першы погляд здаюцца абсалютна несумяшчальнымі паміж сабой паняццямі. Але сучаснае дзіця ўжо з самага пачатку свайго жыцця трапляе ў эканамічнае асяроддзе, у якім сустракаюцца эканамічныя словы і азначэнні. Мноства розных прафесій, продаж і пакупка тавараў у магазінах і ў інтэрнэце, рэклама па тэлевізары, размовы бацькоў аб сямейным бюджэце - гэта далёка не усё, з чым даводзіцца сутыкацца дзецям дашкольнага ўзросту. Цяперашняе жыццё вельмі непрадказальнае і вельмі цікавае. Уласна таму складаныя эканамічныя працэсы так прыцягваюць дзяцей, і першапачатковыя эканамічныя ўяўленні яны набываюць самаадвольна, на жыццёвым шляху.

«Які б ні быў доўгі шлях, заўсёды пачынаецца ён з першага кроку», - абвяшчае ўсходняя мудрасць. А першыя крокі ў свет эканомікі дзіця робіць у сям’і. Таму сумесная работа педагогаў і бацькоў проста неабходна для паспяховага эканамічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Але эканоміка - такая галіна ведаў, у якой многія з бацькоў не адчуваюць сябе дастаткова кампетэнтнымі. Яны маюць патрэбу ў педагагічнай дапамозе, у азнаямленні са спецыяльнай літаратурай, якая дапамагае арганізаваць працу з дзецьмі ў сям’і. Эканамічная падрыхтоўка бацькоў дазволіць далучыць дзяцей да міру эканамічнай рэчаіснасці, фарміруючы пры гэтым правільныя эканамічныя ўяўленні.

Што можа сталь зместам эканамічнага выхавання ў сям’і? Гэта, перш за ўсё, хатняя гаспадарка (хатнія справы бацькоў, прафесіі родных і іншае), сямейны бюджэт (даходы і выдаткі, заробкі, пенсія), грошы і інш.

Сумесная праца ў сям’і дае магчымасць задаволіць патрэбнасць дзяцей у зносінах, прывучае дзіця да акуратнасці, адказнасці. Менавіта ў сям’і пры ўключэнні ў сумесную гаспадарчую дзейнасць яны прывучаюцца да беражлівасці, эканомнасці. Беражлівасць і эканомнасць – паказчыкі агульнай культуры чалавека, яго сталасці. Яны часта сведчаць аб уменні клапаціцца: аб членах сваёй сям’і, аб рэчах, якія іх атачаюць, аб сабе.

Прывяду прыклад. У хаце зламалася шафа. Тата стаў рамантаваць яе, прыцягваючы пры гэтым малога. Невялікая дапамога сына (падтрымаць дзверцы ці падаць адвёртку), але важней за ўсё тое, што падкрэсліваецца значнасць яго працы для блізкіх людзей. Ён дапамог тату.

Пры знаёмстве дзяцей з прафесіямі родных і блізкіх раскрываецца роля гэтых прафесій у забеспячэнні патрэб і запатрабаванняў сям’і.

Падарожнічаючы з бацькамі па горадзе, у якім жыве сям’я, дзіця бачыць будынкі: бальніцу, банк, краму, школу - гэта месца працы людзей. Праца існуе для таго, каб забяспечыць сям’ю прадметамі, якія ёй неабходны. Паступова ў дзяцей фарміруюцца ўяўленні аб узаемасувязі паняццяў праца і грошы.

Здзяйсненне з дзіцем сумесных пакупак і з’яўляецца тлумачэннем дзіцяці іх значнасці ў сям’і. Да прыкладу, калі купіць дзіцяці прысмакі, цацкі, то вы не зможаце купіць хлеб або заплаціць за электрычнасць. А гэта больш важна.

Прыцягненне (па магчымасці) дзяцей да абмеркавання сямейнага бюджэту з мэтай выхавання правільнага стаўлення да грошай, развіцця ўмення лічыцца з запатрабаваннямі і жаданнямі ўсіх членаў сям’і.

У жыцці сям’і пастаянна ўзнікаюць сітуацыі, якія становяцца прадметам размовы: аб планаванні сямейнага бюджэту, аб добрых справах бацькоў і дзяцей, і дзіця можа прымаць у гэтым удзел. У працэсе абмеркавання дзіця сумесна з бацькамі вырашае важныя пытанні, напрыклад:

- Як назапасіць грошы на жаданую пакупку?

- Ці можна купіць цацку, не аплаціўшы асноўныя выдаткі сям’і (плата за святло, ваду і г. д.)?

Такія абмеркаванні дапамагаюць дарослым знайсці агульную мову з дзецьмі. Дзеці, адчуваючы сваё дачыненне да важнага боку сямейнага жыцця, усведамляюць неабходнасць сувымярэння сваіх жаданняў з патрэбамі сям’і. Так развіваюцца разумныя марнаванні грошай.

Бацькам варта памятаць, што далучэнне дзіцяці да міру эканамічных ведаў павінна адбывацца натуральна і нязмушана. А зрабіць гэта дапамогуць гульні. Напрыклад: "Сямейны бюджэт", "Каму што трэба", "Раскладзі правільна". Гуляючы з дарослым, дзіця лёгка і хутка засвойвае матэрыял.

У кожнай сям’і чытаюць дзецям кніжкі. Правільна паступаюць тыя бацькі, якія падбіраюць кнігі эканамічнай скіраванасці. Гэта могуць быць апавяданні Э.Успенскага, С.Я.Маршака, К.І.Чукоўскага, аўтарскія і народныя казкі, прымаўкі, загадкі, прыказкі. Казка займае асаблівае месца ў жыцці дзіцяці. Сюжэты казак і казачныя персанажы прыцягваюць дзяцей. Казка вучыць дзяцей уважліва прыглядацца да навакольнага свету, рабіць правільныя высновы і прымаць самастойныя рашэнні, браць на сябе адказнасць.

Эканамічнае выхаванне ў сям’і не замяняе і не дубліруе работу дзіцячага сада. У сям’і, гэта рэальнае эканамічнае асяроддзе, назапашваецца пэўны "эканамічны" досвед. Гэты досвед у далейшым узбагачаецца, удакладняецца, сістэматызуецца. Ведам надаецца сацыяльная накіраванасць, што дазваляе дзіцяці пасля выбудоўваць лінію ўласных паводзін.

Падрыхтавала

выхавальнік дашкольнай адукацыі

Барэйша Ю.А.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.