Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЯКІ АДПАЧЫНАК КАРЫСНЫ ДЗЕЦЯМ

Дата: 24 октября 2020 в 19:18, Обновлено 19 апреля 2022 в 15:53

Узімку халоднае надвор’е прымушае вялікую частку часу праводзіць у закрытым памяшканні. Але і ў зімы ёсць свае радасці: гэта канькі і лыжы, санкі і хакей, лепка снегавіка і проста бег па снезе. Выкарыстоўваць гэтыя магчымасці пасля дзіцячага сада і ў выхадныя дні трэба абавязкова! Калі ёсць магчымасць зімой выехаць куды-небудзь з дзецьмі на выхадныя дні, гэта пайшло б на карысць і дарослым, і маленькім.

Адпачынак падчас выхадных можна разглядаць як спосаб аздараўлення дзяцей, і гэта цалкам апраўдана: на працягу года дзеці, падвяргаюцца ўздзеянню многіх неспрыяльных фактараў: гэта — забруджванне паветра прамысловымі выкідамі, доўгае знаходжанне ў памяшканні.

Жаданне бегаць, скакаць і пастаянна рухацца — гэта адметная асаблівасць усіх дзяцей. Фізічныя практыкаванні — выдатны спосаб з карысцю расходаваць гэтую энергію. Рухомыя гульні і спецыяльныя практыкаванні дапамогуць умацаваць постаць дзіцяці, палепшаць імунітэт і, вядома, падымуць настрой. А яшчэ заняткі фізкультурай стымулююць дзейнасць мозгу.

Дарэчы, прагулка — гэта яшчэ адзін карысны занятак, любы выхад з хаты — гэта магчымасць лепш пазнаць навакольны свет. Экскурсіі ў цікавыя месцы значна пашыраць дзіцячы кругагляд.

Маляванне, лепка, аплікацыя — падчас творчых заняткаў ўдасканальваецца дробная маторыка рук дзіцяці, нават паляпшаецца каардынацыя рухаў. Малюйце чым заўгодна і на чым заўгодна, рабіце аплікацыі з паперы, з пластыліну, з круп, з тканіны, пляценне з бісеру, складайце арыгамі і абавязкова хваліце дзіця, а вынікі творчасці вывешвайце на паказ, можна зрабіць выставу.

Гульні адзін з самых карысных і важных заняткаў для дзяцей. Гуляць трэба ўсюды і заўсёды, дома дапамажыце дзіцяці развіць сюжэт  ролевай гульні. Няхай сёння яно будзе доктарам і лечыць ўсіх хатніх, а заўтра стане вадзіцелем аўтобуса і адвязе пасажыраў на экскурсію.

     Карысныя заняткі для дзіцяці.

  • Вазьміце фасолю, кружку, кубак і лыжку. Няхай дзіця лыжкай паспрабуе перасыпаць ўсю фасолю з кубка ў кубак.
  • Можна ў ёмкасць з фасоллю наліць вады і даць заданне дзіцяці вылавіць усе фасолінкі пры дапамозе лыжкі.
  • Вазьміце маленькую скрыначку, прарэжце зверху дзірачку і тады ўсе фасолінкі можна будзе скласці праз утуліну. Замест скрыначкі можна выкарыстоўваць пластыкавую бутэльку. А калі прарэзаць на дне дзірку, то прадметы, што апускаюць , будуць выпадаць .
  • Такая звычайная для дарослага чалавека справа, як пачысціць варанае яйка, для маленькага чалавечка — займальны занятак. А калі вы прапануеце свайму дзіцяці не курынае, а перапялінае яйка, цікавасць дзіцяці толькі ўзрасце.
  • Можна пагуляць у незвычайныя хованкі. Шукаць трэба будзе цацку. Вядучы застаецца адзін у пакоі, хавае прадмет, які выбралі загаддзя, а затым другі ўдзельнік шукае яго. Суправаджаць пошукі лепш словамі «холадна», «цяплей», «горача», каб палегчыць дзіцяці задачу.
  • Пускаць мыльныя бурбалкі таксама вельмі вясёлы занятак. Дзеці любяць бегаць за бурбалкамі і лавіць іх. Дзеці здольныя захоплена займацца такімі рэчамі, пра якія дарослы ніколі б і не падумаў. Малышы — выдумшчыкі і фантазёры. Пакажыце ім прыклад таго, як трэба праводзіць час, а калі яны падрастуць, то не будуць суткамі глядзець тэлевізар ці гуляць у камп’ютар, а будуць прыдумляць, чым ім заняцца самастойна. Навучыце дзіця праводзіць свой час з карысцю!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.