Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«ЯК АПРАНАЦЬ ДЗІЦЯ ВЯСНОЙ»

Дата: 18 апреля 2022 в 21:39, Обновлено 20 апреля 2022 в 13:18

Вясна радуе першымі сонечнымі прамянямі, але яшчэ досыць ветрана і холадна, таму кожнай маме неабходна ведаць, як апрануць дзіця для вясновай прагулкі, каб яно не прастудзілася.

Рэкамендацыі аб тым, як апрануць дзіця вясной.

  • Не варта моцна хутаць дзіця. Дзіця, апранутае ў два швэдры, хутка спацее і прастудзіцца. Значна важней, каб адзенне было непрамакальным і непрадуваемым. Гэта значыць, было досыць цёплым, але не гарачым і магло абараніць дзіця ад дажджу і ветру.
  • Надзеньце на дзіця майку, цёплы джэмпер, калготкі, непрамакальныя шаны, кофтачку. Завяршыць «вобраз» трэба верхняй вопраткай і абуткам.
  • Для дзяцей 4-6 гадоў для вясновай прагулкі ідэальна падыдзе непрадувальны і непрамакальны камбінезон. Ён не спаўзае, яго лёгка здымаць і апранаць. У ім дзіцяці будзе зручна і цёпла, у такой вопратцы не страшны нават халодны вясновы дождж.
  • Шапка. Выдатным варыянтам можа стаць шапка-труба, якая адначасова выконвае функцыю шапкі і шаліка.
  • Шалік. Таксама не варта забываць пра шалік, асабліва, калі дзіця надзене звычайную шапку. Шалік закрывае не толькі горла, але і важныя для імуннай сістэмы лімфавузлы ад пераахаладжэння. Шалік можа быць любым, галоўнае - правільна яго завязаць, ён не павінен перашкаджаць гуляць і бегаць на прагулцы. Лепш за ўсё, навучыць дзіця завязваць шалік пад верхнюю вопратку.
  • Рукавіца. Яшчэ адзін важны атрыбут - рукавіцы. Яны павінны быць цёплымі, але тонкімі.
  • Абутак-адзін з самых важных кампанентаў адзення для здароўя дзіця. Абутак для вясновай прагулкі павінен быць лёгкім, мяккім, непрамакальным.
  • Бяспека. Старайцеся апранаць дзіця ў вопратку яркіх колераў. Гэта забяспечыць выдатны настрой бацькам і малому, а таксама дазволіць убачыць яго на адлегласці пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.