Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як падрыхтаваць руку дзіцяці да пісьма

Дата: 10 апреля 2022 в 07:10, Обновлено 24 апреля 2022 в 19:30

На важнае пытанне – «як падрыхтаваць руку дзіцяці да пісьма?» - некаторыя бацькі шукаюць адказ толькі, тады калі дзяця павінна ісці ў першы клас. Многія не ведаюць ці не здагадваюцца, што падрыхтоўваць руку да пісьма трэба ў раннім дзяцінстве. У дзяцей пры выкананні розных відаў дзейнасці (збіранне пірамідкі, выкладванне буйной і дробнай мазаікі, расшпільванне і зашпільванне гузікаў, лепцы, аплікацыі), развіваецца дробная маторыка рук.

Што такое гатоўнасць выхаванца да пісьма? Гэта вынік паэтапных дзеянняў, накіраваных на дзіця ва ўзросце ад 1,5 да 6,5 гадоў. Бацькі і педагогі дашкольных устаноў павінны памятаць пра тое, што найбольшыя цяжкасці ў першакласнікаў узнікаюць пры выкананні графічных практыкаванняў.

Прычынай гэтага з'яўляюцца:

адсутнасць цікавасці да засваення пісьма;

недастатковае развіццё дробнай маторыкі пальцаў рук;

 недахоп вопыту выканання графічных рухаў.

Разгледзім дэталёва кожную з гэтых прычын і метады іх ліквідацыі.

Цікавасць да засваення пісьма. Практыкаванні неабходна праводзіць у гульнявой форме, ставячы спачатку перад дзіцём гульнявыя і практычныя задачы: «Дамалюй нескончаны малюнак», «Злучы кропкі», «Намалюй малюнак па кропках», «Правядзі дарожку». Важна зацікавіць дзіця і паказаць неабходнасць пісьма. Калі дзіця не захоча займацца, яго нельга прымушаць! Гэта можа прывесці да ўстойлівага нежадання выконваць пісьмовае заданне. У гэтым выпадку трэба з пачатку зацікавіць яго прыгожым сшыткам, новымі каляровымі алоўкамі, а потым паступова ўскладніць цікавасць графічных заданняў.

Развіццё дробнай маторыкі пальцаў  рук забяспечвае дакладнасць графічных дзеянняў,   спрыт пальцаў рук, скаардынаванасць іх рухаў. Для кожнага ўзросту існуюць спецыяльныя прыёмы развіцця дробнай маторыкі: пальчыкавая гімнастыка і пальчыкавыя гульні, лепка з пластыліну, цеста і гліны, выкананне рухаў з дробнымі прадметамі.

Вопыт графічных рухаў дзіця набывае, калі выконвае: розныя віды штрыхоўкі, малюючы, расфарбоўваючы малюнкі алоўкамі, абводзячы контуры па кропках і пункцірных лініях, працягваючы ўзоры рознай складанасць. Неабходна сачыць, каб дзіця праводзіў лініі зверху ўніз і злева направа, штрыхаваў роўна, не выходзіў за контур.

Нават калі дзіця малюе шмат і з захапленнем, але пры гэтым няма кіраўніцтва з боку дарослага, графічны навык можа фарміравацца няправільна. Каб графічныя практыкаванні з дашкольнікамі былі максімальна эфектыўнымі, трэба ўлічваць узроставыя і індывідуальныя асаблівасці дзіцяці. Пры арганізацыі заняткаў выконваць шэраг правілаў пісьма: захоўваць выправу ў правільным становішчы, правільны нахіл сшытка і  становішча ручкі ў руцэ. Працягласць заданняў для дзяцей 6-7 гадоў 7-10 хвілін, затым трэба зрабіць перапынак, выканаць практыкаванне для зняцця напружанасці і стомленасці. А самае галоўнае, неабходна імкнуцца, каб дзіця атрымлівала задавальненне ад выніку сваіх дзеянняў.

                                                                                                                                  Падрыхтавала 

                                                                                                                     выхавальнік дашкольнай адукацыі

                                                                                                                                       Нябежка І.З

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.