Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КАНСУЛЬТАЦЫЯ «ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ Ў СЯМ'І – ЗАЛОГ ЗДАРОЎЯ ДЗІЦЯЦІ»

Дата: 24 апреля 2022 в 20:17

Сям’я - гэта асноўнае звяно, дзе фарміруюцца карысныя звычкі. Першыя ўражанні ў дзіцяці чэрпаюцца з хатняга побыту. Дзіця бачыць, успрымае, стараецца пераймаць - і гэта ў яго замацоўваецца незалежна ад яго волі. Выпрацаваныя гадамі ў сям'і звычкі, традыцыі, лад жыцця, стаўленне да свайго здароўя пераносяцца ў дарослае жыццё. Таму неабходна з ранняга ўзросту шанаваць, берагчы і ўмацоўваць здароўе, каб асабістым прыкладам дэманстраваць здаровы лад жыцця.

Што такое здаровы лад жыцця?

1. Рацыянальнае харчаванне.

2. Захаванне рэжыму.

3. Аптымальны рухальны рэжым.

4. Паўнавартасны сон.

5. Здаровае гігіенічнае асяроддзе.

6. Спрыяльная псіхалагічная атмасфера.

7. Загартоўванне.

Асноўнай задачай для бацькоў - фарміраванне ў дзіцяці маральных адносін да свайго здароўя, якое выяўляецца ў жаданні і запатрабаванні быць здаровым, весці здаровы лад жыцця. Дзіця павінна ўсвядоміць, што здароўе для чалавека - найважнейшая каштоўнасць, галоўная ўмова дасягнення любой жыццёвай мэты, і кожны сам нясе адказнасць за захаванне і ўмацаванне свайго здароўя. У гэтым ні што не можа замяніць аўтарытэт дарослага.

Фарміруючы здаровы лад жыцця дзіцяці, бацькі павінны даць дзіцяці асноўныя веды, уменні і навыкі:

- веданне правілаў асабістай гігіены, гігіены памяшканняў, адзення, абутку;

- уменне правільна будаваць рэжым дня і выконваць яго;

- уменне ўзаемадзейнічаць з навакольным асяроддзем: разумець, пры якіх умовах дом, вуліца, дарога, парк, дзіцячая пляцоўка бяспечная для жыцця і здароўя;

- уменне аналізаваць небяспечныя сітуацыі;

- веданне асноўных частак цела і ўнутраных органаў, іх размяшчэнне і роля ў жыццядзейнасці арганізма чалавека;

- разуменне значэння здаровага ладу жыцця для асабістага здароўя, добрага самаадчування;

- веданне асноўных правілаў правільнага харчавання;

- веданне правілаў захавання здароўя ад прастудных захворванняў;

- уменне аказваць дапамогу пры невялікіх парэзах, ударах;

- веданне правілаў прафілактыкі захворванняў пазваночніка, ступні, органаў зроку, слыху і іншых;

- разуменне значэння рухальнай актыўнасці для развіцця здаровага арганізма.

Вялікае значэнне для ўсебаковага, гарманічнага развіцця дзіцяці маюць рухомыя гульні. Удзел дзіцяці ў гульнявых заданнях рознай інтэнсіўнасці дазваляе асвойваць жыццёва важныя рухальныя ўменні ў хадзьбе, бегу, скачках, раўнавазе, лазанні, кіданні.

Дзеці, захопленыя сюжэтам гульні, могуць выконваць з цікавасцю фізічныя практыкаванні шмат разоў, не заўважаючы стомленасці. Павелічэнне нагрузкі ў сваю чаргу спрыяе павышэнню вынослівасці.

Падчас гульні дзеці дзейнічаюць у адпаведнасці з правіламі. Гэта рэгуліруе паводзіны і дапамагае фарміраваць станоўчыя якасці: вытрымку, смеласць, рашучасць і інш. Змяненне ўмоў гульні спрыяе развіццю самастойнасці, актыўнасці, ініцыятыве, творчасці, кемлівасці і інш.

Яшчэ вельмі важная праблема, звязаная са здароўем дзяцей - гэта прагляд тэлевізара і карыстанне камп'ютарам. Камп’ютар і тэлевізар, несумненна, карысныя для развіцця далягляду, памяці, увагі, мыслення, каардынацыі дзіцяці, але пры ўмове разумнага падыходу да выбару гульняў і перадач, а таксама бесперапыннага часу знаходжання дзіцяці перад экранам, якое не павінна перавышаць 30 хвілін.

У дашкольным узросце дзіця яшчэ не здольна свядома і адэкватна прытрымлівацца элементарных нормаў гігіены і санітарыі, выконваць патрабаванні здаровага ладу жыцця, клапаціцца пра сваё здароўе. Усё гэта вылучае на першы план задачу перад бацькамі па выпрацоўцы ў дзіцяці ўменняў і навыкаў, якія спрыяюць захаванню іх здароўя.

Безумоўна, здароўе дзяцей напрамую залежыць ад умоў жыцця ў сям'і, ведання і выканання нормаў, правіл культуры гігіены бацькамі і ўзроўню іх адукацыі.

Як правіла, у дарослых, узнікае цікавасць да праблемы выхавання звычкі да здаровага ладу жыцця толькі тады, калі дзіцяці ўжо патрабуецца псіхалагічная або медыцынская дапамога. Гатоўнасць да здаровага ладу жыцця не ўзнікае сама сабой, а фарміруецца ў чалавека з ранніх гадоў, перш за ўсё ўнутры сям'і, у якой нарадзілася і выхоўваецца дзіця.

Дзеці павінны ведаць лепшыя сямейныя традыцыі, разумець значэнне і важнасць сям'і ў жыцці чалавека, ролю дзіцяці ў сям'і, асвоіць нормы і этыку адносін з бацькамі і іншымі членамі сям'і. Духоўнае здароўе - гэта тая вяршыня, на якую кожны павінен падняцца сам. Здаровы лад жыцця служыць умацаванню ўсёй сям'і.

Мы жадаем Вам быць здаровымі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.