Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя "Змест, этапы i метады азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту з народнай цацкай"

Дата: 15 октября 2016 в 19:09, Обновлено 20 декабря 2016 в 15:46

  Педагагічныя даследаванні вядомых навукоўцаў па пытаннях выкарыстання народнай цацкі ва ўстанове дашкольнай адукацыі (А.П. Вусава, А.Я. Флёрына, А.С. Найдзен, В.У. Абраменкава i шш.) арыентуюць на тое, што народная цацка павінна выступаць у педагагічным працэсе як тып мастацкай творчасці, які спалучае ў сабе ма- тэрыяльныя i духоўныя дасягненні. Фарміраванне ведаў аб народнай цаццы неабходна ажыццяўляць на аснове успрымання дзецьмі пазнавальнага, эстэтычнага, маральнага, эмацыйнага зместу, адэкватнага разумення яе культурна-гістарычнага значення.

   Сучасныя даследаванні беларускіх навукоўцауў у галіне педагогікі i мастацтвазнаўства даюць падставу сцвярджаць, што беларуская народная цацка з'яўляецца асаблівым тыпам мастацкай творчасці, якая інтэгруе розныя віды народнага мастацтва, аб'ядноўвае матэрыяльныя i духоўныя здабыткі беларускай культуры, пацвярджае таленавітасць нашага народа. Выкарыстанне народнай цацкі уў дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі на занятках па выяўленчым мастацтве i мастацкай працы, падчас азнаямлення з беларускай вусна-паэтычнай народнай творчасцю i мастацкай літаратурай спрыяе фарміраванню творча ак- тыўнай асобы, якая будзе прадаўжальнікам народных традыцый (Т.Б. Брацкая, Д.М. Дубініна, Л.Б. Гаруновіч, A.IO. Лозка, Б.М. Маршак, В.A. Сілівон, Н.С. Старжынская i інш.).

   Першая сустрэча дзіцяці з народнай цацкай (у сучасным выкананні) можа адбыцца ўжо на першым годзе жыцця. Дарослы выкарыстоўвае у зносінах з дзіцём народныя цацкі, яюкія яно можа бачыць, чуць, да якіх можа дакранацца, абмацваць, стукаць, трэсці, качаць, перакладваць, падкідваць, нюхаць, што спрыяе як агульнаму развіццю немаўляці, так i развіццю яго органаў успрымання, руху i маўлення. Размяшчаць цацкі i прадметы (бразготкі, малаточкі, званочкі, пішчалкі) неабходна ў межах дасягнутасці дзіцяці з мэтай фарміравання здольнасці да каардынацыі i адвольнасці рухаў.

   Ужо у гэтым узросце трэба заахвочваць дзяцей да актыўнага маніпулявання з цацкамі падчас знаходжання уў манежы: цягнуць да сябе бразготку ці іншую цацку, складваць цацкі ў кошык, абуваць ці разуваць ляльку, апранаць ці распранаць яе, катаць мячы ці драўляныя шары на падлозе (індывідуальна, парамі ці ў крузе разам з выхавальнікам).

   У групе другого ранняга ўзросту (ад 1 да 2 гадоў) дарослы працягвае выхоўваць у малых цікавасць да гульняў, разнастайных дзеянняў з народнымі цацкамі. Трэба задавальняць імкненне дзяцей выкарыстоўваць новыя прадметы i цацкі: казачных звяроў, стужкі, хустачкі, палачкі, кубікі, шумавыя цацкі, атрымліваць асалоду ад музычнага гучання цацачных інструментаў - бубна, малаточка, барабанчыка, цымбалаў, дудачкі, свістка i інш., а таксама заахвочваць дзяцей да актыўнай дзейнасці i камунікатыўных зносін з народнымі цацкамі.

   Выхавальнік развівае ўяўленні пра народную цацку, звяртае ўвагу на яе колер, форму, часткі, гукі, якія тая ўтварае (курка-рабка, вежачкі, грыбочкі, конікі i інш). Дзеці пачынаюць заўважаць у народных цацках як рацыянальны змест, гтак i нсепасрэдную прыгажосць.

    У першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) педагог стымулюе пазнавальную актыўнасць дзяцей падчас выканання розных дзеянняў са знаёмымі i новымі цацкамі Для гэтага пажадана забяспечыць індывідуальны выбар цацак дзецьмі (ix павінна быць у дастатковай колькасці на кожнае дзіця), каб пазбегнуць канфліктаў i палегчыць адаптацыю дзяцей пры пераходзе з групы ранняга ўзросту ў малодшую (або з сям’і ва ўстанову дашкольнай адукацыі).

   Педагог прабуджае ў дзяцей інтарэс да народных цацак, разглядвае з імі гліняныя свістулькі, драўляныя распісаныя вобразныя цацкі звяртаючы ўвагу на сродкі мастацкай выразнасці, падтрымлівае праяўленні цікавасці да народнай цацкі i жаданне гуляць з ёю.

  Мэтазгодна пазнаёміць малых i з разнастайнымі цацкамі, якія адлюстроўваюць прылады працы, іншыя прадметы побыту (лапаткі, граблі, коўшыкі i да т.п.). Для задавальнення гульнявых патрэб малых i для развіцця ix агульнай сацыяльнай акгыўнасці пажадана выкарыстоўваць у зносінах з дзецьмі музычныя інструменты: скрыпкі, дудачкі, свістулькі, цацкі-пішчалкі, гліняныя свістулькі ў выглядзе птушак.

   Карысна развіваць успрыманне, наглядна-дзейснае i наглядна-вобразнае мысленне дзіцяці падчас ідывідуальных дзеянняў з кубікамі, цаглінкамi, драўлянымі малаточкамі, цацачным посудам i т.д.

   Неабходна прапаноўваць малым для гульні народныя цацкі-лялькі: хлопчыка, дзяўчынку. Цацкі-лялькі могуць быць без твараў, вырабленыя з тканіны, але з выразнымі фігурамі i ў сапраўдным беларускім уборы.

   У гэтым узросце педагог садзейнічае развіццю групавых i калектыўных форм гулыні, выкарыстоўваючы адначасова некалькі цацак.

   Важна заахвочваць дзяцей прагаворваць свае уражанні падчас гульняў, стымуляваць дзяцей каментаваць гульнявыя дзеянні простымі сказамі накшталт «Я гуляю, я - маці», «У лялькі - туфелькі», «Я калышу ляльку».

   У другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) у змест азнаямлення выхаванцаў з народным мастацтвам уваходзіць фарміравапнне ў ix уяўленняў пра вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: тканыя i вышытыя рэчы (абрусы, pyчнікі), прадметы побыту (міскі, вазы, дэкаратыўныя талеркі), вырабы з саломкі, лёну, лазы.

   У гэтым рэчышчы адбываецца знаёмства дзяцей з цацкамі як творамі народнага мастацтва: цацачным посудам, глінянымі i драўлянымі фігуркамі жывёл i птушак (баран, конік, козлік, качка, певень, мядзведзь), лялькай з анучы i саламянай лялькай.

   Задача педагога - выкарыстоўваць народныя цацкі для развіцця ў малых пазнавальных інтарэсаў, пачуцця прыгажосці, колеру, мастацкага густу i жадання актыўна дзейнічаць з імі.

   Трэба паказваць цацкі пры чытанні твораў вуснай народнай гворчасці, выкарыстоўваць у гульнях, на занятках па выяўленчай дзейнасці. Дзеці чацвёртага года жыцця з цікавасцю разглядваюць народныя цацкi, бавяцца свістулькамі, іграюць на дудачцы. Такія заняткі добра су- нраваджаць чытаннем твораў беларускага фальклору, народнымі карагоднымі гульнямі з ужываннем гэтых цацак.

   У сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) педагог можа ўключыць у пазнавальны працэс вялікую колькасць цацак, прыцягваючы дзяцей да выкарыстання ix у гульні. Так, для творчых гульняў дзяцей можна прымяняць цацачны посуд (гаршчочкі, збаны, міскі).

   Дзеці гэтага ўзросту ахвотна малююць нескладаныя ўзоры, якімі ўпрыгожаны беларускія народныя цацкі. Таму на занятках па выяўленчым мастацтве пажадана вучыць ix маляваць па матывах народных цацак, а таксама распісваць глячкі, збаны, гаршкі i іншыя рэчы на плоскix папяровых формах, якія імітуюць прадметы побыту.

   Выхаванцы з задавальненнем вучацца ляпіць посуд па матывах беларускіх народных промыслаў, аздабляць яго арнаментам, а ў аплікацыі ўпрыгожваць сілуэты посуду дэкаратыўнымі беларускімі элементамі.

   Знаёмства з народнай цацкай педагог плануе i уў нерэгламентаванай дзейнасці, калі звяргае ўвагу дзяцей на тую ці іншую цацку, якая ёсць у групе установы дашкольнай адукацыі, прапануе уважліва яе разглядзець, распавядае сам i заахвочвае дзяцей да выказвання ўласных уражанняў i меркаванняў пра цацку.

   У старшай групе (ад 5 да 7 гадоў) працягваецца знаёмства дзяцей з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: тканымі i вышытымі рэчамі (абрусы, ручнікі, адзенне), керамікай (міскі, вазы, гарлачыкі, спарышы i іншы градыцыйны беларускі посуд, цацкі), вырабамі з саломкі, лёну, лазы (лялькі, звяры, птушкі, дэкаратыўныя талеркі, кошыкі i т.д.), вырабамі з дрэва, упрыгожанымі разьбой, размалёўкай, саломкай (шкатулкі, пано i інш.), беларускім народным касцюмам.

   Важна пашыраць веды дзяцей аб розных відах цацак: драўляных, гліняных (паліваных i непаліваных), саламяных, анучных; знаёміць з майстрамі дзіцячай народнай цацкі.

   Педагог расказвае пра цацачны посуд (драўляныя i гліняныя гаршчочкі-спарышы, міскі, вядро, дзежачку i інш.), стол, лаву, ложак, куфар, заахвочваючы малых да выкарыстання ix у гульнях. Старэйшы дашкольны ўзрост спрыяльны для азнаямлення дзяцей з механічнымі драўлянымі цацкамі (напрыклад, цацкі «Пілавальшчыкі», «Kaвалі» i да т.п.). Дзеці не толькі любяць гуляць з iмі, але i цікавяцца спосабам прывядзення фігурак у рух.

    Як i раней, важна выкарыстоўваць народныя цацкі для творчых гульняў.

    Педагог ужывае у рабоце з выхаванцамі дзіцячыя музычныя цацкі- інструменты (цымбалы, барабан, гармонік) падчас забаў i святочных ранішнікаў, прывівае дапытлівасць i беражлівыя адносіны да цацак.

   У гэтай групе працягваецца знаёмства дзяцей са спосабамі вырабу некаторых народных цацак, у прыватнасці лялек, паглыбляюцца навыкі працы з паперай i кардонам, навыкі вырабу разнастайных прадметаў, цацак з рухомымі часткамі (вазок, млынок) з далейшым ix выка- рыстаннем у гульнявой дзейнасці. Неабходна выхоўваць у дзяцей жаданне сумесна з дарослымі вырабляць самыя простыя цацкі.

   На занятках па выяўленчым мастацтве дзеці вучацца сіметрычна размяшчаць раслінныя элементы арнаментаў на плоскіх сілуэтах вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (адзенне, посуд, цацкі), падбіраць колеры, харакгэрныя для беларускага мастацтва. (Прыблізныя тэматыка: керамічныя цацкі - баран, конік, пеўнік i інш.)

   Педагог навучае выхаванцаў ляпіць декаратыўных птушак, качак, мядзведзікаў (з цэлага кавалка гліны), выразаць прадметы сіметрычнай формы са згорнутай напалову паперы: посуд (кубак, збан), цацкі, элементы беларускай выцінанкі. Неабходна развіваць дзіцячую творчасць па матывах народнага мастацтва: малявапнне цацак з упрыгожваннем арнаментам, а таксама лепка дэкаратыўных талерак, місак, глячкоў, коўшыкаў, талісманаў у выглядзе птушак, звяроў, коней з наступным расфарбаваннем.

   Выхаванцаў старшай групы можна навучыць складаць апавяданне або загадку пра народную цацку.

   Пачатая справа працягваецца з дзецьмі ад 6 да 7 гадоў. Дзеці знаёмяцца з дэкаратыўна- прыкладным мастацтвам: тканымі i вышытымі вырабамі керамікай, вырабамі з саломкі, лёну, лазы, дрэва, беларускім народным касцюмам, а таксама творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва іншых народаў.

   Выхаванцы пры дапамозе педагога шырэй знаёмяцца з рознымi відамі цацак, гістарычнымі аспектамі ix вырабу, традыцыйнымі асаблівасцямі. Педагог прывівае дзецям паважлівыя адносіны да майстроў цацак.

    У дзяцей сёмага года жыцця неабходна прабуджаць жаданне самастойна вырабляць самыя простыя цацкі (гліняны посуд, птушак), у супрацоўніцтве з дарослымі рабіць мяккія цацкі, лялькі з саломы, а таксама вучыцца вышываць лялечную вопратку.

   На занятках па выяўленчым мастацтве працягваецца фарміраванне ў дзяцей выяўленчых уменняў, выхаванцы вучацца падбіраць асноўную гаму колераў па матывах беларускай керамікі, знаходзіць фарбы для pocпicy.

   Педагог заахвочвае дзяцей да стварэння мастацкіх кампазіцый па матывах беларускіх pocпісаў, творчых работ па матывах беларускай керамікі: лепка глячка, макатра i іншых рэчаў з наступным ix расфарбаваннем. Ён падтрымлівае дзіцячую актыўнасць i творчасць у гуль- нявой дзейнасці са знаёмымі цацкамі. Дзеці складаюць загадкі пра народную цацку, апісваюць яе, параўноўваюць народныя цацкі паміж сабой.

   У дзіцячым садзе мэтазгодна арганізаваць цэнтр, дзе захоўваюцца калекцыі беларускіх народных цацак, праводзяцца выставы. У гэтым цэнтры зацікаўленыя выхаванцы могуць атрымаць навыкі вырабу народнай цацкі.

   У практыцы дашкольнай адукацыі нашай краіны назапашаны дастаткова багаты вопыт выкарыстання беларускай традыцыйнай цацкі ў рознабаковым выхаванні дзяцей. Гэты вопыт паказвае, што знаёмства дзяцей з народнай цацкай можа ажыццяўляцца рознымі шляхамі. Метады i прыёмы працы з беларускай цацкай у дзіцячым садзе павінны ўзгадняцца з імправізацыйным стылем працы народных майстроў i асаблівасцямі дзщячай творчасці.

   Можна вылучыць тры арганічна звязаныя паміж сабой этапы працэсу азнаямлення дзяцей з народнай (нацыянальнай) цацкай.

   Першы (падрыхтоўчы) этап прадугледжвае азнаямленне дзяцей малодшай i сярэдпняй груп з творамі беларускага народнага мастацтва, звычаямі беларускага народа, звязанымі з народнай цацкай, а таксама стымуляванне жадання займацца мастацкай творчасцю з перайманнем лепшых традыцый народных майстроў Беларусі.

   Асноўнымі формамі работы пна дадзеным этапе з'яуляюцца інтэграваныя заняткі, якія ўключаюць разглядванне цацкі i расказванне фальклорнага твора; заняткі па выяўленчай дзейнасці выхаванцаў (тэматычнае маляванне, стварэнне iлюстрацый да казак, замалёўкі старадаўніх цацак).

   Для вырашэння пастаўленых задач у нерэгламентаванай мастацкай дзейнасці мэгазгодна праводзіць гутаркі пра стварэнне народнай цацкі, яе сімвалічны сэнс, ладзіць дыдактычныя гульні: «Спытай - даведаешся», «Закончы апавяданне пра цацку», «Загадай - адгадай».

   Другi (практычна-дзейнасны) этап стварае ўмовы для мэтанакіраванага фарміравання творчай актыўнасці выхаванцаў сярэдняй i часткова старшай групы, авалодання традыцыйнымі прыёмамі вырабу белаpycкix народных цацак з улікам ix этнічных асаблівасцей. 3 гэтай мэтай пранануюцца заняткі па выяўленчай дзейнасці адносна такіх тэм, як «Птушкі-прыгажуні», «Упрыгожваем калыскі», «Вучымся у майстроў-цацачнікаў», «Народныя лялькі з тканіны», «Цацюкі-птушкі з цеста», «Прыгожая вопратка ў лялькі» i шш.

   На дадзеным этапе ажыццяўляецца ўзаемасувязь метадаў i прыёмаў рэпрадуктыўнага i пошукавага характару. Асноўнымі метадамі работы выступаюць: мастацкія апавяданні пра жыццё народных майстроў i ix творчыя дасягненні; змястоўныя зносіны з майстрамі народнай цацкі, наведванне ix майстэрняў; навучанне традыцыйным прыёмам вырабу беларускіх народных цацак, азнаямленне з асноўнымі элементамі poспісу i да т.п.

    Вельмі плённым з'яуўляецца непасрэдны ўдзел дзяцей у стварэнні некаторых самаробных цацак з гліны, саломы i іншых прыродных матэрыялаў. Работа з гэтымі матэрыяламі развівае працоўныя навыкі i творчыя здольнасці дзяцей, абуджае фантазію i ініцыятыву, садзейнічае развіццю лагічнага i вобразнага мыслення, эстэтычных адносін да зместу сваёй дзейнасці, праяўленню цікавасці да народнай культуры (Я.М. Сахута).

    Трэці (творчы) этап нацэлены на непасрэднае праяўленне творчай актыўнасці дзяцей старшай групы на аснове вывучэння мастацтва беларускай народнай цацкі. Ён заахвочвае да выбару адпаведных варыянтаў у ходзе творчага працэсу, патрабуе забеспячэння максімальнай самастойнасці дзяцей ва ўвасабленні мастацкай задумы.

    Трэці этап можа складацца з цыкла заняткаў, накіраваных на стварэнне самастойных мастацкіх прац, i правядзення Свята беларускай народнай цацкі. Дзецям прапануецца самастойна заняцца вырабам цацак па матывах беларускіх народных цацак; скласці сказкі, апавяданні пра асобныя мастацкія вобразы беларускіх народных цацак; пагуляць у гульню-інсцэніроўку з выкарыстаннем самастойна створаных цацак па матывах 6еларускіх народных казак.

    Пашырыць уяўленні дзяцей пра вытокі, асаблівасці, творчыя дасягненні майстроў народнай цацкі дае магчымасць экскурсія ў музей або на выставу народнай цацкі - «Адкуль цапка да нас прыйшла», сустрэчы з народнымі майстрамі - «У гасцях у майстроў-цацачнікаў», прагляды адпаведвых альбомаў, рэпрадукцый.

   Такім чынам, па меркаванні даследчыкаў, эфектыўнае выкарыстанне народнай цацкі як сродку фарміравання ў выхаванцаў элементаў нацыянальнай культуры магчыма пры выкананні наступных умоў:

• папаўненне развіццёвага асяроддзя групы рознымi відамі народнай цацкі;

• практычная дзейнасць дзяцей па засваенні ведаў  i навыкаў вырабу i ўпрыгожвання народнай цацкі;

• сумесная праца педагога з бацькамі індывідуальныя i грпавыя кансультацыі, правядзенне майстар-класу па вырабе i аздабленні народнай цацкі.

Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам. Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання : з электрон. Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.