Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЗНОЙДЗЕМ ЧАС ДЛЯ ГУЛЬНІ!

Дата: 27 апреля 2022 в 19:10

«Мама, давай пагуляем!». Пагадзіцеся, вы чулі гэтую фразу далёка не адзін раз. Пасля яе, міжволі адмахваючыся, спасылаліся на занятасць хатнімі справамі або працай. Дзіця пакрыўджана надзімала губкі, а вы, даўшы яму ў рукі свой мабільны, маглі выйграць для сябе яшчэ трохі часу. Адзін з галоўных міфаў, што лунае паміж матулі, аб тым, што для гульні з дзецьмі абавязкова спецыяльнае абсталяванне і падрыхтоўка; дарагія, яркія цацкі, навінкі гульняў, якія мітусяцца на экранах ТБ.

Гэта зойме шмат часу – міф нумар два. На самай справе, існуе нямала гульняў, якія не патрабуюць ад вас спецыяльных часовых і грашовых затрат (вы можаце гуляць, нават рыхтуючы вячэру). Сёння мы разгледзім тыя з іх, якія накіраваны на маўленчае развіццё дзіцяці. Развіццё мовы – гэта не толькі фарміраванне правільнага гукавымаўлення, але і фанематычнага слыху (уменні адрозніваць маўленчыя гукі), граматычнага ладу мовы (у дзяцей часта назіраюцца такія памылкі: «прыгожая» твар, шмат «дрэва»). Гэта і пастаяннае ўзбагачэнне слоўнікавага запасу (напрыклад, дзеці рэдка выкарыстоўваюць у сваёй мове прыметнікі); развіццё звязнай мовы (часта дзеці не могуць расказаць бацькам аб праведзеным у дзіцячым садзе дне, паходзе ў лес і інш.). Прапаную вам гульні, якія дапамогуць фарміраванню ў вашага дзіцяці ўмення прыгожа, паслядоўна і складна выказваць свае думкі, выкарыстоўваючы максімальна дакладныя для пэўнай сітуацыі словы.

Гульні на кухні

«Хто больш назаве слоў».

Зрабіце з дзіцем своеасаблівае спаборніцтва: хто больш назаве слоў, вынятых, напрыклад, з баршчу (буракі, морква, бульба, цыбуля ...), з кухоннай шафы (каструля, друшляк, патэльня...). Прыдумайце прыз, заслужыць які ваша дзіця сапраўды захоча. Але не перастарайцеся! Памятаеце, што ваша мэта ў гульні – не перамагчы, а навучыць.

«Пачастунак».

Успомніце любімыя салодкія прысмакі і «пачастуйце» адзін аднаго. Дзіця называе «смачнае» слова і «кладзе» яго вам на далоньку, затым вы яму (цукерка, марожанае, і гэтак далей...). Можна пагуляць у кіслыя, салёныя, горкія словы.

«Сокавыціскалка».

Прыгатуем з яблыкаў сок. Як ён будзе называцца? (яблычны). З груш, сліў, морквы, лімона, апельсіна? І наадварот: апельсінавы сок з чаго?

«Адзін і шмат».

Дарослы называе адзін прадмет, а дзіця шмат. Напрыклад: кубак – кубкі, стол – сталы, крэсла – крэслы.

«Хто больш ведае».

Гульня-спаборніцтва – хто больш назаве, як можна выкарыстоўваць прадмет. Напрыклад, «Шклянку. Хто больш прыдумае, як і для чаго яго можна выкарыстоўваць?». Магчымыя адказы: піць чай, паліваць кветкі, вымяраць крупы, накрываць расаду, ставіць алоўкі...

Гульні ў ваннай

«Вадапой».

Дарослы расстаўляе ў ванне пустыя колбачкамі рознага памеру, адзяе шланг на кран і ўключае ваду. Дзіця напаўняе ёмкасці вадой са шланга. Для таго каб яму было цікава, можна сказаць, што ў ваннай знаходзяцца не проста місачкі, а паілкі для розных жывёл і птушак, у маленькіх звяркоў (мышкі, хамячка, зайчыка) — маленькія, а ў вялікіх (слана, мядзведзя, насарога) — вялікія.

«Літаралоў».

Неабходныя атрыбуты – магнітныя літары, вуда з магнітам, але можна проста выкарыстоўваць рукі. Удзельнікі па чарзе ловяць літару з вады, называюць гук, які яна абазначае. Калі гук апынуўся галосным – спяваюць яго: А-А-А..., прыдумваюць слова, якое пачынаецца на гэты гук. Калі гук зычны – прамаўляюць чыстагаворку з ім. Напрыклад, ла-ла-ла – пчала, або паскладаней ла-ла-ла – вострая ігла, або ла-ла-ла – Маша ваду разліла. Напрыклад, ла-ла-ла – пчала, або паскладаней ла-ла-ла – вострая ігла, або ла-ла-ла – Маша ваду разліла.

Гульні па дарозе з дзіцячага садка (у дзіцячы сад)

«Хто самы ўважлівы?»

«Будзем называць прадметы, каля якіх мы праходзім; а яшчэ абавязкова пакажам – якія яны. Вось паштовая скрыня – яна сіняя. А вось кошка – яна пухнатая». Можна называць словы па чарзе.

«Жоўты, чырвоны, блакітны»

Прапануйце дзіцяці называць прадметы пэўнага колеру. Напрыклад, толькі чырвоныя прадметы, якія ёсць навокал. Калі дзіця будзе называць і паказваць вам іх, пераходзьце да вывучэння іншых колераў. Гэтак жа можна адпрацаваць успрыманне памеру.

«Пераблытаніца»
Жылі-былі словы. Яны весяліліся, гулялі, танцавалі і не заўважылі, што ў іх нешта пераблыталася. Дапамажы словам вярнуць свой ранейшы выгляд: кашок (кошка), дава (вада), ватра (трава).

Гульні ў вольную хвілінку

«Цудоўны мяшочак»

Для гульні неабходныя: палатняны мяшочак і невялікія цацкі. У пачатку гульні дзіця правільна называе кожны прадмет. Затым усе цацкі складаюцца ў мяшочак і змешваюцца. Дзіцяці прапануецца на вобмацак адгадаць цацку; назваць яе (Зайчык); скласці з гэтым словам словазлучэнне (Зайчык (які?) белы, пухнаты...) або сказ (Даўгавухі зайчык скача на лясной палянцы).

«Жаба»
Вылучэнне гука з шэрагу іншых гукаў. Напрыклад, гук [А]. Будзеш скакаць, як жаба, калі пачуеш гук [А], на іншыя гукі апускаеш нізка рукі. Дарослы называе гукі (а, у, а, і, э...), а дзіця падскоквае, калі пачуе зададзены гук. Гульню можна праводзіць на гук, які дзіця вучыцца гаварыць

«Назаві тры прадметы»

«Я назаву адно слова, напрыклад, мэбля, а ты назавеш тры словы, якія можна назваць адным словам «мэбля» (стол, крэсла, ложак). У гэтай гульні дзіця вучыцца абагульняць тры паняцці да аднаго слова і наадварот. Напрыклад, дарослы называе: «Маліна, клубніцы, парэчка», а дзіця адказвае: «Ягады». Прыклады абагульняючых слоў: кветкі, ягады, дрэвы, галаўныя ўборы, адзенне, абутак, электрапрыборы і г. д.

Гульні для дзяцей у дарозе

«Пагуляем у словы!».

Гэта папулярная і карысная гульня. Усе называюць словы пачарзе. Трэба назваць слова на літару, на якую скончылася папярэдняе слова. Гэта аналаг гульні “у гарады». Потым гульню можна ўскладняць, называць толькі жывёл, або толькі ежу і іншае.

«Насарог».

Насарог павінен усё рабіць на адзін гук. Напрыклад, сёння гук "ш": насарог носіць шкарпэткі, шапку, шалік, любіць есці шакалад і г.д.

«Скажы наадварот».

Дарослы называе слова, а дзіця адказвае словам, процілеглым па сэнсе –антонім (дабро-зло, цёмна-светла, мяккі-цвёрды і г.д.).

«Скажы па-іншаму».

Успомні і назаві словы, падобныя па сэнсу на тое слова, якое названа. Дарослы прапануе, напрыклад, слова «вялікі». Дзіця называе словы-сінонімы: велізарны, вялізны, гіганцкі («мокры» - сыры, вільготны і г. д.).

«А гэта, якім бывае?»

Па чарзе падбіраюцца прыкметы, хто больш не зможа прыдумаць – прайграў (напрыклад, кошка бывае пухнатая, галодная, рыжая і г.д.).

«Што бывае?»

Гульня, зваротная папярэдняй. Называем, хто (што) можа мець дадзеную прыкмету (напрыклад, прыгожай можа быць кветка, дзяўчына, малюнак і г. д.)

«Што можна зрабіць?»

Па чарзе называем прадметы (з дрэва – стол, крэсла, палка і г. д.).

«З чаго зроблены гэты прадмет?»

Зваротная папярэдняй гульні. Дарослы называе рэч, а дзіця гаворыць, з чаго яна зроблена (стол – з дрэва –драўляны , дом – з каменя- каменны, кніга – з паперы - папяровая і г.д.).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.