Каб забяспечыць бяспеку дзіцяці на кухні дастаткова зразумець для сябе некалькі важных момантаў:
- трымаць запалкі і запальнічкі на максімальнай адлегласці ад дзяцей;
- перакрываць газ або блакаваць электрапліту пасля заканчэння падрыхтоўкі ежы;
- прыбіраць усе вострыя прадметы - нажы, відэльцы і іншыя кухонныя прыналежнасці;
- набываць электрапрыборы з ахоўнымі функцыямі;
- хаваць драты і шнуры;
- захоўваць лекавыя прэпараты ў месцах недаступных для дзяцей.
Для тых, хто жыве ў сваім доме, выдатным варыянтам стане пажарная сігналізацыя. Датчыкі дыму, на 50% скарачаюць рызыку смяротных зыходаў у выпадку ўзгарання. У любым выпадкі выкананне правіл пажарнай бяспекі бацькамі - гэта залог здароўя і бясхмарнага будучага дзіцяці.
Не забывайце пралічваць варыянты развіцця падзей. Памятаеце, вашаму маляню цікава ўсё, пачынаючы ад вяроўкі жалюзі, і заканчваючы куском ламінату. Таму неабходна прадугледжваць дзеянні свайго малога і каардынаваць свае ўчынкі.
Дарэчы, адна з асноўных прычын апёку, не запалкі і не гарачы прас, а кубак гарбаты, пакінуты на стале. Памятаеце, ён патэнцыйна небяспечны на працягу 15 хвілін.
Не пакідайце дзіця аднаго на кухні, не варта выпрабоўваць лёс, бо для маленькага даследчыка цікавая кожная дробязь.
Памятаеце, што галоўным залогам бяспекі сёння застаецца бацькоўскі кантроль і ўвага, асабліва для дзяцей дашкольнага ўзросту. Не пакідайце маляня без нагляду!