Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА ІНКЛЮЗІЎНАЙ АДУКАЦЫІ

Дата: 5 января 2021 в 18:23, Обновлено 30 сентября 2021 в 13:05

Нарматыўны прававы дакумент

Асноўныя палажэнні

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 ад 17 ліпеня 2008 г. "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі"  [http://www.belta.by]

прадугледжвае меры па стварэнні для ўсіх грамадзян роўных магчымасцяў атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, які адказвае сучасным умовам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (2011)

- прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі:

- гарантыя канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю і забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі для ўсіх;

- забеспячэнне даступнасці адукацыі, у тым ліку асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з іх станам здароўя і пазнавальнымі магчымасцямі, на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі і пры атрыманні дадатковай адукацыі.

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» (2004)

[http://www.asabliva.by/]

гарантуе стварэнне неабходных умоў для атрымання адукацыі асобамі з АПФР, іх сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадстве.

Дзяржаўная праграма развіцця спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2012-2016 г.г. [http://www.asabliva.by/]

задачы развіцця спецыяльнай адукацыі:

- развіццё інклюзіўных працэсаў у адукацыі;

- фарміраванне талерантнага стаўлення ў грамадстве да асоб з АПФР.

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

№ 136 ад 25 ліпеня 2011 г. [http://pravo.by/]

"Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў і класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх».

Канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні №608 ад 22.07.2015 г.

[http://www.asabliva.by/]

сістэма поглядаў на прынцыпы, мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі і механізмы развіцця інклюзіўнай адукацыі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Канвенцыя ААН "Аб правах інвалідаў"

мэтай яе з'яўляецца заахвочванне, абарона і забеспячэнне поўнага ажыццяўлення людзьмі з інваліднасцю на роўнай аснове ўсіх правоў чалавека.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2016-2020 гадах канцэпцыі развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Зацверджаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.01.2016 г.

[http://www.bockroir.by/wp-content/file/npo/morb/Plan-mer-po-real-koncept.pdf]

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.