Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Патэнцыйна атрутныя рэчывы дома

Дата: 10 января 2019 в 18:30, Обновлено 23 мая 2021 в 22:22

Можа так здарыцца, што аднойчы дзіця, да жаху бацькоў, праглыне якое-небудзь атрутнае рэчыва.

Захаванне нескладаных правілаў бяспекі дапаможа зберагчы дзяцей ад небяспечных рэчываў.

- Паглядзіце ў  інтэрнэце, якія расліны могуць быць атрутныя, калі дзіця іх з'есці ці пажуе. Змясціце патэнцыйна небяспечныя расліны па-за дасяжнасцю малога. Калі атрутныя расліны растуць у вас у садзе, знайдзіце іх, выкапайце і знішчыце.

- Мыйныя сродкі, бутэлькі і аэразолі, дэзінфікуючыя сродкі прывабныя для дзяцей, паколькі прадаюцца ў яркіх каляровых бутэльках і кантэйнерах. Захоўвайце іх на верхніх паліцах, каб дзіця не змагло дастаць, або ў зачыненых аддзяленнях шаф.

- Лекі і вітаміны захоўваеце максімальна далёка ад дзяцей і ніколі не кажыце пра іх як пра прысмакі. У карэктных словах растлумачце маляням, нават самым маленькім, што тыя лекі, якія вы часам прымаеце, толькі для дарослых. Ніколі не давайце дзецям гуляць пустымі слоічкамі і скрынкамі ад лекаў. Нагадвайце таксама дзецям, што узнятыя з падлогі прадметы нельга браць у рот.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.